Культура

Вандроўкі

Інтэрв’ю
Размоўны
Vandra
Падкаст праекта VANDRA пра турызм у Беларусі. Мы размаўляем пра спадчыну, прыроду і людзей. Толькі з надыходам эпідэміі беларусы сталі больш цікавіцца лакальным турызмам, але ж шмат чаго ўсё роўна застаецца нязведанным. Турызм – гэта не толькі сядзібы і палацы, гэта яшчэ і людзі, якія дачынены да іх (не)развіцця, гэта традыцыі ў вёсках і разнастайнасць моўных культур рэгіёнаў, гісторыя мясцін і каштоўнасцей вакол нас.
Эпізоды
41
Сартыроўка:
21.11.2023
00:42:22
Чым жыве і як працуе праект VANDRA | Q&A эпізод

Апошні эпізод другога сезона падкаста, дзе мы адказваем на пытанні слухачоў.

Пытанні ўсе падзелены на тыя, што датычна працы над падкастам, і тыя, якія ахопліваюць іншыя напрамкі дзейнасці праекта.


Пра што можна даведацца ў падкасце?

  • хто тая каманда, якая працуе над праектам;
  • як шукаем гасцей эпізодаў;
  • што за слова "казьдзе" і якія дзіўныя словы шчэ можна пачуць у гаворцы;
  • чаму эпізод з Сяргеем Лескецем стаў адным з уласна захапляльных у другім сезоне;
  • якім быў бы праект VANDRA, калі не было абмяжаванняў у рэсурсах;
  • што матывуе працаваць над праектам і навошта ўсё гэта.


Напрыканцы снежня падсумуем вынікі другога сезона статыстыкай.

Дзякуй за тое, што слухалі і падтрымлівалі падкаст, не развітваемся і на сувязі!


Асобая падзяка патронам за падтрымку!


🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце праект VANDRA ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

  • Patreon - ⁠https://patreon.com/vandraby⁠
  • Boosty - ⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠
  • Ko-fi - ⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠
  • PayPal - ⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠

07.11.2023
00:49:24
Аднаўленне маёнтка Ромера і Сулістроўскіх | Канстанцін Хурс
⭐️ Госць эпізода - Канстанцін Хурс, чалавек, які ў 2022 годзе набыў маёнтак Ромераў (а раней роду Сулістроўскіх) у вёсцы Каралінова (Пастаўскі раён).

У маёнтку пэўны час жыў выбітны, але, на жаль, не такі вядомы ў Беларусі мастак - Альфрэд Ромер. Менавіта Альфрэд Ромер напісаў Пінскую мадону. Дачка ж мастка, Гелена Ромер, займалася асветніцкай дзейнасцю на тэрыторыі Беларусі.


Аб чым пойдзе гаворка?

  • як прыйшла ідэя з набыццём маёнтка;
  • ці дастаткова ўвагі ў Беларусі да постаці Альфрэда Ромера;
  • што было зроблена ў маёнтку за гэты час;
  • якое стаўленне мясцовых жыхароў і улад да дзейнасці Канстанціна;
  • якая падтрымка патрэбна ў працы з маёнткам (а яна патрэбна);
  • якая падзея для Канстаціна - уласны дэдлайн па працы з маёнткам;
  • што ўрэшце плануецца зрабіць у доўгатэрміновай перспектыве.


Маёнтка Ромера месціцца ў вёсцы Каралінова (Пастаўскі раён, Віцебская вобласць).


❗️ Сайт маёнтка Ромера: ⁠https://www.romer.by/⁠

❗️ Instagram-старонка праекта: ⁠https://www.instagram.com/maentak.romera/⁠

❗️ Электронная пошта: [email protected]


🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце праект VANDRA ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

  • Patreon - ⁠https://patreon.com/vandraby⁠
  • Boosty - ⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠
  • Ko-fi - ⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠
  • PayPal - ⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠


24.10.2023
00:42:27
Праект "Жніво" і генеалагічныя экспедыцыі | Аляксей Білецкі
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Білецкі, стваральнік праекта “Жніво”.

Дзейнасць праекта Жніво накіравана на людскую і дакументальную спадчыну, а асноўным напрамак зараз з’яўляецца збор гістарычных генеалагічных дакументаў, які знаходзяцца не ў архівах, а раскіданы па ўсёй краіне: ад музеяў і цэркваў да калекцыянераў і наўпрост у кагосьці дома.


Аб чым пойдзе гаворка?

  • як з'явілася ідэя праекта і збора гістарычных дакументаў;
  • дзе могуць захоўвацца дакументы па Беларусі;
  • як ладзяцца генеалагічныя экспедыцыі;
  • што робіцца з вынікамі экспедыцый;
  • як уладкавана сістэма карыстання вынікамі экспедыцыі (выкупы і данаты);
  • які існуе кантакт паміж праектам і іншымі генеолагамі Беларусі;
  • што зараз робіцца валанцёрамі праекта і якія планы далей.


❗️ Сайт праекта "Жніво": https://zhnivo.com/

❗️ Telegam-суполка праекта "Жніво": https://t.me/zhnivo


🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

Patreon - https://patreon.com/vandraby

Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate

Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby

PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU

10.10.2023
00:50:41
Даследаванне вёскі праз гісторыю сям’і | Марыя Варахоб і Дзядзічы
⭐️ Госця эпізода - Марыя Варахоб, намеснік старышні студэнцкага этнаграфічнага таварыства. Аднак размова пойдзе не пра СЭТ і яго дзейнасць, а пра сямейныя гісторыі Марыі і яе досвед у гэтай справе.

Аб чым пойдзе гаворка?

  • як Марыя пачала даследаваць гісторыю сям'і;
  • як сям'я Марыі заснавала Малыя Дзядзічы;
  • як і якія гістарычныя сямейныя дакументы захаваліся ў Марыі (нават план фальварак!)
  • гісторыі пра прадзядуль: служба ў жандармерыі ў Вільні і вандроўка ў Амерыку да нявесткі; 
  • як знайшоўся відзік з фотаздымкам сям'і Марыі;
  • чаму ў Дзядзічах не ўзгадваецца Другая Сусветная вайна;
  • як зараз выглядаюць Дзядзічы і ці ёсць уплыў не тутэйшых жыхароў на вёску.  

📯 У канцы эпізода можна пачуць спеў "А пара дамоў" бабулі Марыі - Літвіновіч Марыі Іванаўны, 1931 г.н.


Вёска Дздзічы месціцца ў Вілейскім раёне: 54.589832, 26.896144

❗️ Instagram-старонка Марыі па вілейскіх вёсках: https://www.instagram.com/dvarec_vilejski/


🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

  • Patreon - https://patreon.com/vandraby
  • Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate
  • Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby
  • PayPal - https://www.paypal.com/donate

26.09.2023
00:59:27
Праект «Куфар старажытнасцяў», ці як збіраецца і ратуецца спадчына | Павел Каралёў
⭐️ Госць эпізода - Павел Каралёў, музеезнаўца і аўтар праекта па захаванню беларускай спадчыны "Куфар старажытнасцяў".


Аб чым пойдзе размова ў выпуску?

  • адкуль прыходзіў інтарэс да спадчыны і якая тут роль універсітэта,
  • чаму праект "Куфар старажытнасцяў" названы ў гонар братоў Луцкевічаў,
  • якія былі першыя артэфакты ў калекцыі праекта,
  • як Павел уратаваў надмагільны помнік з берага ракі Свіслач,
  • які артэфакт са збораў Паўла хацелі выкупіць музеі,
  • як наладжана сувязь з музеямі і калекцыянерамі,
  • ці нармалёва ўвогуле збіраць калекцыі і нікому іх не паказываць,
  • як "Куфар старажытнасцяў" стаў экспазіцыйнай выставай,
  • дзе выстава месціцца і як туды трапіць.


❗️ Праект "Куфар старажытнасцяў": https://t.me/kufar_starazytnasc

❗️ Facebook-старонка Паўла Каралёва: https://www.facebook.com/pavall.karaliou

❗️ Электронная пошта Паўла Каралёва: [email protected]


🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

  • Patreon - https://patreon.com/vandraby
  • Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate
  • Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby
  • PayPal - https://www.paypal.com/donate

12.09.2023
00:58:40
Як захоўваецца спадчына на Ганцавіцкім Палессі | Уладзімір Кандраценя і Палескі палын

⭐️ Госць эпізода - Уладзімір Кандраценя, стваральнік праекта па захаванні этнаграфічнай спадчыны Ганцавіцкага Палесся.


Аб чым пойдзе размова ў выпуску?

  • як прыйшла ідэя праекта "Палескі палын", 
  • ці паўплываў на інтарэс Аляксандр Сержпутоўскі,
  • як адбылася супраца з Традыцыйным строем,
  • якія абрады праводзілі на імпрэзе Калядных спевак,
  • наколькі вялікая ўласная калекцыя тэкстылю,
  • як да Уладзіміра трапіў кабацік, якому амаль 130 год,
  • як праводзяцца абрады прыбірання крыжоў і “лялька-немка”,
  • якія стасункі ўсталяваліся з Дамамі культуры, Домам рамёстваў і тутэйшымі. 


А яшчэ пад канец эпізодза Уладзімір дае свае ўласныя парады, куды варта з'ездзіць у Ганцавіцкім раёне!


❗️ Праект "Палескі палын": https://www.instagram.com/paleski_palyn/

❗️ Facebook-старонка Уладзіміра Кандрацені: https://www.facebook.com/profile.php?id=100036970604913


🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

  • Patreon - https://patreon.com/vandraby
  • Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate
  • Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby
  • PayPal - https://www.paypal.com/donate

29.08.2023
00:56:50
Птушыны свет Беларусі | Аляксандр Вінчэўскі
⭐️ Госць эпізода - Аляксандр Вінчэўскі, арнітолаг, якія займаецца птушкамі з 80-ых гадоў.

Птушыны свет - гэта пра прыродную спадчыну і экатурзым. А гэта тое, што ў Беларусі застаецца недаацэненым грамадствам. Адпаведна, варта пра гэта казаць і пашыраць веды.


Дарэчы, 2 верасня 2023 года пройдзе адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі -  BirdRace-2023. Усе дэталі і форма рэгістрацыі тут.


Аб чым пойдзе гаворка ў падкасце?

  • як спадар Алесь зацікавіўся птушкамі;
  • колькі птушак спадар Алесь пабачыў у Беларусі і колькі застаецца;
  • як і чаму мігруюць птушкі (з беларускімі прыкладамі);
  • як паўплываюць змены клімата на птушыныя папуляцыі ("праблема пардвы");
  • калі мы можам сябе зваць птушкарамі;
  • як навучыцца пазнаваць птушак і па чым іх пазнаваць;
  • навошта кальцуюць птушак і як больш тэхналагічна адсочваюць за іх жыццём;
  • як стварыўся і працуе праект "Вялікі шлях арляца";
  • ці ўсё акей у Беларусі з інфраструктурай для птушкавання;
  • ці ёсць патрэба ў арніталагічнай адукацыі грамадства.


Спадар Алесь таксама дае парады, дзе і як фіксаваць свае назіранні за птушкамі, таму ніжэй - спасылкі на адпаведныя сэрвісы:

  • https://observation.org/
  • https://ebird.org/
  • https://www.inaturalist.org/


❗️ Facebook-старонка Алеся Вінчэўскага: https://www.facebook.com/alexandre.vintchevski

❗️ Праект "Дзікая прырода побач": https://wildlifebelarus.org/

❗️ Праект "Крылы.by": http://kryly.by/


🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

  • Patreon - https://patreon.com/vandraby
  • Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate
  • Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby
  • PayPal - https://www.paypal.com/donate

15.08.2023
01:02:34
Мінулае і сучаснае абрадавых свят беларусаў | Таццяна Валодзіна

⭐️ Госця эпізода - Таццяна Васільеўна Валодзіна, фалькларыстка і доктар філалагічных навук. Таццяна Васільеўна была ў мноствах этнаграфічных экспедыцыях і бачыла на ўласныя вочы шмат разнастайных святочных абрадаў, таму ёй дакладна ёсць чым падзяліцца.


А тэма эпізода з’явілася з назіранняў, што беларусы сталі пакрысе пераасэнсоўваць абрадавую спадчыну і ўводзіць яе ў свой лад жыцця. Будзем разбірацца!


Аб чым ідзе размова?

  • з чаго складаецца народны каляндар беларуса;
  • як ужываюцца паганскія і царкоўныя святы ці што такое народнае хрысціянства;
  • якія абрады народнага каляндра па сваіх падыходах існуюць зараз;
  • якія абрадавыя святы больш за ўсіх уразілі Таццяну Васільеўну;
  • ці з’яўляецца палеская абрадавая культура больш развітой і насычанай, чым культуры іншых краёў Беларусі;
  • як адаптаваць абрадавую культуру, калі зміраюць вёскі;
  • ці можам казаць, што абрадавая культура становіцца музейнай;
  • у якога рэгіёна ёсць файная абрадавая база, але пра яе менш ідзе гаворка;
  • чаму бабуля ў Дрыбінскім раёне не можа есці блінца з мёдам (абрадавыя флэшбэкі)
  • аб чым сведчыць уздым прасоўвання свята Купалле ў наш час;
  • ці ёсць нешта агульнае паміж сучаснымі і мінулымі Дажынкамі;
  • ці зможам мы змяніць стаўленне да Дажынак у будучыні
  • якія абрады могуць стаць падставаю для сучасных фестываляў;
  • наколькі дарэчна спалучаюцца сучасныя тэхналогіі і абрадавая культура.

У выпуску шмат цікавых прыкладаў з экспедыцый Таццяны Васільеўны!


Асобая падзяка патронам за падтрымку!

❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: ⁠https://t.me/vandra_by⁠

❗️ Падтрымайце праект на Patreon: ⁠https://www.patreon.com/vandraby

❗️ Падтрымайце праект на Boosty: ⁠https://boosty.to/vandraby/donate

01.08.2023
00:53:40
Дворыкі Брэста як лакальны брэнд горада | Воля Малафеечава
⭐️ Госця эпізода - Воля Малафеечава, берасцейская экскурсавод, якая стварыла лакальны брэнд - дворыкі Брэста.

Пад час кавіда, увесну 2020 года Воля вырашыла сабраць ахвотных на шпацыр па дворыках, і з таго часу гэта пераўтварылася у сапраўдны брэнд горада. Але ж інтарэс да іх з'явіўся шчэ раней. Адкуль? Даведаемся ў выпуску.


Аб чым ідзе размова?

  • як з'явіўся інтарэс да дворыкаў Брэста і пры чым тут Яўхім Басін;
  • як кавід паўплываў на першы шпацыр па дворыках;
  • што мы маем на ўвазе пад дворыкамі;
  • у якіх гарадах мы можам вылучыць дворыкі як аб'ект спадчыны;
  • што з канкурэнцыяй паміж экскурсаводамі ў дворыках;
  • як наладжваюцца стасункі з мясцовымі жыхарамі;
  • як дворыкі змяніліся за тры гады шпацыраў па іх;
  • як дворыкі перажываюць урбаністычныя змены ў горадзе;
  • якой бачыцца (хочацца бачыць) перспектыву дворыкаў.

А яшчэ ў выпуску Воля дзеліцца сваім топам дворыкаў Брэста!  


❗️ Instagram-старонка Волі: ⁠https://instagram.com/brest_gid


Асобая падзяка патронам за падтрымку!

❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: ⁠https://t.me/vandra_by⁠

❗️ Падтрымайце праект на Patreon: ⁠https://www.patreon.com/vandraby

18.07.2023
01:03:46
Спадчына Храптовічаў у Шчорсах: што мелі, як ратавалі і што будзе далей | Ганна Булда
⭐️ Госця эпізода - Ганна Булда, заснавальніца і кіроўніца ліквідаванага фонда “Шчорсы і Храптовічы”.

Спадарыня Ганна прыйшла да дзейнасці ў Шчорсах праз сон, пошукі неабходнай сядзібы і дыпломны праект ва ўніверістэце. Фонд быў створаны ў 2017 годзе і за гэты час была праведзена вялізарная праца, каб захаваць матэрыяльную спадчыну Храптовічаў, літаральна паказаць яе за хмызнякамі і заахвоціць грамадства праз летнікі, супрацу з інстытутамі і актывістамі.


Аб чым ідзе размова?

  • як спадарыня Ганна праз сон прыйшла да сядзібы;
  • як ствараўся фонд і якія былі першыя крокі;
  • што было зроблена ў першыя гады дзейнасці фонда;
  • што з сябе ўяўляе сядзібны комплекс;
  • чаму сядзіба ў Шчорсах павінна быць аб’ектам міжнароднага значэння;
  • чаму гаспадарчы двор стаіць ў кіламетры ад сядзібы і выглядае нібыта палац;
  • як вярталіся кнігі з бібліятэкі Храптовічаў;
  • дзе можа знаходзіцца культурная спадчына Храптовічаў;
  • як наладжваўся кантакт фонда з грамадствам;
  • якімі былі стасункі з сядзібай Шчорсы;
  • якія перспектывы ліквідаванага фонда і сядзібнага комплекса Храптовічаў.


Шчырая парада - даслухаць выпуск да канца. Там кранальны і ёмісты адказ пра сучасны стан тых, хто займаўся і займаецца беларускай культурай. 


❗️ Сядзібны комплекс Храптовічаў месціцца ў вёсцы Шчорсы (Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць).


Сайт сядзібы Хратопвічаў (перароблены сайт фонда "Шчорсы"): ⁠chreptowicz.org⁠ 

Facebook-старонка сядзібы Храптовічаў: ⁠https://www.facebook.com/chreptowicz.org⁠ 

Facebook-старонка Ганны Булда: ⁠https://www.facebook.com/anbulda⁠ 


Асобая падзяка патронам за падтрымку!

❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: ⁠https://t.me/vandra_by⁠

❗️ Падтрымайце праект на Patreon: ⁠https://www.patreon.com/vandraby⁠


20.06.2023
00:46:41
Як аднаўляецца сядзіба батаніка Адамава? | Максім Жукаў
⭐️ Госць эпізода - Максім Жукаў, прадпрымальнік з Віцебска і ўладальнік сядзібы Адамавых у Вялікіх Лётцах. Уладальнік, таму што спадар Максім набыў маёнтак і выканаў неабходныя патрабаванні. Сёння як раз і будзе размова пра тое, як праходзілі гэтыя тры гады, што было зроблена, якія планы і з якімі перашкодамі сутыкаўся ды і па сённяшні час сутыкаецца спадар Максім.


Аб чым жа пойдзе размова?

🔻 першае знаёмства з сядзібаю Максіма і тагачасныя ўражанні (спойлер: гэта сметнік, парослы хмызняком),

🔻 што адбывалася да прыезда батаніка Адамава ў Лётцы,

🔻 што мы ведаем непасрэдна пра Уладзіміра Адамава (хм, ано дробныя факты),

🔻 як набывалася сядзіба і якія былі да гэтага патрабаванні,

🔻 чаму былы ўладальнік не адолеў маёнтак,

🔻 колькі грошай трэба на рэстаўрацыйныя працы,

🔻 як вядзецца бюракратычная барацьба з мясцовымі ўладамі,

🔻 як адны людзі дампагаюць, а іншыя не задаволены справаю Максіма.


📍 Сядзіба Адамавых месціцца ў вёсцы Вялікія Лётцы (Віцебскі раён)

А тут яе каардынаты: 55.198743, 29.965834


Карысная размова пра спадчыну і рэчаіснасць з паўночнага ўсходу Беларусі!

Шчырая падзяка патронам за падтрымку!


❗️ Instagram-старонка Максіма Жукава: instagram.com/adamovmanor

❗️ Facebook-старонка Максіма Жукава: https://www.facebook.com/profile.php?id=100000057109969

❗️ Facebook-старонка праекта сядзібы Адамава: https://www.facebook.com/adamovmanor

❗️ Youtube-канал праекта сядзібы Адамава: youtube.com/@adamovmanor

❗️ Старонка Вікіпедыі пра батаніка Уладзіміра Адамава


Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!


❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by

❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby

06.06.2023
00:53:36
Чым жыве спадчына Ружан? | Антось Арцюх
⭐️ Госць эпізода - Антось Арцюх, экскурсавод па мястэчку Ружаны. Антось прыехаў у Ружаны на адпрацоўку ў музей і працягнуў самастойную працу ўжо пасля.

 Атрымалася карысная размова, каб разумець каштоўнасць спадчыны мястэчка, яе стан і тыя праблемы, якія варта вырашаць для яе развіцця. 


Аб чым ідзе размова?

🔻як Антось трапіў у Ружаны і ці ёсць у яго ружанскія карані;

🔻калі быў росквіт і заняпад Ружанскга палаца;

🔻разбурэнне палаца пад час рэстаўрацыйных прац;

🔻у якіх колерах былі сцены палаца і як знайшлі цынамонавы колер;

🔻чым каштоўна сінагога мястэчка і ў якім стане някропаль Ружан;

🔻развіццё лакальнага брэнда і шанаванне Святога Казіміра;

🔻ці ўсё добра з інфраструктураю мястэчка; 

🔻пошукі лагістыкі з Мінска да Ружаны і бюджэт райвыканкама.


❗️ Instagram-старонка Антося Арцюха: https://www.instagram.com/antos_key/

❗️ Facebook-старонка Антося Арцюха: https://www.facebook.com/anton.artsiukh

❗️ Музей Ружанскага палацаваага комплекса Сапег: http://rozana.by/


Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!


❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by

❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby

23.05.2023
00:59:59
Традыцыя лекавання шэптам | Сяргей Лескець
⭐️ Госць эпізода - Сяргей Лескець, фатограф і аўтар кнігі "Шэпт". 

Сяргей амаль 10 год таму пачаў ездзіць у экспедыцыі да шаптух і знахараў, каб рэалізаваць тэматычны фотапраект. Аднак замест фотальбома першай была выдадзена кніга паводле яго экспедыцый - "Шэпт". У эпізодзе мы будзем размаўляць не пра кнігу, а менавіта пра традыцыя шэптаў праз досвед Сяргея.


Аб чым ідзе гаворка?

🔻 праз што ў Сяргея з'явіўся інтарэса да шэптаў;

🔻 як адбываецца працэсс лекавання шэптам;

🔻 ці бачыў Сяргей на ўласныя вочы, што лекванне дапамагае (спойлер: нават сам адчуваў);

🔻 як людзі пачынаюць лекаваць шэптам;

🔻 як ставяцца да шаптух мясцовыя жыхары і царква з касцёлам;

🔻 наколькі стасуецца шэптавая традыцыя з лічбавым светам;

🔻 ці патрэбен музей шэптаў у Беларусі?


Усё гэта, канешне, суправаджаецца гісторыямі і прыкладамі Сяргея са сваіх вандровак. Топ 💥


Facebook-старонка Сяргея Лескеця: https://www.facebook.com/Leskiec

Facebook-старонка кнігі "Шэпт": https://www.facebook.com/whisperleskiec/


Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!


❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by

❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby

09.05.2023
00:49:31
Як працуе краязнаўчы музей? | Музей Беларускага Палесся і Ганна Садоўская
⭐️ Госць эпізода - Ганна Садоўская, былая супрацоўніца музея ў Пінску. Ганна актыўна працавала ў музеі з 2012 году і сышла з пасады некалькі месяцаў таму.

Атрымалася шчырая і карысная размова, каб асэнсаваць усё тое, што адбываецца ў музейнай справе і задумацца аб тым, як гэта павінна працаваць.


Аб чым ідзе размова?

🔻як Ганна трапіла ў музей і чаму сышла адтуль;

🔻якія экспанаты найбольш каштоўныя ў музеі;

🔻ці ездзіць музей у этнаграфічныя экспедыцыі;

🔻чаму ў музеі праводзяцца выставы з дыназаўрамі і Angry Birds;

🔻чаму няма тэрмінала для аплаты квіткоў і дзе сайт;

🔻ці адпавядае музей сваёй назве?


Сацсеткі музея былі ўласнай інцыятывай Ганны, таму з яе сыходам яны амаль не вядуцца.

❗️ Instagram музея Беларускага Палесся: https://www.instagram.com/museum_pinsk/


Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!


❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by

❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby

25.04.2023
00:33:26
Этнаграфічныя экспедыцыі | Юзаф Абрэмбскі і вёскі Палесся
⭐️ Госць эпізода - Юзаф Абрэмбскі. Дакладней, выпуск будзе не з госцям, а пра яго дзейнасць на Палессі.

Юзаф Абрэмбскі заахвоціўшыся этнасацыялогіяй наведвае два разы Палессе: першы раз масштабная экспедыя па ўсіх частка Палесся ў 1934 годзе, другі - экспедыя, уявіце, на тры месяцы ў вёску Альманы Столінскага раёна.


У эпізодзе разглядаем наведванні Юзафа Абрэмбскага чатырох вёсак па раёнах у слупок: Люсіна і Макава ў Ганцавіцкім раёне, Езярніца ў Лунінецкім і Альманы ў Столінскім.  


Аб чым ідзе гаворка ў падкасце?

🔻 як у Юзафа з'яўляўся інтарэс да экспедыцыі і этнасацыялогіі;

🔻 як ладзілі жыхары вёскі Макава з солтысам?

🔻 за што сажалі жыхароў Макава пры Польшчы?

🔻 як жыхар вёскі Люсіна станавіўся баптыстам?

🔻 які быў календар працы ў жыхароў Язерніцы?

🔻 ведзьмарства ў Езярніцы і забарона на пазычанне;

🔻 як польская школа ў Альманах руйнавала палескую культуру?

🔻 якія мапы Юзаф Абрэмбскі стварыў у Альманах?


🎶 Напрыканцы эпізод спяваюць жыхаркі вёскі Альманы Столінскага раёну. Спевы ўзяты з фільма Ганны Энгелькінг "Альманы".


Праект, прысвечаны дзейнасці Юзафа Абрэмбскага: https://ispan.waw.pl/obrebski/

Фільм Ганны Энгелькінг "Альманы": https://youtu.be/LabeXF2btsU

Фотаархіў Юзафа Абрэмбскага: https://credo.library.umass.edu/search?q=mums599


Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!


❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by

❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby

11.04.2023
00:55:43
Стараверы Заходняга Падзвіння | Вольга Барышнікава
⭐️ Госць эпізода - Вольга Барышнікава, нашчадніца старавераў і даследчыца музычнага фальклора старавераў Заходняга Падзвіння.

Воліны продкі-стараверы жылі ў вёсцы Каралева Шаркаўшчынскага раёна, таму ў гэтым эпізодзе гаворка пойдзе менавіта пра старавераў-беспапоўцаў Заходняга Падзвіння.


Аб чым ідзе гаворка?

🔻 уплыў стараверскага выхавання на Вольгу ў дзяцінстве;

🔻 чым адрозніваецца стараверская царква ад праваслаўнай;

🔻 як уладкаваны стараверскія могліцы;

🔻 як праходзіць пахавальны абрад старавераў;

🔻 экспедыцыі і пахавальныя вузелкі стараверак;

🔻 як спяваюць і танчаць крутухі?

🔻 стараверскія імёны і сямейная рэліквія Вольгі;

🔻 шлюбы старавераў і скраданне нявест.


Усё гэта, канешне, суправаджаецца ўласнымі гісторыямі і ўражаннямі. Цуд 💥


🎶 У суправаджэнне Воліным расказам пра царкву і пахавальны абрад можна пачуць вінілавы запіс 1987 года хора стараабрадцаў паморскага сагласу.


Facebook-старонка Вольгі Барышнікавай: https://www.facebook.com/volha.fiodarava


Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!


❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by

❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby

28.03.2023
00:56:45
Як жывуць і даследуюцца Трышынскія могілкі ў Берасці? | Іван Чайчыц
⭐️ Госць эпізода - Іван Чайчыц, берасцейскі краязнаўца, некрапаліст, які даследуе Трышынскія могілкі ў Берасці. Таксама некалькі год таму спадар Іван напісаў кнігу "Нататкі берасцейскага некрапаліста".


Аб чым ідзе гаворка?

🔻 як спадар Іван заахвоціўся і пачаў даследаваць могліцы;

🔻 хто з выбітных дзеячаў пахаваны на Трышынскіх могліцах;

🔻 топ-5 помнікаў з пункта гледжання эстэтыкі;

🔻 топ-5 помнікаў з пункта гледжання гісторыі;

🔻 у каго эпітафіі на помніку напісаны па-беларуску;

🔻 які лёс у прыгажэзнай чыгуннай лавы з могліцы;

🔻 чаму людзі меняюць старыя помнікі на новыя;

🔻 як змагаюцца з вандаламі-металаздабытчыкамі і хто яшчэ сапсуе некропальную культуру;

🔻 чаго не хапае Трышынскім могліцам у сучасны час.


📣 У каго было ці з’явілася жаданне быць дачыненым да даследаванняў могліц, асабліва да дыджыталізацыі, напішыце спадару Івану.

Facebook-старонка Івана Чайчыца: https://www.facebook.com/chaichits.iwan


Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!

❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by

❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby

14.03.2023
00:46:23
Крэўскі замак: гістарычная роля і доля, рэстаўрацыя і праблемы інфраструктуры | Алег Дзярновіч
⭐️ Госць эпізода - Алег Дзярновіч, кандыдат гістарычных навук і кіраўнік даследчых і археалагічных прац у Крэўскім замку.


Аб чым ідзе гаворка?

🔻 якія былі ўражанні пры першым наведванні Крэўскага замка (то було амаль 30 год таму);

🔻 што такое Крэўская ўнія і якая яе роля ў гісторыі рэгіёна;

🔻 які князь ВКЛ быў забіты ў замку і дзе дакладна;

🔻 "першы палітэмігрант з Масквы" у Крэўскім замку;

🔻 што стаяла на дзядзінцы замка ў 18 стагоддзі;

🔻 якую роль адыгралі польскія рэстаўратары;

🔻 што ёсць метафара культурнай гісторыі Беларусі на прыкладзе Крэўскага замка;;

🔻 якія планы па рэстаўрацыі на гэты год;

🔻 праблемы інфрастуктуры і важнасць Крэва як кластэра спадчыны края.


📣 Напрыканцы размовы спадар Алег узгадаў шчэ адзін момат для развіцця інфраструктуры - стварэнне інфармацыйных матэрыялаў на месцы. У якасці прыклада, існуючы інфастэнды ля нядаўна ўзведзенай вежы на Юравай гары.


Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!


Facebook-старонка Алега Дзярновіча: https://www.facebook.com/aleh.dziarnovich

Краязнаўчы праект мястэчка Крэва: https://kreva.travel/ 


❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by

❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby

28.02.2023
00:50:57
Як даследаванне роду прыводзіць да краязнаўства? | Сяргей Андрыянаў
Размаўляць у гэтым эпізодзе будзем пра генеалогію, то бок людскую спадчыну, і як яна сутыкаецца з краязнаўствам на ўласным прыкладзе госця.


Госць эпізода - Сяргей Андрыянаў, які шчыльна займаецца генеалагічнай справаю і даследаваў уласны радавод да 16 стагоддзя. Даследаванне свайго роду прывяло Сяргея да даследавання вёскі Лашанцы Крупскага раёну, адкуль паходзіць частка роду, а зараз пастаўлена мэта - выдаць кнігу па гісторыі былога маёнтка і яго жыхароў.


Аб чым ідзе гаворка?

  • як даследаваць радавод па жывых крыніцах;
  • як могліцы дапамагаюць даведацца пра сваякоў (з файнымі гісторыямі);
  • што неабходна зрабіць перад тым, як ісці ў архіў;
  • як можна зразумець рысы сваёй сям'і праз гісторыю продкаў (з файнымі гісторыямі №2);
  • ці патрэбна адлічбоўка архіваў у Беларусі;
  • як даследаванне роду можа прывесці да краязнаўства і напісанне кнігі;
  • як ставяцца жыхары вёскі Лашанцы да краязнаўства;
  • і ўсё гэтыя гісторыі праз уласныя прыклады!


Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!


❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by

❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby


Instagram-старонка Сяргея: https://www.instagram.com/andryjanau/

Facebook-старонка Сяргея: https://www.facebook.com/andryjanau

14.02.2023
00:43:36
Беларускія татары: мячэць у Даўбуцішках, Іўеўскі распеў карана і беларуская арабіца | Сялім Ільясевіч
Дваццаць першым выпускам мы распачынаем другі сезона падкаста і ў ім кранаем надзвычай цікавую тэму: тэма спадчыны народнай супольнасці Беларсуі.


Госць эпізода - Сялім Ільясевіч, этнічны беларускі татарын, які жыве ў мястэчку Іўе. Дарэчы, у Іўе ўвогуле знаходзіцца самая буйная татарская абшчына ў Беларусі і стаіць адзіная мячэць, якая не зачынялася ад свайго будаўніцтва.


Аб чым ідзе гаворка?

  • ці ганебна зваць беларускага татарына татарынам;
  • наколькі блізкародныя сувязі прымальны ў татарскім шлюбе; 
  • у чым каштоўнасць страчанай мячэці у Даўбуцішках і што з мячэццю ў Лоўчыцах;
  • як будавалі Іўеўскую мячэць;
  • што за з'ява беларуская арабіца;
  • чым каштоўны і які па гучанню Іўеўскі распеў карана;
  • які заховаўваецца спадчына ў сучаснасці і ці патрэбен асобны музей татарскай спадчыны.  


Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!


❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by

❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby


Instagram-старонка Сяліма: https://www.instagram.com/sialimka_nebiaspecnasc/


27.12.2022
00:26:59
Беларуская вёска: каштоўнасць, рэйтынг прывабнасці і экспедыцыя ў Малыя Сітцы | Раман Клеўжыц
Дваццаты эпізод падкаста - апошні эпізод першага сезона VANDRA падкаста.
Эпізод - без гасцей, але з разважаннямі, ідэямі і ўласным досвед экспедыцыі ў вёску.
Апошнюю частку эпізода можна нават можна адзначыць як Докшыцкія гісторыі.


Аб чым разважаем у падкасце?

  • што ёсць вёска і чым яна адрозніваецца ад аграгарадка на прыкладзе падарожжа па Шчучыншчыне;
  • анансуем ідэю рэйтынга прывабнасці вёсак; 
  • знаходзім адказы на пытанне, у чым каштоўнасць беларускай вёскі і на што трэба звяртаць увагу у вёсцы;
  • расказываем пра экспедыцыю ў Малыя Сітцы, дзе 86-гадовая жыхарка вёскі расказывае жыццёвыя гісторыі!


Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!
Дзякуй патронам за падтрымку 🙌


❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by
❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby

13.12.2022
00:31:12
Палескія гісторыі: царкоўны летапіс, паліцаі і гасцяванне цыган | Вялікія Чучавічы

Гэта другі выпуск з палескімі гісторыямі. У гэтым эпізодзе мы накіроўваемся ў вёску Вялікія Чучавічы, а госцямі эпізода будуць трое жыхароў вёскі:

  • Хвастоў Яўген Іванавіч - першы краязнаўца Чучавіцкага краю,
  • Грыцкевіч Іван Адамавіч, 1935 г.н. - адзін са старэйшых дзядоў у Чучавічах, 
  • Грыцкевіч Марыя Сцяпаўнаўна, 1927 г.н., якая расказывала пра забойства польскага палкоўніка і дзялілася ўспамінамі пра польскі час.


Яўген Хвастоў распавядзе пра тое, што пісалі ў царкоўным летапісе і як знайшлі чучавіцкіх паліцаяў у Казахстане.
Грыцкевіч Іван падзеліцца ўспамінам пра свайго дзеда, врача, які жыў у дзеда Дзем'яна, млынара, дзедавага брата-паліцая і першую настаўніцу Варвара Цярэнц'еўны.
Грыцкевіч Марыя Сцяпанаўна раскажа, як у вёску прыязджалі цыганы, чаму цыган крычаў на сваю жонку і як да бабы Мар'і прыйшла цыганка з зубным болем.

⭐️ Першыя Палескія гісторыі скончываліся вершам-спевам “Марына гатуй перогі”, а ў гэтым эпізоде будзе другі верш, а дакладней польская жаўнерская песенка, ад бабы Мар’і “Мілы вечык павевуе”. 


Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!


❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by

❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby

29.11.2022
00:32:51
Велавандроўкі па Беларусі | Аляксандр Тарасевіч
Вандроўкі па Беларусі - гэта складная тэма, калі ты не на машыне. Цягнікамі не ўсюды дабярэшся, а аўтобусы з большага ездзяць не зручна. Ёсць яшчэ маршруткі, але і іх з добраякасным сэрвісам не хапае. У апошнія гады ўсё больш папулярнымі становяцца веласіпеды. Гэта можна заўважыць і па русе ў гарадах. Таму камбінацыя цягнік + веласіпед стала адной з папулярных сярод вандроўнікаў. Велавандроўнікі ствараюць свае велаблог, сайты і здымаюць тыктокі.

Госць эпізода - Аляксандр Тарасевіч, які вядзе свой трэвел-велаблог і тым самым прасоўвае цікавыя і прыгожыя мясціны Беларусі.


Аб чым ідзе гаворка?
- да чаго інтарэс з'явіўся спачатку: спадчына ці веласіпед;
- якая сярэдняя адлегласць для добрага велападарожжа;
- ці існуюць сезоны ў велвандровак;
- якія велападарожжа былі самымі захапляльнымі;
- топ-3 маршрутаў ад Аляксандра;
- ці ёсць праблемы з велаінфраструктурай.


⭐️ Маючы пэўны досвед у велападарожжах, далучыўся да Аляксандам па парадам маршрутаў, а таксама падзяліўся ў выпуску сваімі думкамі па праблемах інфраструктуры (спойлер: іх шмат).


Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!


❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by
❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby


Instagram-старонка Аляксандра: https://www.instagram.com/zakozelorzeszko
Youtube-канал Аляксандра: https://www.youtube.com/@biketravelbelarus.4196
TikTok-канал Аляксандра: https://www.tiktok.com/@bike_travel_belarus


Дадтковыя спасылкі па велападарожжам:

  • Instagram-старонка Андрэя: https://www.instagram.com/and.char/
  • Instagram-старонка Зміцера: https://www.instagram.com/velodim.by/
  • Сайт Зміцера Ленкаўца: https://ldd.by/

15.11.2022
00:41:29
Закозель і аднаўленне капліцы роду Ажэшка | Сяргей Крук
На сённяшні дзень у Беларусі пры наяўнасці мноства зруйнаваных гістарычных каштоўнасцей не так шмат вядзецца рэстаўрацыйных прац.
У 2019 годзе ў вёсцы Закозель на неагатычнай капліцы роду Ажэшка раслі дрэвы, а зараз ужо ідзе трэцці год яе аднаўленне і ў капліцы нават усталяваны вітражы.

Госць эпізода - Сяргей Крук, рэстаўратар і чалавек, які прасоўвае спадчыну Закозеля ў сацсетках.


Аб чым ідзе гаворка?

  • як Сяргей трапіў да капліцы;
  • ці мае дачыненне да капліцы Элаіза Ажэшка;
  • што адбывалася з капліцай у міжваенны час.;
  • калі была разрабавана капліца (спойлер: у савецкія часы);
  • якія знаходкі былі зроблены пад час працы;
  • ці дапамагаюць мясцовыя ўлады з аднаўленнем капліцы;
  • дзе былі зроблены вітражы і чугунныя абрамленні;
  • якія планы па рэстаўрацыі і чаго не хапае Закозелю.


Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!


❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by
❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby


Instagram-старонка капліцы ў Закозелі: https://www.instagram.com/zakozelorzeszko

01.11.2022
00:28:56
Этнаграфічныя экспедыцыі | Луіза Арнер Бойд і Пінскае Палессе
Гэтым выпускам адкрываем тэму этнаграфічных экспедыцый па Палессі. Гасцей не будзе, бо ўмоўныя госці - даследчыкі/этнографы. У апошнія часы людзі сталі часта публікаваць фотаздымкі з Палесся, але ж за фотаздымкі - гэта толькі візуальная справаздача цэлага працэса. Ці ведаем мы аўтараў фотаздымкаў і што яны рабілі на Палессі?


У 1934 годзе ў экспедыцыю па Пінскім Палессі прыязджаем амерыканка Луіза Арнер Бойд.
Аб чым ідзе гаворка ў падкасце?

  • Хто такая Луіза Бойд і адкуль у яе цяга да вандровак?
  • Куды ў 1920-ыя даследчыца ездзіла ў экспедыцыі?
  • Як выпадковая сустрэча занесла Бойд у Варшаву?
  • Па днях разбіраем экспедыцыю Луізы Бойд вакол Пінска.
  • Шукаем, як шануецца спадчына Бойд на Палессі.
  • Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!


❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by

❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby


Сайт мястэчка-прызрака Бодзі: https://www.bodie.com/

Дакументальны фільм “Полесье Луизы Бойд”: https://youtu.be/c38aoONqAZw

Фотальбом “Палессе Луізы Бойд” : http://polesie.org/wp-content/uploads/2016/03/Luiza_Boyd-Albom.pdf

18.10.2022
00:44:06
Адукацыя і культурная спадчына | Сцяпан Стурэйка

Адукацыя ў галіне спадчыны - праблемная тэма ў Беларусі, бо адсутнічаюць інстуцыянльныя адзінкі, якія гэтым займаюцца. Усё трымаецца на ўласных інцыятывах, а арганізацыі, што маюць дачыненне да спадчыны, прымусова закрываюць.


🌟 Госць новага эпізода - Сцяпан Стурэйка, старшыня ліквідаванага ўладамі беларускага адгалінавання арганізацыі ICOMOS, а таксама выкладчык ЕГУ на праграмах “Еўрапейская спадчына” і “Развіццё культурнай спадчыны”.


Пра што ідзе гаворка ў падкасце?

  • як Сцяпан прыйшоў да спадчыны і чым зараз займаецца;
  • чаму ў стужцы на фэйсбуку шмат пастоў пра габрэйскую спадчыну;
  • што адносіцца да еўрапейскай спадчыны і які праект зладзіў міжнародны ICOMOS з Europa Nostra;
  • ці даследуецца беларуская спадчына ў ЕГУ і чаму няма патрэбы ў бізнэс-дысцыплінах;
  • якія праекты студэнтаў выйшлі ў сусвет;
  • што такое ICOMOS і якую функцыю ён выконвае;
  • ці ёсць, дзе ў Беларусі атрымаць веды па спадчыне;
  • парады ад Сцяпана, што робіць, калі хочаццп ствараць!

Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!


❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by

❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby


Facebook-старонка ICOMOS Беларусь: https://www.facebook.com/icomosby
Facebook-старонка Сцяпана Стурэйка: https://www.facebook.com/stsiapan.stureika

30.08.2022
00:35:18
Краязнаўцы Беларусі | Кастусь Шыталь і Глыбоччына
Чатырнаццаты выпуск падкаста - крайні выпуса перад зменамі ў праекце VANDRA.
Будзе перапынак, але ж будзем намагацца вярнуцца як мага раней і з палепшыць нарэшце якасць гука 😔


Госць эпізода #14 - краязнаўца Кастусь Шыталь. Калі гартаць стужку Кастуся ў фэйсбуку, то зразумееш, гэта сапраўдны знаўца свайго краю, Глыбоччыны. Менавіта пра Глыбоцкі край і досвед Кастуся мы і размаўляем.


Аб чым ідзе гаворка?

  •  З чаго Кастусь пачаў цікавіцца краязнаўствам;
  •  Як стары фотаздымак Глыбокага трапіў на галоўную плошчу;
  •  Ці льга даследаваць край з-за мяжы;
  •  З чаго пачынаць краязнаўства;
  •  Парады Кастуся, куды варта з’ездзіць вакол Глыбокага.


Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA!
Падпісвайцеся на VANDRA падкаст і вандруем!


Facebook-старонка Кастуся Шыталя: https://www.facebook.com/kastus.shytal

16.08.2022
00:37:19
Экспедыцыі па вёсках Усходняга Палесся | Саша Нікіцін

Гэта трынаццаты выпуск з супрацоўнікам Веткаўскага музея, Сашам Нікіціным, які даследуе з экспедыцыямі вёскі Рэчыцкага і Калінкаўскага раёнаў.


Перад выпускам будзе невялічкі дісклэймер. Справа ў тым, што госць эпізода Саша жыве ў Гомелі, таму размаўлялі мы з ім у анлайне. Ня будзем шукаць прычыны, але ж, на жаль, гук Сашынай часткі дыялога атрымаўся з жудаснай якасцю.

З гэтай нагоды выбачаюся за той гук, які пачуеце. Слухаць часам цяжка, але ж можна і неабходна, бо гісторыі з экспедыцый кайфовыя.

Дадаткова будзе выкладзена тэкставая версія эпізода!


Аб чым ідзе гаворка ў падкасце?

  • як пачынаць даследаванне вёсак;
  • што Саша знаходзіў на гарышчы хат пад час экспедыцый; 
  • як Саша сапрабаваў трапіць у хату да бабы Мар'і;
  • як баба Каця разгадавала свае сны;
  • навошта Саша ездзіць па вёскам і спрабуе захаваць гісторыі вяскоўцаў;
  • і, канешне, уласныя гісторыі з вёсак!


Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA!
Падпісвайцеся на VANDRA падкаст!
Вандруем!


Instagram-старонка Сашы Нікіціна: https://instagram.com/chegoymenyatolkonet

02.08.2022
00:30:45
Вузкакалейка ў Беларусі | Арцём Слізкі і 750mm
У дванаццатым выпуску мы вандруем па чыгунцы, а калі дакладней па вузкакалейцы.

Госць выпуска - Арцём Слізкі, адзіны публічны чалавек у Беларусі, які прасоўвае і захоўвае спадчыну вузкакалейкі.

Арцём стварыў праект "750mm" пра вузкакалейку Беларусі, стварае зараз музей ў Дзітве, ладзіць экскурсіі і шукае экспанаты да музея па лецішчах, хмызняках і нават на сайтах продажы аўто!


Аб чым ідзе гаворка ў падкасце?

  • як з'яўляліся ідэі з вузкакалейкай;
  • дзе з'явілася першая пасажырская вузкакалейка ў Беларусі;
  • калі яны пачалі знікаць;
  • што за праект "750mm" і "Нязведаная вузкакалейка";
  • як знаходзяцца экспанаты для музея вузкакалейкі;
  • вандроўкі на цягніку па вузкакалейцы;
  • планы і мара Арцёма па развіцці праекта; 
  • навошта Арцём займаецца захаваннем спадчыны.


Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA!

Падпісвайцеся на VANDRA падкаст і вандруем разам!


Сайт праекта "750mm": http://750mm.by/

Instagram-старонка праекта "750mm": instagram.com/750mm.by/

Facebook-старонка праекта "750mm": facebook.com/750mm.by

19.07.2022
00:39:48
Стары Менск і захаванне яго спадчыны: гісторыя, знаходкі і мары | Глеб Лабадзенка
Мы выходзім з месячнага адпачынку і вяртаемся з Глебам Лабадзенка.

Глеб захоўвае старажытную спадчыну Менска, і робіць ён гэта ў вёсцы Гарадзішча на паўднёвым захадзе ад сталіцы.

Музей "Стары Менск" - гэта ано частка праекта. Штогадовыя археалагічныя раскопкі, развіццё інфраструктуры, добраўпрадкаванне старога Гарадзішча, даследаванне зямель пры набыцці ўчасткаў і нават барацьба з чорнакапальнікамі і ахвотнікамі паездзіць на матацыклах. Усё гэта робіцца, каб захаваць спадчыну і гісторыю!


Аб чым ідзе гаворка ў падкасце?

  • як ствараўся праект "Стары Менск" і з чаго ўсё пачыналася;
  • які ўнікальныя знаходкі зрабіліся пад час раскопак і аб чым мараць археолагі;
  • дзе захоўваюцца знойдзеныя артэфакты;
  • чаму нельга паказаць вянцы хат пад дахам, як у музеі "Бярэсце";
  • барацьба з чорнакапальнікамі і як яны тлумачаць сваю дзейнасць;
  • планы і мары па развіццю праекта "Стары Менск";
  • навошта Глеб займаецца захаваннем спадчыны.


Шчыра кажучы, варта даслухаць да фінальнага блока, каб натхніцца і задумацца аб сваім стаўленні да гісторыі і культуры.

Давайце пашыраць веды і не страчваць сваёй спадчыны!


Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA!

Падпісвайцеся на VANDRA падкаст і вандруем разам!


Сайт сядзібы-музея "Стары Менск": https://starymensk.by/

Instagram-старонка праекта "Стары Менск": instagram.com/starymensk.by/

Facebook-старонка праекта "Стары Менск": facebook.com/starymensk.by/

Музей "Стары Менск": в. Гарадзішча, вул. Піянерская, 5А

07.06.2022
00:33:23
Вандроўкі па вёсках, хутарах і засценках / Алеся Гурская і Авантурысты
Дзясяты выпуск падкаста і і крайні перад месячным перапынкам.


Ёсць меркаванне, што вандроўкі маюць пэўныя ступені эвалюцыі. Чацвёртая ступень - гэта вандроўкі па звычайных вёсках, хутарах і засценках. Сама тэорыя абмяркоўваецца ў выпуску з госцем.

У госці да нас завітала Алеся Гурская, заснавальніца клуба вандровак Авантурысты. Алеся арганізуе вандроўкі па Беларусі, у прыватнасці па хутарах і вёсках да тутэйшых цікавых жыхароў.


Што расказвае Алеся ў падкасце?

  • як знайшлася спецыялізацыя Авантурыстаў і свой уласны досвед вандровак;
  • як знаходзяцца месцы, куда паехаць з турыстамі;
  • як ставяцца гаспадары да гасцёў;
  • чым прывабліваюць гаспадары вёсак на прыкладах Авантурыстаў;
  • планы, ці куды паедуць Авантурысты;
  • патэнцыял вандровак па вёсках і наступная ступень эвалюцыі.
  • і шмат гісторый і асоб з вандровак па вёсках!


Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!


Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA!

Падпісвайцеся на VANDRA падкаст і вандруем разам!


Instagram-старонка Авантурыстаў: https://www.instagram.com/avan_tourists/

Instagram-старонка Алесі: https://www.instagram.com/alesgur/

Сайт Авантурыстаў: http://avantourists.by/

24.05.2022
00:38:43
Яўрэйская рэлігійная адукацыя ў Беларусі: гісторыя, імёны і спадчына | Нэля Крэйн і majsy.by
Дзявяты эпізод падкаста з Нэляй Крэйн, стваральніцай праекта па гісторыі і культуры беларускіх габрэяў - majsy.by!


Нэля збірае габрэйскую спадчыну, ездзіць у экспедыцыі і працуе ў музеі гісторыі і культуры габрэяў Беларусі.

Таму слухаць і размаўляць дакладна займальна!


Аб чым ідзе гаворка ў падкасце?

  • як з'явіўся праект majsy.by;
  • як так склалася, што Беларусь, яе гістарычнасць, асацыюецца з габрэямі;
  • як сістэма габрэйскай рэлігійнай адукацыі развівалася на тэрыторыі Беларусі;
  • якія выбітныя рэлігійныя дзеячы выйшлі ў свет з беларускіх устаноў;
  • рэлігійны габрэйскі турызм і мясціны паломніцтва; 
  • архітэктурная спадчына габрэйскай сістэмы адукацыі;
  • што патрэбна зрабіць, каб развіваўся турызм па габрэйскай спадчыне.


Месяц таму калежанка ў размове шчыра здзіўлялася, што ў Беларусі існуюць сінагогі. Канешне, гэта не сведчыць аб узроўні граматнасці ўсяго грамадства, але па яе частцы складаецца ўражанне, што гісторыя беларускіх габрэяў практычна невядомая. Тым больш не разглядаецца патэнцыял габрэйскай спадчыны.

Таму давайце пашыраць веды і не страчваць сваёй спадчыны!


Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA!

Падпісвайцеся на VANDRA падкаст і вандруем разам!


Instagram-старонка праекта majsy.by: instagram.com/majsy.by

Музей гісторыі і культуры габрэяў Беларусі: г. Менск, вул. Харужая 28

10.05.2022
00:37:35
Будслаўскі касцёл: пілігрымка, абраз Маці Божай і аднаўленне святыні | Ксёндз Дзмітрый Дубовік
Восьмы эпізод падкаста выходзіць у гадавіну трагедыі: 11 траўня 2021 года адбыўся пажар у Будслаўскім касцёле.

Да нас у госці завітаў ксёндз Дзмітрый Дубовік, які шчыра распавеў як пра гісторыю святыні, так і пра тыя крокі, якія мы павінны зрабіць, каб цалкам аднавіць касцёл.


  • Будслаўскі касцёл як малая базіліка і нацыянальны санктуарый;
  • Што гэта такое пілігрымкі ў Будслаў;
  • Гісторыя з'яўлення Будслаўскага абраз Маці Божай;
  • Якія працы ідуць па аднаўленні касцёла;
  • Што неабходна зрабіць для паўнавартаснага аднаўлення.


Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!


Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA!

Падпісвайцеся на VANDRA падкаст і вандруем разам!


Як дапамагці аднаўленню касцёла: https://budslau.by/?view=article&id=86&catid=2 

Instagram-старонка: https://www.instagram.com/budslau/

Падкаст "Забі зяпу": https://zabiziapu.mave.digital/

04.05.2022
00:32:11
Палескія гісторыі: в'юны, люлька, бортніцтва і польскі палкоўнік | Вялікія і Малыя Чучавічы
Гэты эпізод падкаста асаблівы, бо госцямі з'яўляюцца тутэйшыя, мясцовыя жыхары вёсак Вялікія і Малыя Чучавічы. Вёскі акружаны лясамі і балатамі, таму маюць свой унікальны сусвет. Яшчэ на пачатку ХХ стагоддзя ў вёску з экспедыцыяй прыязджаў этнограф Аляксндр Сержпутоўскі, які нарабіў каларытных фотаздымкаў і запісаў фальклор чучаўлян.

Гісторыі пра лёс драўляных крыжоў, в'юноў, люлюку, баракі ў лесе, зборы ягад пры Польшчы і забойства польскага палкоўніка распавядаюць:

  • Ляскоўская Таццяна, 1939 г.н.
  • Курак Рыгор, 1940 г.н.
  • Панько Анатоль, 1963 г.н.
  • Грыцкевіч Марыя, 1927 г.н.


Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA!

Падпісвайцеся на VANDRA падкаст і вандруем разам!

19.04.2022
00:35:57
Драўляная спадчына Беларусі | Сяргей Ляпін і drewa.by
Шосты эпізод падкаста з Сяргеем Ляпіным, стваральнікам праекта па драўлянай спадчыне Беларусі - drewa.by!


Аб чым ідзе гаворка?

  • як з'явілася ідэя збіраць базу драўлянай спадчыны;
  • якія асаблівасці распаўсюду драўлянага дойлідства;
  • ці існуе сучасная драўляная спадчына Беларусі;
  • як захоўваць гэтакую спадчыну;
  • парады для вандроўніка, куды паехаць і на што звяртаць увагу.


Сяргей знаходзіцца не ў Беларусі, таму запіс адбываўся ў Zoom і якасць гука крыху слабая.


Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA!

Падпісвайцеся на VANDRA падкаст і вандруем разам!


Сайт: https://drewa.by/

Facebook-старонка: https://www.facebook.com/draulianysait

29.03.2022
00:36:21
Автостоп по Беларуси | Евгений Белодед
Гэты выпуск мы запісвалі шчэ ў сярэдзіне лютага. Вайна прыпніла ўсе думкі і дзеянні па развіццю праекта. Прапускаючы два аўторка з новымі эпізодамі, падкаст вяртаецца. Пакуль ёсць магчымасць, будзем спрабаваць рабіць нешта карыснае ў турызме.


У пятым эпізодзе прыйшоў Жэня Беладзед - @beladzed . Жэня ўвесну 2020 года прапанаваў дапамгачы са скрэтч-картаю. Так з’явіўся сайт scratching.by. Усе падзякі па дызайну і вёрстцы менавіта яму.

Жэня ў школьныя гады з сябрам дазнаваліся, што такое аўтаспын. У гэтым эпізодзе ён распавядае, як яны каталіся па Беларусі аўтаспынам, колькі хвілін было патрэбна, каб злавіць машыну, каго сустракалі ў дарозе. Я, у сваю чаргу, дзялюся досведам сваіх вандровак аўтаспынам. А ў завяршэнні кранаемся тэмы турыстычнай граматнасці.


Мы далей працуем над стылем і гэты эпізод робім шчэ больш жвавым з мінімальнымі праўкамі і максімальнай натуральнасцю. Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA!


Падпісвайцеся на VANDRA падкаст, дзяліцеся ў каментах сваім досведам аўтаспына, атрымлівайце асалоду ад новага эпізода і, канешне, падтрымлівайце нашых суседзяў-украінцаў: як мінімум распаўсюдам інфармацыі 💛💙

15.02.2022
00:40:09
Гиды-экскурсоводы Беларуси | Оксана Манкевич
Дакладна год таму Аксана Манкевіч выйшла з Жодзіна пасля 15 содняў. А сёння Аксана выходзіць ізноў - у чацвёртым эпізодзе падкаста VANDRA. Нягледзячы на ўсе затрыманні, Аксана з любоўю дзеліцца сваімі ведамі на экскурсіях і павышае турыстычную граматнасць беларуса! Павага!

  • Як паўплывае гістарычнае асяроддзе ў дзяцінстве?
  • Якая патрэбна адукацыя?
  • Як прыходзіць да аўтарскіх экскурсій?
  • Ці ёсць недахоп экскурсаводаў?
  • Куды падацца па Беларусі ўвесну?


Аб гэтым усім мы і размаўляем у чацвёртым выпуску падкаста VANDRA.


Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA!

Падпісвайцеся на VANDRA падкаст і вандруем разам.


Instagram-старонка Аксаны Манкевіч: https://www.instagram.com/oks_mankevich/

Сайт Аксаны Манкевіч: https://goodguide.by/

01.02.2022
00:30:28
Літаратурны турызм Беларусі | Палессе, Стаўпецкі, Ганцавіцкі і Валожынскі раёны
У трэццім выпуску падкаста VANDRA мы разглядаем літаратурны турызм Беларусі.


Гэты эпізод падкаста стаіць на асаблівым месцы.

  • Па-першае, тут няма так званых гасцей. Замест людзей пісьменнікі і паэты і іх творы.
  • Па-другое, гэта першы эпізод падкаста на роднай мове. Не без памылак, але тым не менш.
  • Па-трэццяе, мы ізноў стараемся палепшыць якасць і знайсці свой стыль :)


У новым выпуску мы разглядаем віды літаратурнага турызма з прыкладамі і разбяраем некалькі твораў. Дарэчы, творы падабраны з парадамі для вандровак: Палессе, Стаўпецкі, Ганцавіцкі і Валожынскі раёны.


Для зваротнай сувязі адкрыты каменты, дырэкт, і tg: @rklevzhits :)

Усім, хто пакідаў яе раней, ашчэ адзін шчыры дзякуй!

18.01.2022
00:35:01
Ревитализация деревень Беларуси | Андрей Уфимцев и Косаричи
Во втором эпизоде подкаста мы сначала отвечаем на вопросы, что сейчас происходит с деревнями Беларуси, и определяем критерии ревитализации деревень, а потом направляемся в Москву.


Гость выпуска: Андрей Уфимцев из Москвы, создатель проекта по восстановлению деревни Косаричи в Глусском районе.

Мы разговариваем об идеях Андрея, зачем ему нужна беларуская деревня и почему деревне нужен музей индейцев.


Подборка проектов по ревитализации деревень Беларуси: https://www.instagram.com/p/CXMLwGDotc7/

Проект Альтуризм: https://altourism.ru/

Сайт деревни Косаричи: https://kosarichi.by/

Facebook-страница деревни Косаричи: https://www.facebook.com/kosarichi/

28.12.2021
00:36:04
Восстановление усадеб Беларуси | Осада Дедино и Полонечка
В первом эпизоде подкаста мы обсуждаем усадьбы Беларуси, а точнее судьбу их покупок и восстановления.

Герои выпуска - Паша Добровольский, владелец усадьбы Рудницких в Осада Дедино, и Маша Бычковская, менеджер проекта по восстановлению дворца Радзивиллов в Полонечке.

Как случилась покупка усадьбы? Что уже было сделано? Какие планы по восстановлению 2022 году и как относится местный сельсовет к проекту? Об этом — в пилотном выпуске подкаста VANDRA.

Мы учимся делать качественно, поэтому извиняемся за качество звука в первом эпизоде.


Подписвайтесь на инстаграм VANDRA.


Наш сайт: vandra.by

Автор подкаста: Рома Клевжиц, [email protected]


20.12.2021
00:01:29
Тизер подкаста VANDRA

Подкаст проекта VANDRA о туризме в Беларуси. Мы говорим о наследии, природе и людях. Только с приходом пандемии мы стали больше интересоваться локальным туризмом, однако многое до сих пор остается неизведанным. Туризм - это не только о усадьбах и замках, это еще и люди, которые причастны к его (не)развитиюне, это традиции в деревне и разнообразие языковых культур регионов, история мест и ценностей вокруг нас.

Наш сайт: vandra.by
Наш Instagram: instagram.com/vandra.by

Автор подкаста: Рома Клевжиц, [email protected]
При поддержке Дениса Троцюка

1x
Чэк-чэк, гэта ж плэер! Выбірай эпізод падкаста з каталога і пагналі.