Аб праекце
Наша місія – аб'яднаць і развіць супольнасць падкастаў
Каталог падкастаў гэта ужо больш за 100 аўтарскіх перадач ад беларусаў
Фота ад Hadis Malekie з Unsplash
Падкаставае асяроддзе ў Беларусі паволі шырыцца і насычаецца. У сеціве можна знайсці падкасты пра гісторыю, мову, ментальнае здароўе, IT, аўдыёгіды, паблік-токі і іншае. Але агульную карціну скласці складана: падкасты раскіданы па ўласных профілях і шукаць іх даволі цяжка. Каб аблегчыць жыццё слухачу, мы стварылі каталог беларускіх падкастаў.
Фота ад James McKinven з Unsplash
Апроч каталога, на нашым сайце ты знойдзеш раздзел з артыкуламі, дзе мы расказваем пра аспекты сферы: робім агляды абсталявання, тлумачым тэхнічныя рэчы, распавядаем пра сусветныя трэнды і сакрэты падкаставых наратываў, а таксама гутарым з вытворцамі беларускіх падкастаў пра іх шлях да зорак.
Фота ад Volodymyr Hryshchenko з Unsplash
Мы самі варымся ў падкаставым асяроддзі і паволі назапашваем вопыт і сувязі, якімі б хацелі дзяліцца. Таму запрашаем прадзюсараў падкастаў на наш Discord, дзе можна абменьвацца лайфхакамі, а таксама ствараць калабарацыі паміж падкастамі. Мэта Belarus Podcast Hub – узмацніць падкаставае кам’юніці Беларусі, а таксама заахвоціць і падтрымаць жадаючых выпускаць свой медыйны прадукт у падкаст-фармаце.
Таму, let's hub!
1x
Чэк-чэк, гэта ж плэер! Выбірай эпізод падкаста з каталога і пагналі.