«Калякі-малякі» – падкаст, які нядаўна
запусціў мастак Яраслаў Кірвель. Падчас запісу падкаста Яраслаў не толькі
размаўляе са сваімі гасцямі пра творчасць і мастацтва, але адначасова малюе іх
партрэты.
Яраслаў Кірвель – малады беларускі мастак,
вядомы тым, што малюе партрэты знакамітых беларусаў і беларусак. На яго
інстаграм-старонцы можна знайсці партрэты Кацярыны Ваданосавай, Лізы Ветравай,
Тутэйшага Шляхціча, Маграрыты Ляўчык і нават Святланы Ціханоўскай.
Цяпер Яраслаў запусціў уласны відэападкаст,
дзе не проста малюе вядомых людзей на камеру, але і размаўляе з імі на тэмы,
звязаныя з творчасцю.
Першым госцем падкаста «Калякі-малякі» стаў
Мікіта Мелказёраў. Пакуль Яраслаў пісаў партрэт Мікіты, хлопцы паспелі
абмеркаваць стан сучаснага беларускага YouTube, новыя праекты і змена запыту
аўдыторыі, гарады, якія натхняюць. Таксама Мікіта і Яраслаў абмеркавалі
дзейнасць тых беларускіх творцаў, якіх абодва асабіста ведаюць.
Як Мікіта ставіцца да стылю Максіма Жбанкова?
Чаму Мікіта Моніч асацыюецца з музеем сучаснага мастацтва? Ці падабаецца Мікіту
Мелказёраву тое, як Маргарыта Ляўчук спалучае вельмі высокае і вельмі невысокае
мастацтва ў сваёй дзейнасці? Адказы на ўсе гэтыя пытанні можна знайсці ў першым
выпуску падкаста «Калякі-малякі».
Каштоўнасць падкаста
яшчэ і ў тым, каб паглядзець, як у «жывым эфіры» ствараецца партрэт чалавека,
напісаны алеем на палатне. Падкаст выходзіць на YouTube-канале Yar Vel.
Слухаць усе выпускі падкаста «Калякі-малякі»
можна тут.
Text by Дар'я Гардзейчык