Adobe тэстуе новы вэб-інструмент, які выкарыстоўвае штучны інтэлект для спрашчэння запісу аўдыя. Праграмнае забеспячэнне называецца Project Shasta, і яно можа зрабіць запіс і рэдагаванне падкастаў значна прасцейшымі і даступнымі.
Праект пачаўся ў Adobe Labs як эксперымент па пошуку «новых спосабаў дапамагчы людзям рэдагаваць аўдыё ў інтэрнэце, – напісаў Марк Уэбстэр, кіраўнік аддзела аўдыяпрадукцыі Adobe, у пасце на Product Hunt. – Але потым стала ясна, што пандэмія ўскладніла запіс нават для прафесіяналаў у галіне аўдыя. Наша мэта – даць кожнаму інструменты, неабходныя для стварэння аўдыя з прафесійным гучаннем».
У выніку атрымаўся інструмент на аснове браўзера (для яго патрэбен Google Chrome) для стварэння і рэдагавання аўдыязапісаў у візуальным інтэрфейсе без неабходнасці прафесійнага абсталявання або іншых сучасных інструментаў.
Што прапануе сэрвіс:
Выдаленая запіс гуку. Ты можаш запісваць гасцей анлайн, проста падзяліўшыся з імі спасылкай. Усе запісваюцца ў высокай якасці на сваіх дэвайсах, затым Project Shasta сінхранізуе іх разам у воблаку. Людзі гучаць добра, нават калі іх інтэрнэт-злучэнне было няроўным.
Рэдагаванне аўдыя на аснове стэнаграмы. Штучны інтэлект распазнае голас і пераўтварае яго ў тэкст. Цяпер ты можаш выдзяляць непатрэбныя кавалкі ў тэксце, а сэрвіс выдаліць іх у аўдыё. Зручна у тым ліку для таго, каб чысціць словы-паразіты. Працуе пакуль толькі з англійскай мовай.
Аўдыяфільтры AI. Фільтры штучнага інтэлекту замяняюць паўзункі і графікі звычайных аўдыярэдактараў. Напрыклад, Enhance Speech, выдаляе фонавы шум і фарбуе галасы так, быццам яны запісваліся ў прафесійнай студыі.
Праверка мікрафона. Гэтая фіча аналізуе ваш голас і дае простыя парады, як палепшыць вашу акустыку.
Каб апрабаваць функцыянал, трэба адправіць запыт на тэставанне. У дадзены момант Adobe Podcast даступны толькі на англійскай мове і патрабуе браўзэр Chrome.
Text by Belarus Podcast Hub