Гісторыя

Размоўны
Відэа
Гісторыя на Свабодзе
Вакол Беларусі ідзе вайна гісторыяў. Расея страляе ня толькі ракетамі і снарадамі, але і гістарычнымі аргумэнтамі. Мінулае Беларусі вачыма беларусаў — асноўная тэма падкасту «Гісторыя на Свабодзе».
Эпізоды
46
Сартыроўка:
20.09.2023
00:27:25
Правы беларусаў на спадчыну ВКЛ. Аўдыё - верасень 20, 2023
На якую частку гісторыі ВКЛ маюць права беларусы? Чаму ў крыніцах няма літоўскіх варыянтаў імёнаў вялікіх князёў літоўскіх? І ці розныя гэта народы — русіны і беларусы? Сёньня мы працягваем размову з гісторыкам, заснавальнікам і першым загадчыкам катэдры этналёгіі гістарычнага факультэту БДУ, былым прафэсарам ЭГУ Паўлам Церашковічам.
13.09.2023
00:21:04
Колькі народаў стварылі Вялікае Княства Літоўскае. Аўдыё - верасень 13, 2023
Як славяне жылі разам з балтамі на тэрыторыі сёньняшняй Беларусі? Колькі народаў стварылі Вялікае Княства Літоўскае? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з гісторыкам, заснавальнікам і першым загадчыкам катэдры этналёгіі гістарычнага факультэту БДУ, былым прафэсарам ЭГУ Паўлам Церашковічам.
30.08.2023
00:31:08
Чаму літоўцы баяцца беларускіх «літвінаў» - жнівень 30, 2023
У суседняй зь Беларусьсю краіне, якая гасьцінна прыняла Офіс дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай і дзясяткі тысяч беларускіх палітычных уцекачоў, узьнікла праблема. Літоўцы занепакоіліся праявамі так званага «літвінізму» сярод беларусаў і, як яны лічаць, «прэтэнзіямі беларусаў на іх гісторыю». Ці апраўданыя страхі Літвы? І што трэба зрабіць, каб беларусам паразумецца зь літоўцамі? Пра гэта мы гаворым зь беларускім журналістам, літаратарам і перакладчыкам зь літоўскай мовы Сяргеем Шупам.
16.08.2023
00:32:43
Лія Грынфэльд пра расейскую і беларускую нацыі: «Расея ня зьменіцца ніколі» - жнівень 16, 2023
Сёньня мы гаворым з адной з найбуйнейшых у сьвеце спэцыялістаў у тэорыі нацый і нацыяналізьме, аўтаркай кнігі «Нацыяналізм: пяць шляхоў да мадэрнасьці», прафэсаркай Гарвардзкага і Бостанскага ўнівэрсытэтаў Ліяй Грынфэльд. Мы спытаемся ў яе, што так і што ня так з расейскай нацыяй, з украінскай нацыяй і з нацыяй беларускай.
09.08.2023
00:22:10
Павел Церашковіч: «Беларускай нацыі няма» - жнівень 09, 2023
Ці існуе беларуская нацыя? Адназначны, на першы погляд, адказ можа быць у некаторых выпадках зусім неадназначным. І што адбылося зь беларусамі ў 2020 годзе? Гэта быў сацыяльны ці нацыянальны пратэст? Пра гэта мы сёньня гаворым з гісторыкам, заснавальнікам і першым загадчыкам катэдры этналёгіі гістарычнага факультэту БДУ, былым прафэсарам ЭГУ Паўлам Церашковічам.
02.08.2023
00:33:47
Тры ідэнтычнасьці Пілсудзкага і Чаму ў БНР не было шанцаў - жнівень 02, 2023
Працягваем размову з гісторыкам, блізкім да стварэньня альтэрнатыўнай гісторыі Беларусі. Яго парадаксальныя трактоўкі вядомых падзеяў і фактаў нярэдка выклікаюць спрэчкі і пярэчаньні. Наш суразмоўца — беларускі гісторык у Польшчы, прафэсар Алег Латышонак. Гаворым пра страчаныя беларусамі магчымасьці ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў.
26.07.2023
00:27:42
Ці было паўстаньне 1863 году катастрофай Беларусі - ліпень 26, 2023
Мы працягваем размову з гісторыкам, які блізкі да стварэньня альтэрнатыўнай гісторыі Беларусі. Яго нечаканыя і парадаксальныя трактоўкі падзеяў і фактаў гісторыі нярэдка выклікаюць спрэчкі і пярэчаньні. Наш сёньняшні суразмоўца — беларускі гісторык у Польшчы, прафэсар Алег Латышонак. Мы пагаворым пра шляхту, нараджэньне беларускай нацыянальнай ідэі і паўстаньне 1863 — 1864 гадоў.
19.07.2023
00:18:46
Палянізацыя як цана аб'яднаньня эліт ВКЛ - ліпень 19, 2023
Мы працягваем размову з гісторыкам, які блізкі да стварэньня альтэрнатыўнай гісторыі Беларусі. Яго нечаканыя і парадаксальныя трактоўкі вядомых падзеяў і фактаў нярэдка выклікаюць спрэчкі і пярэчаньні. Наш сёньняшні суразмоўца – беларускі гісторык у Польшчы, прафэсар Алег Латышонак. Мы пагаворым пра XVI – XVII стагодзьдзі, эліты ВКЛ, паўстаньне казакоў і так званых «беларускіх палкоўнікаў» Канстанціна Паклонскага ды Івана Нечая.
12.07.2023
00:27:57
Чые продкі стаяць ля вытокаў ВКЛ - ліпень 12, 2023
Наш сёньняшні суразмоўца блізкі да стварэньня альтэрнатыўнай гісторыі Беларусі. Ён лічыць, што старажытны Наваградак зарабіў свае грошы на гандлі рабамі, а Заходняя Русь не аб'ядноўвалася зь Літвой мірна, але была ёю захопленая. Мы працягваем размову з прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту ў Польшчы Алегам Латышонкам пра пачаткі Вялікага Княства Літоўскага і іншыя маладасьледаваныя старонкі беларускай гісторыі.
05.07.2023
00:32:17
Хто схаваў гісторыю Полацкай дзяржавы - ліпень 05, 2023
Наш сёньняшні суразмоўца блізкі да стварэньня альтэрнатыўнай гісторыі Беларусі. Старажытную Русь ён лічыць карпарацыяй купцоў-ваяўнікоў. Гісторыю Полацкай дзяржавы называе зацемненай і схаванай літоўцамі. І робіць яшчэ шмат іншых парадаксальных высноваў. Сэрыя гутарак зь беларускім гісторыкам у Польшчы, прафэсарам Алегам Латышонкам.
03.07.2023
00:15:42
Нямецкі гісторык пра «захоп» Менску яго жыхарамі - ліпень 03, 2023
«У 2020 годзе масы змаглі ажывіць вялізныя гарадзкія прасторы. За мяжой усё гэта выглядала як народнае сьвята ці карнавал. У любым выпадку, людзі зрабілі горад сваім», мяркуе нямецкі гісторык-урбаніст Томас Бон. Ці можа горад уплываць на псыхіку і культуру яго жыхароў? У чым спэцыфіка Менску як гарадзкога цэнтру? Чаму навукоўцы казалі раней пра дэфіцыт гарадзкой культуры ў Беларусі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з прафэсарам Гісэнскага ўнівэрсытэту ў Нямеччыне, аўтарам кнігі «Менскі фэномэн. Гарадзкое плянаваньне і сацыялістычнае будаўніцтва ў Савецкім Саюзе пасьля Другой сусьветнай вайны» Томасам Бонам.
23.06.2023
00:33:45
«Сэкс — радасьць, а ў ВКЛ умелі радавацца і сяляне, і шляхта». Гісторык пра інтым у Вялікім княстве.mp3 - чэрвень 23, 2023
У савецкія часы казалі, што ў “СССР няма сэксу”. А ці быў сэкс у Вялікім княстве Літоўскім? Якія ў той час былі норавы беларусаў і як тагачасная дзяржава рэгулявала сэксуальныя адносіны? У эфіры “Гісторыі на Свабодзе” расказвае гісторык Натальля Сьліж, аўтарка кніг пра сэксуальнае жыцьцё ў ВКЛ.
14.06.2023
00:30:32
Як амэрыканцы ўратавалі беларусаў - чэрвень 14, 2023
Сёлета ў чэрвені спаўняецца 100 гадоў адной малавядомай, амаль забытай, але важнай падзеі: Беларусь пакінулі 13 амэрыканскіх грамадзянаў, якія працавалі ў Менску, Гомелі і Віцебску. «Прыгоды АРА ў Беларусі» – так называецца кніга пра самую вялікую гуманітарную дапамогу насельніцтву Беларусі ў ХХ стагодзьдзі. Чаму гэта падзея важная? Чаму яна забытая? І наогул, што азначае памяць пра гістарычныя падзеі і якую ролю яна адыгрывае у фармаваньні будучыні – пра гэта мы гаворым з аўтарам кнігі Аляксандрам Лукашуком, журналістам, дасьледчыкам гісторыі Беларусі ХХ-га стагодзьдзя, да нядаўняга часу – дырэктарам Беларускай службы Радыё Свабода.
07.06.2023
00:16:11
Беларусы за «Русь» ці за «Літву» - чэрвень 07, 2023
Расея зрабіла свой погляд на гісторыю зброяй. Расейскія мэдыя перапоўненыя гістарычнымі аргумэнтамі, якія часта маюць мала агульнага з рэальнасьцю. Адпаведна, узрастае роля папулярызацыі праўдзівай гісторыі і праўдзівых гістарычных фактаў. Як да гісторыі ставяцца беларусы? Якія праблемы і тэмы цікавяць іх у першую чаргу? Як да іх можна данесьці гістарычную праўду? Пра гэта мы сёньня пагаворым з гісторыкам і журналістам Цімафеем Акудовічам.
31.05.2023
00:20:04
Хто пачаў адраджэньне 1980-х? - травень 31, 2023
Якія падзеі прадвызначылі выбар нацыянальнага шляху разьвіцьця Беларусі пасьля распаду СССР у 1991 годзе? Хто стаяў ля вытокаў беларускага адраджэньня 1980-х гадоў? І ці сапраўды гэта было адраджэньнем? Пра гэта і пра іншае Дзьмітры Гурневіч гаворыць з журналістам і гісторыкам Сяргеем Абламейкам.
24.05.2023
00:35:01
Як дэкалянізаваць Беларусь і чаму беларусам трэба адарвацца ад расейскага кантэксту - травень 24, 2023
21 траўня ў Нью-Ёрку завершылася Сусьветная канвэнцыя ASN. У канвэнцыі прымалі ўдзел і беларускія дасьледчыкі, прайшлі і два круглыя сталы, прысьвечаныя пытаньням дэкалянізацыі Беларусі. Расказвае ўдзельнік канфэрэнцыі, супрацоўнік Цэнтру дасьледаваньняў Усходняй Эўропы (Варшава), Антон Сайфулаеў.
17.05.2023
00:20:26
Ці ўсе помнікі трэба аднаўляць - травень 17, 2023
Ці ўсе помнікі гісторыі ў Беларусі беларускія? Ці ўсе зь іх трэба ахоўваць, захоўваць і аднаўляць? І ці можа краіна існаваць бяз помнікаў гісторыі і культуры? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з дацэнтам Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, экспэртам Міжнароднай рады па захаваньні помнікаў і памятных мясьцін Сьцяпанам Стурэйкам.
09.05.2023
00:27:49
Інтэрвію са швэдзкім гісторыкам, якога цытуе Марзалюк і прапаганда - травень 09, 2023
Імя гісторыка Пэра Андэрса Рудлінга ня раз за апошнія два гады гучала ў дзяржаўных СМІ. Ігар Марзалюк і прапагандысты прыводзілі цытаты зь яго кніг як аргумэнт на карысьць сьледзтва аб генацыдзе беларускага народу. Мы распыталі ў швэдзкага навукоўца, што ён пра ўсё гэта думае. Пэр Андэрс Рудлінг — прафэсар катэдры гісторыі Люндзкага ўнівэрсытэту. Ягоная спэцыялізацыя — нацыяналізм. Ён аўтар кнігі «Узьлёт і падзеньне беларускага нацыяналізму. 1906–1931», напісаў шэраг артыкулаў пра Галакост на беларускіх землях, супрацу часткі беларусаў з нацыстамі, а таксама пра памяць аб ІІ сусьветнай вайне ў Беларусі.
03.05.2023
00:30:29
Ці магчыма дамовіцца гісторыкам Беларусі і Літвы - травень 03, 2023
Як пераадолець адчужанасьць паміж беларусамі і літоўцамі? Ці магчымыя зьмены ў гістарычнай сьвядомасьці літоўцаў калі мова ідзе пра гісторыю Вялікага Княства Літоўскага і разуменьне гэтай дзяржавы? Што для гэтага павінны зрабіць беларусы? Гутарка зь літоўскім гісторыкам, дырэктарам Інстытуту Вялікага Княства Літоўскага ва Унівэрсытэце Вітаўта Вялікага ў Каўнасе, доктарам Русьцісам Камунтавічусам, які нядаўна выдаў сваю «Гісторыю Беларусі» па-літоўску.
29.04.2023
00:33:34
«Невядомы Менск». Ці магчыма аднавіць Стары горад - красавік 29, 2023
Невядомы Менск. Частка 13. Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае пра магчымасьць поўнай рэгенэрацыі Строга гораду, пра гатовы архітэктурна-пляніровачны плян рэгенэрацыі з усімі эканамічнымі і тэхнічнымі абгрунтаваньнямі і пра хуткую магчымасьць віртуальных экскурсій па Старым горадзе.
26.04.2023
00:28:57
Які народ жыве на Віленшчыне - красавік 26, 2023
Ці сапраўды Віленшчына беларуская? Якія дыялекты гістарычна там існавалі і бытуюць цяпер? І ці дае падставы моўна-лінгвістычная сытуацыя ў пэўным рэгіёне для палітычных высноваў і тэрытарыяльных прэтэнзій?
22.04.2023
00:32:10
«Невядомы Менск». Найвялікшая загадка менскай фотагісторыі - красавік 22, 2023
Частка 12. Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае пра найбольшую загадку менскай фотагісторыі – поўную адсутнасьць у архівах даваенных здымкаў Замчышча, пра прыгожую спробу абараніць рэшткі Старога гораду ў 1956 годзе і пра тых, хто гэтай спробе перашкодзіў.
15.04.2023
00:38:03
«Невядомы Менск». Загадкавае савецкае разьмінаваньне - красавік 15, 2023
Невядомы Менск. Частка 11. Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае, якія падзеі разгортваліся ў вызваленым Менску – пра дзіўнае савецкае разьмініраваньне, пра зносы старых будынкаў і пра генплян 1946 – 1951 гадоў, які цалкам пагубіў Замчышча.
12.04.2023
00:20:42
Чаму Лукашэнка замахнуўся на Радзівілаў і Сапегаў - красавік 12, 2023
Аляксандр Лукашэнка заклікаў да аб'ектыўнасьці ў ацэнцы гістарычнай праўды і заявіў, што пэрыяды Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у свой час былі занадта рамантызаваныя. На яго думку, Радзівілы і Сапегі не былі ніякімі патрыётамі, бо «прадаліся палякам» і «нажываліся на карку народа».
08.04.2023
00:37:16
«Невядомы Менск». Хто разбурыў стары Менск у вайну - красавік 08, 2023
Невядомы Менск. Частка 10. Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае пра нямецкія бамбаваньні і падпалы першых дзён вайны, пра знос немцамі паловы Старога гораду, а таксама пра савецкія бамбаваньні ў часы акупацыі і вызвольнага штурму.
05.04.2023
00:19:46
Загадка самага пасьпяховага беларуса імпэрыі - красавік 05, 2023
Хто дапамог Яўхіму Карскаму стварыць «Этнаграфічную мапу беларускага племені»? Якую ролю ў яго жыцьці адыгралі князі Сьвятаполк-Мірскія? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з кандыдатам гістарычных навук, былым загадчыкам катэдры этналёгіі гістарычнага факультэту БДУ Паўлам Церашковічам.
01.04.2023
00:29:06
«Невядомы Менск». Апошняя спроба Шчакаціхіна ўратаваць Стары горад - красавік 01, 2023
У дзявятай частцы цыклю аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае пра разгром нацыянальнага руху ў БССР у 1929 — 1930 гадах, пра апошнюю спробу Міколы Шчакаціхіна ўратаваць Стары горад і пра тое, як генплян Менску зьвязаны з найвышэйшым кіраўніцтвам СССР.
29.03.2023
00:29:33
Што ня так з фільмам пра партызанаў, якія вывелі беларускіх габрэяў за лінію фронту - сакавік 29, 2023
У Беларусі паказваюць расейскі фільм “Праведнік” - гісторыю чырвонаармейца Мікалая Кісялёва, які падчас вайны вывеў з гета ў беларускай вёсцы больш за 200 габрэяў. У 2016 годзе кнігу пра гераічны ўчынак Кісялёва выдала Іна Герасімава, былая дырэктарка Музэю гісторыі і культуры габрэяў Беларусі.
25.03.2023
00:34:54
«Невядомы Менск». Каналізацыя замест рэстаўрацыі - сакавік 25, 2023
У восьмай частцы цыклю аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае пра створаны ў 1925 годзе Інбелкультам плян рэстаўрацыі Замчышча і створаны ўладамі замест яго плян сацыялістычнай рэканструкцыі Менску, таксама пра сьлед, які ў беларускай літаратуры пакінулі тыя падзеі.
22.03.2023
00:24:25
«Гісторыя на Свабодзе». Ці пазначыў Скарына на партрэце свой узрост? - сакавік 22, 2023
Чаму Беларусь апынулася ў ліку чатырох краін, якія першымі перайшлі на Грыгарыянскі каляндар? Чаму многія даты беларускай гісторыі памылковыя? Ці праўда, што Скарыну ў 1517 годзе, калі ён выдаў Біблію, было 47 гадоў? Мы гаворым з доктарам гістарычных навук, прафэсарам Сьвятланай Куль-Сяльверствай.
18.03.2023
00:27:49
«Невядомы Менск». Чаму не зьявіліся вуліцы Скарыны і Каліноўскага - сакавік 18, 2023
Невядомы Менск. Частка 7. Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае, як і чым у сярэдзіне 1920-х гадоў савецкія ўлады адказалі на спробы Інбелкульту мэмарыялізаваць Стары горад і захаваць яго для нашчадкаў.
15.03.2023
00:26:37
Хто каго навучыў піць гарэлку — беларусы расейцаў ці наадварот? - сакавік 15, 2023
Які напой нашы продкі лічылі самым дарагім і самым паважаным? Ці можна разглядаць спосаб вытворчасьці і спажываньня алькаголю важнай часткай беларускай культуры? На новым Ютуб-канале «Гісторыя на Свабодзе» мы гаворым зь беларускім гісторыкам, членам Польскага этналягічнага таварыства Ягорам Сурскім.
15.03.2023
00:26:37
Як беларусы спаілі Расею. Гутарка зь Ягорам Сурскім. - сакавік 15, 2023
10.03.2023
00:29:28
«Невядомы Менск». Як і куды зьнікла манаграфія пра Стары Менск - сакавік 10, 2023
Невядомы Менск. Частка 6. Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае, як у 1920-я гады супрацоўнікі Інбелкульту стварылі манаграфію пра помнікі старога Менску з некалькімі сотнямі фотаздымкаў, як яна не была выдадзеная і зьнікла.
08.03.2023
00:19:52
Ці была беларусізацыя пачатку 90-х гадоў гвалтоўнаю - сакавік 08, 2023
Сёньня нярэдка можна пачуць пра гвалтоўную беларусізацыю пачатку 90-х, пра навязваньне беларускай мовы ў школах і грамадзкім жыцьці і нават пра выцясьненьне з краіны расейцаў. Як гэта было насамрэч? Пра гэта мы гаворым з выкладчыцай Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе, доктарам гісторыі Аленай Маркавай.
04.03.2023
00:27:58
«Невядомы Менск». Чаму зь Менску ў 1925 годзе ўцёк прафэсар Кацэнбоген - сакавік 04, 2023
Невядомы Менск. Частка 5. Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае, як Інбелкульт у сярэдзіне 1920-х гадоў заняўся вывучэньнем Менскага Замчышча і што з гэтага атрымалася.
01.03.2023
00:20:22
Ці быў Статут ВКЛ сапраўднай канстытуцыяй - сакавік 01, 2023
Многія беларусы ганарацца Статутамі Вялікага Княства Літоўскага і называюць іх «першымі ў Эўропе канстытуцыямі». Але ці так гэта? І ці маюць рацыю тыя, хто называе Статуты звычайнымі судзебнікамі, зборнікамі крымінальнага права? Мы гаворым з кандыдатам гістарычных навук Нінай Скеп'ян.
25.02.2023
00:28:03
«Невядомы Менск». Дзе ў Менску хацелі збудаваць Дом ураду БНР - люты 25, 2023
Невядомы Менск. Частка 4. Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае, як дзеячы БНР у 1918 — 1920 гадах прапанавали адрэстаўраваць Замчышча і пабудаваць там сядзібу ўраду і сойму Беларускай Народнай Рэспублікі.
22.02.2023
00:28:56
Як і калі заканчваюць свой век дыктатуры - люты 22, 2023
Ці былі ў рэжыму ў Беларусі гістарычныя аналягі? Як яны заканчвалі сваё існаваньне? І ці заўсёды ўдаецца пакараць катаў? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім гісторыкам, кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным.
18.02.2023
00:22:33
«Невядомы Менск». Як у 1919–1920 гадах БНР ператварыла Менск ў сталіцу - люты 18, 2023
Невядомы Менск. Частка 3. Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае, калі ў Менск прыйшла цывілізацыя і як ва ўмовах польскай акупацыі 1919 – 1920 гадоў Менск, дзякуючы намаганьням сотняў беларускіх дзеячоў, пачаў рэальна ператварацца ў сталіцу Беларусі.
15.02.2023
00:21:25
Як перамагчы ў «вайне гісторыяў» - люты 15, 2023
Вайна ва Ўкраіне пачалася праз паўгода пасьля публікацыі гістарычнага артыкулу Ўладзіміра Пуціна «Аб гістарычным адзінстве расейцаў і ўкраінцаў». Ці можна сёньня гаварыць пра вайну гісторыяў і што рабіць гісторыкам, якія знаходзяцца на іншым (ад расейскага) баку фронту?
11.02.2023
00:28:41
«Невядомы Менск». Розныя твары старога Менску і яго атмасфэра - люты 11, 2023
Невядомы Менск. Частка 2. Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае, як пажары мянялі выгляд Менску, пра геаграфію і выгляд Старога гораду, а таксама пра тое, чым кармілі і чым гандлявалі на Нізкім рынку.
08.02.2023
00:21:21
Колькі людзей са зброяй у руках ваявалі за БНР - люты 08, 2023
Калі ў Беларусі пачалі ствараць сваё войска? Як беларусы баранілі Варшаву ад беларусаў у войску Тухачэўскага? Колькі наогул людзей са зброяй у руках баранілі БНР і яе ідэалы? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім гісторыкам, прафэсарам Алегам Латышонкам, аўтарам кнігі «Жаўнеры БНР».
04.02.2023
00:31:34
«Невядомы Менск». Ці быў у Менску Стары горад і хто яго будаваў - люты 04, 2023
Невядомы Менск. Частка 1. Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае пра гістарычны цэнтар Менску, пра сваё дзяцінства ў ім і пра цывілізацыйную прыналежнасьць аднаго з найстарэйшых гарадоў Беларусі.
01.02.2023
00:26:03
Навошта расейцы робяць з Каліноўскага Бандэру - люты 01, 2023
У Расеі вядзецца кампанія з мэтай дэгераізацыі асобы Кастуся Каліноўскага ў беларускай гісторыі. З гэтай мэтай там пішуць кнігі, здымаюць фільмы, працуе цэлы сайт і група людзей, якія спрабуюць даказаць, што Каліноўскі ня мае дачыненьня да Беларусі.
11.01.2023
00:01:11
«Расея страляе ня толькі ракетамі». Трэйлер новага падкасту «Гісторыя на Свабодзе» - студзень 12, 2023
Вакол Беларусі ідзе вайна гісторыяў. Расея страляе ня толькі ракетамі і снарадамі, але і гістарычнымі аргумэнтамі. Мінулае Беларусі вачыма беларусаў — асноўная тэма падкасту «Гісторыя на Свабодзе».
1x
Чэк-чэк, гэта ж плэер! Выбірай эпізод падкаста з каталога і пагналі.