Гняздо беларускага падкастынгу Belarus Podcast Hub аб'яўляе набор на анлайн-курс, які будзе прысвечаны як азам падкастынгу (гуказапіс, мантаж), так і асобным нюансам у працы з вашым шоу (стварэнне джынглаў, публікацыя).
Курс можа быць цікавы як аматарам падкастаў, якія толькі жадаюць запусціць сваё ўласнае шоу, так і ўжо сталым стваральнікам падкастаў, якія хацелі б удасканаліць свае веды ў пэўнай вобласці працы з праектам.
Курс уключае ў сябе чатыры анлайн-сустрэчы ў сярэдзіне снежня 2022 года (арыентаваны час – вечары ў будні), а таксама хатнія заданні падчас курса.
Наш курс бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана, таму мы будзем аддаваць перавагу кандыдатам, якія:
  • ужо робяць падкаст;
  • маюць прапрацаваную ідэю падкаста.
Для таго каб падаць заяўку на ўдзел у курсе, просім вас запоўніць наступную форму.
Дэдлайн падачы – 4 снежня 23:59
Text by Belarus Podcast Hub