Беларускі падкаст пра экалагічны лад жыцця
«Еще теплее» ад Школы «Экаідэі» зайшоў на другі сезон. Слухач_кам новага
эпізоду прапануюць далучыцца да марской экспедыцыі па прыборцы пластыкавага смецця.
Аднойчы вядучая новага сезона Маша Гуліна –
журналістка і экаактывістка, якая любіць упісвацца ў міжнародныя экаварушнякі,
– разам з іншымі энтузіяст_камі выправілася да пляжаў южнага ўзбярэжжа Англіі,
каб зрабіць іх чысцейшымі. Цымес гэтай экспедыцыі ў тым, што яна адбывалася на
сапраўднай стогадовай рыбалоўнай шхуне.
Фота – Susan Jonusas
Для «Еще теплее» Маша заміксавала палявыя
запісы, фрагменты інтэрв’ю з суаўтарам ідэі, свае разважанні наконт такога
досведу. З падкаста ты даведаешся, як каманда шхуны забіраецца ў цяжка дасяжныя
лакацыі; што там знаходзіць; куды прыладжвае свае пластыкавыя «скарбы» (у рабят
вельмі ўдумлівы падыход); заадно паслухаеш, якая зараз увогуле сітуацыя па
пластыку ў дзікай прыродзе.
Далей у шоу плануецца абмяркоўваць як
штодзённыя дзеянні, якія дапамагаюць рабіць жыццё экалагічна прыязным, так і
глабальныя сістэмныя змены, якія патрэбны, каб прадухіліць кліматычны крызіс.
Анансаваныя топікі: узаемасувязь змены клімату і сацыяльнай справядлівасці,
эка-арт і экафемінізм, важнасць камунікацыі і выклікі экапрыязнага бацькоўства.
А пакуль чакаеш на новыя эпізоды, варта паслухаць першы сезон, дзе вядучая Каця
Арчакова разам з эксперт_камі разважала пра «зялёную» мабільнасць, адказную
моду, экалагічнае святкаванне прыемных жыццёвых нагод і эканамічную
нявыгаднасць шкоды прыродзе.
Саўнддызайн праекта «Еще теплее» робіць твой
улюбёны Беларускі Падкаст Хаб.
Text by Zamandarin