«Забі
зяпу» пакрысе становіцца парасонавым брэндам: у
кейсе праекта беларускамоўных падкастаў папаўненне – шоу «Вось, што я знайшоў у
Вікіпедыі». Тут Уладзь Кароткі разам са сваімі
сябрамі-сяброўкамі распавядае пра ўсё цікавае, што яны накапалі ў бяздонных
інтэрнэтах.
У анонсе гэтае «цікавае» акрэсленае як
«мастачкі Рэнесансу, трубадуры, Машэраў, Ісландыя» – то-бок чакаць ад новых
выпускаў можна чаго заўгодна, а будзе ўсё роўна сюрпрыз. Фактычную базу ў
«Вось, што я знайшоў у Вікіпедыі» Уладзь абяцае аздабляць жартамі ды асабістымі
гісторыямі. Што атрымліваецца па выніку – можна ацаніць па першым выпуску: ён прысвечаны людзям, якія верылі, што
жывуць у пекле.
Уладзь і Соня абмяркоўваюць рух катараў –
«добрых хрысціян», якія жылі ў Паўднёвай Францыі ў XII стагоддзі і меркавалі,
што чалавецтва заціснутае ў кайданкі злога бога, які стварыў хлуслівы свет
матэрыі. Катары лічыліся ерэтыкамі, яны адмаўлялі Стары Запавет, першародны
грэх, былі пацыфіст_камі і не мелі нічога супраць таго, каб жанчыны атрымлівалі
святарскі сан. Папа Рымскі Інакентый ІІІ разгарнуў супраць катараў рэальны
крыжовы паход, але пра іх сёння ведаюць толькі спецыяліст_кі.
Слухаць «Вось, што я знайшоў у Вікіпедыі»
можна на ўсіх больш-менш папулярных пляцоўках, спасылка – вось.
Таксама нагадваем пра гутарковае шоу «Забі зяпу», якое зараз гартуецца другім сезонам; пра
медытацыі на беларускай мове «Дыхай
вольна», што дапамагаюць пераадольваць трывожку, і пра
падкаст «Праца, грошы,
рок-н-рол», дзе размаўляюць пра грошы, заробкі, фрыланс і
творчасць (гэта калаба «Забі зяпу» і «САМІ», арыентаваная на маладых слухач_ак).
Text by Zamandarin