«Теперь понятно» – гэта навіновы падкаст, апісваюцца падзеі ў свеце і тлумачацца іхныя прычыны і магчымы ўплыў на будучыню. Вядоўцы паглыбляюцца ў кантэкст краіны, дзе адбываецца падзея, ды аналізуюць паказчыкам якога трэнду яна можа быць.
Як кажа Таня Ашуркевіч, мэтавая аўдыторыя падкаста – моладдзь з Беларусі, Украіны і Расіі.
У нас саміх мала вольнага часу, – кажа Таня, – таму мы ведаем, як важна цаніць увагу слухача Менавіта таму мы ствараем 15-хвілінныя выпускі, збіраем у іх усё самае важнае, што трэба ведаць пра падзею.
Press Club Belarus
Да таго ж, для Тані і Глеба важна, каб беларускае грамадства разумела, як міжнародная павестка адбіваецца на ім. Менавіта таму ў падкасце ёсць не толькі аналітыка, якую робіць Таня, але і каментары ад міжнародных эксперт_ак.
Першы выпуск прысвечаны пратэстам у Францыі, якія ўспыхнулі пасля таго, як паліцэйскія застрэлілі падлетка. Для гэтага выпуску экспертны каментар даў франка-швейцарскі палітолаг, прафесар і дырэктар Цэнтра еўрапейскіх даследаванняў Фрыбургскага ўніверсітэта ў Швейцарыі Жыльбер Казазюс.
Трэба адзначыць якасны саўнд-дызайн падкаста, які дапамагае паглыбіцца ў атмасферу падзей. Напрыклад, калі вядоўцы распавядаюць пра акцыі пратэстаў, на фоне гучыць шум натоўпу і лозунгі на французскай мове. Цытату прэзідэнта Эмануэля Макрона вядоўцы не проста зачытваюць, але ўстаўляюць у арыгінале на французскай мове, а пераклад на рускую мову, які зачытвае Глеб, накладаецца зверху.
Што датычыцца мовы падкаста, то, як кажуць вядоўцы, рабіць яго па-руску было іхным свядомым рашэннем.
Мы разлічваем на людзей у Расіі і Украіне, нам важна даносіць інфармацыю і да іх, – каментуе Таня такое рашэнне. – У тым ліку для таго, каб яны больш даведваліся пра беларусаў, якія робяць нешта клёвае і новае.
Press Club Belarus
Тым не менш у Глеба і Тані ў планах рабіць некаторыя выпускі і па-беларуску.
Падкаст можна паслухаць у тэлеграм-канале праекта, а таксама на асноўных стрымінгавых платформах акрамя YouTube. Аднак у будучыні падкаст плануюць размяшчаць і там.
Слухаць усе выпускі падкаста «Теперь понятно» можна тут. 
Text by Дар'я Гардзейчык