У сацыяльнай сетцы Twitter перапрацавалі ўкладку Spaces і дадалі ў яе магчымасць слухаць падкасты. Яны стануць часткай сэрвіса Spaces, які Twitter запусціў летась як адказ Clubhouse. Карыстальнікі сацсеткі змогуць слухаць як запісаныя спэйсы, так і персаналізаваную падборку папулярных падкастаў, аб’яднаных укладкай Stations.
Але, варта адзначыць, што гэта не паўнавартасная інтэграцыя падкастаў у Twitter: ён не робіцца новай падкастынгавай дырэкторыяй, як Apple Podcasts або Spotify. Хутчэй, гэта пашырэнне іх леташняй фішкі Spaces – аўдыяпакояў, дзе можна, па аналогіі з Clubhouse, ствараць размоўныя пляцоўкі з вядоўцамі і слухачамі. Цяпер да гэтага дадаецца ўкладка Stations, дзе можна будзе паслухаць як запісаныя ў Spaces размовы, так і падборку папулярных падкастаў, адсартаваную па катэгорыям: навіны, музыка, спорт і інш.
Падборка падкастаў будзе будавацца на персаналізаваных алгарытмах: яны будуць улічваць падкасты акаўнтаў, на якія ты падпісаны, а таксама твае рэакцыі thumbs up або thumbs down пры праслухоўванні падкаста.
Зараз функцыя Stations знаходзіцца ў тэставым рэжыме і можа быць не дасяжная. Па заяўленні Twitter, падкастамі зможа карыстацца «англамоўная аўдыторыя твітара на iOS і Android па ўсяму свету». Цяпер гэтая функцыя дасяжна для карыстальнікаў падпіскі Blue.
Па дадзеных Twitter, 45% яго карыстальнікаў штомесячна слухаюць падкасты. Гэта даволі значная лічба. Улічваючы, наколькі Twitter арыентаваны на навіны і наколькі навіновы кантэнт папулярны сярод падкасцераў, гэта даволі значная лічба можа істотна паўплываць на папулярнасць падкастаў у твітары. Чакаем поўнай рэалізацыі фічы!
Акрамя твітара, функцыю падкастаў сёлета запусціў Youtube (якая, праўда пакуль не дабралася да нашага рэгіёна), а таксама шырацца плёткі пра падкасты на TikTok.
Text by KorneJ