Хобі

Лайфстайл

Філасофія

Сторытэлінг
Бортныя хронікі
Падкаст прыватнай ініцыятывы па развіццю традыцыйнага бортніцтва Братэрства босых бортнікаў пра традыцыйны лясны промысел у Беларусі – пра бортніцтва. Незвычайны фармат размоў без тэкста перад вачыма - толькі жывая гутарка. Мы размаўляем пра бортніцтва, бортнікаў і пчол. Бортніцтва – гэта спрадвечны высакародны лясны промысел, які непасрэдна звязаны з наваколлем, прыродай і людзьмі. Гэта форма культурнага пчалярства, пры якой чалавек даглядае і глядзіць пчол у натуральных умовах яе існавання ў калодах-вуллях на дрэвах і борцях-дуплаў у дрэвах. Гэты промысел існуе ў прасторы аўтэнтычнага культурнага кантэксту, своеасаблівай філасофіі ўстойлівага суіснавання чалавека і прыроды, адмысловых практык і ведаў, абрадаў і традыцый. Мы з вамі пойдзем таемнымі сцежкамі па свету бортніцтва: - бортная тэрміналогія, - бортны код, - бортная бібліятэка (бібліяграфія), - гістарычныя звесткі і факты, - экспедыцыйныя запісы і іншае.
Эпізоды
17
Сартыроўка:
13.11.2025
00:12:57
Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Дуб

Вітаю шаноўныя і апантаныя прыхільнікі бортніцтва! У гэтым выпуску (Сезон 2, выпуск 16) мы з вамі нарэшце дабраліся да першага і, мабыць, галоўнага дрэва для кожнага бортніка — дуба. Я распавяду, чаму менавіта дуб гістарычна лічыўся самым каштоўным дрэвам у бортным промысле. З яго трывалай драўніны бортнікі вырабляюць калоды-вулліб і ў ім вырабляюць борці, разлічваючы, што яны праслужаць не аднаму пакаленню — сто, дзвесце, а то і больш гадоў.

Але, канечне, не кожны дуб падыходзіць. Я тлумачу, як важна было выбраць правільнае дрэва, каб камора ў ім была "цёплай" — сухой і абароненай ад холаду. Я дзялюся як традыцыйнымі метадамі выбару, напрыклад, прастукваннем, так і ўласным няпростым досведам працы з гэтым матэрыялам.

Таксама ў гэтым эпізодзе вы пачуеце пра знакаміты "Дуб Мінтус", звязаны з гісторыяй бортніцтва, і пра ўнікальныя археалагічныя знаходкі, якія даказваюць, наколькі старажытная гэтая традыцыя. Для нас, бортнікаў, дуб — гэта не проста дрэва, а аснова нашай справы, і я паспрабаваў перадаць усю яго важнасць.


Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva

Вялікі сайт - www.bortnictva.by, сацыяльныя сеткі і тэлеграм.

І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне!

Лезіва трымае бортніка высока на дрэве, а ваша падтрымка — дапамагае мне ў справе трансляцыі бортніцтва.

31.10.2025
00:06:05
Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Доўж і Доўжня
Сезон 2, выпуск 15 - мы з вамі пераходзім да "тэхналагічных" тэрмінаў, якія больш нідзе не выкарыстоўваюцца акрамя бортніцтва.

Гэта новы падкаст (пяты эпізод) другога сезона - дзе мы працягваем вывучаць і спасцігаць таемны свет бортніцтва Беларусі. Гэтым разам вы даведаецеся  пра доўж (адтуліну ў калодзе або борці) і доўжні (спецыяльны брусок), якая з аднаго боку абараняе пчол ад шкоднікаў - але з другога боку гэта дзьверы бортніка ў свет пчол. Хаця здаецца, што гэта простыя тэхналагічныя канструкцыі - але я вам распавяду што можа пайсці ня так.


Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva

Вялікі сайт - www.bortnictva.by, сацыяльныя сеткі і тэлеграм.

І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне!

Лезіва трымае бортніка высока на дрэве, а ваша падтрымка — дапамагае мне ў справе трансляцыі бортніцтва.

16.10.2025
00:10:37
Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Дзёгаць
Сезон 2, выпуск 14 - гэтае рэчыва на прамую не мае дачынення да пчол, бо яны яго не вырабляюць і здабываюць. Але для бортніка ў справе аховы пчол ад шкоднікаў - грае вялікае значэнне.

Гэта новы падкаст (чацьвёрты эпізод) другога сезона - дзе мы працягваем вывучаць і спасцігаць таемны свет бортніцтва Беларусі. Гэтым разам вы даведаецеся як вырабіць дзёгаць, для чаго бортнік яго выкарыстоўвае і, магчыма, нам усім стане зразумела чаму "лыжка дзёгця ў бочцы мёда" - гэта "нармальна", але немагчыма з'есці.


Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva

Вялікі сайт - www.bortnictva.by, сацыяльныя сеткі і тэлеграм.


І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне!


Лезіва трымае бортніка высока на дрэве, а ваша падтрымка — дапамагае мне ў справе трансляцыі бортніцтва.

09.10.2025
00:10:57
Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Глядзець пчол
Сезон 2, выпуск 13 - Самы галоўны панятак і адначасова адрозненне ад звычайнага ўспрымання бортніцтва як дзейнасці чалавека. Так, бортнік не ходзіць збіраць мёд - ён ідзе глядзець пчол.


Гэта новы падкаст (трэці эпізод) другога сезона - дзе мы працягваем вывучаць і спасцігаць таемны свет бортніцтва Беларусі. Гэтым разам мы пойдзем разам з вамі глядзець пчол - гэта адказны і важны этап календарнага цыкла прац і ўзаемадзеянняў чалавека (бортніка) і дзікай прыроды (пчалы).


Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva

Вялікі сайт - www.bortnictva.by, сацыяльныя сеткі і тэлеграм.

І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне!

Лезіва трымае бортніка высока на дрэве, а ваша падтрымка — дапамагае мне ў справе трансляцыі бортніцтва.

02.10.2025
00:09:09
Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Воскадавіны
Сезон 2, выпуск 12 - Промысел бортніка не толькі даглядаць і ахоўваць пчол - а ўмець працаваць з рознымі рэчывамі і вадкасцямі.

Гэта новы падкаст (другі эпізод) другога сезона - дзе мы працягваем вывучаць і спасцігаць таемны свет бортніцтва Беларусі. Гэтым разам мы будзем разам з вамі варыць воскадавіны (оскодавіны, васкадавы, оскодавы) - напой для пчол, воск і напой для людзей.


Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva

Вялікі сайт - www.bortnictva.by і сацыяльныя сеткі, тэлеграм і вайбер.

І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне!
Лезіва трымае бортніка высока на дрэве, а ваша падтрымка — дапамагае мне ў справе трансляцыі бортніцтва.

25.09.2025
00:05:02
Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Вока
Сезон 2, выпуск 11 - Галоўная частка вулля-калоды, праз якую пчолы трапляюць з аднаго света ў іншы.

Гэта новы падкаст (першы эпізод) другога сезона - дзе мы працягваем вывучаць і спасцігаць таемны свет бортніцтва Беларусі.


Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva


Вялікі сайт - www.bortnictva.by і сацыяльныя сеткі, тэлеграм і вайбер.

І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне!

21.12.2022
00:30:49
Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Бортнік
Сезон 1, выпуск 10 - Чалавек, які непасрэдна звязвае нас з мінулым і сённяшнім, а таксама непасрэдны ўдзельнік бортніцтва.

У юбілейным падкасце мы разам з вамі пагаварым пра аднаго з галоўных актораў бортніцтва. Так, акрамя пчалы, важным застаецца чалавек. І ў бортніцтве гэты чалавек бортнік. Мы з вамі паглыбімся ў сівую даўніну, а таксама знойдзем падабенства і нязменнасць прафесіі праз стагоддзі.

Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva

Вялікі сайт - www.bortnictva.by

І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне!

08.12.2022
00:13:49
Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Бонда
Сезон 1, выпуск 9 - Звычай, які звязвае бортніка з пчалой і супольнасцю.

У чарговым падкасце мы разам з вамі паспрабуем пагаварыць пра нематэрыяльны аспект бортніцтва, пра старажытны звычай, які ў нязменным выглядзе дайшоў да нас з вамі. Гэты падкаст пра глыбокі культурны кантэкст і асаблівасці існавання традыцыйнага ляснога промысла.

Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva

Вялікі сайт - www.bortnictva.by

І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне!

29.11.2022
00:09:40
Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Барта
Сезон 1, выпуск 8 - Прылада, з якое бортнік ходзіць у лес, пчол глядзець.

У чарговым падкасце вы даведаецеся пра прыладу, якая спадарожнічае бортніку як у лесе пры звычайнай вандроўцы, так і падчас сваіх прац ля стойла, ля пчол, а таксама ў звычайнай гаспадарцы. Гэты падкаст пра прыладу, якую вы магчыма трымалі самі, а некаторыя і працавалі ёю.

Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva

Вялікі сайт - www.bortnictva.by

І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне!

21.11.2022
00:05:45
Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Багун (Багно)
Сезон 1, выпуск 7 - расліна, што даспадобы і чалавеку і пчале. 

У гэтым падкасце вы даведаецеся пра дзівосную расліну бортніка, пра тую кветку, з якой бортнік ідзе да пчол вясной.

Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva

Вялікі сайт - www.bortnictva.by

І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне!

29.09.2022
00:01:44
Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Галава
Сезон 1, выпуск 6 - месца, дзе жыве сама матка пчаліная (каралева) са сваёй дружынай і працаўніцамі.

У гэтым падкасце вы даведаецеся пра самае святое месца для бортніка, якое ён ня мае права ўмешвацца.

Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva

Вялікі сайт - www.bortnictva.by

Сацсеткі, ютуб, і ўсялякае такое ў апісанні гэтага падкаста далучайцеся, будзем рады вас бачыць!

І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне!

22.09.2022
00:05:11
Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Воск
Сезон 1, выпуск 5 - прадукт, які пчала вырабляе сама і які "прыліп" да бортніка з сівой даўніны, як неад'емная частка яго дзейнасці - Воск.


У гэтым падкасце вы даведаецеся пра таемны, пахучы, цікавы прадукт, які ствараюць пчолы, пра гістарычную значнасць і славутасць гэтага прадукта ў справе гандлю.


Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva


Вялікі сайт - www.bortnictva.by

Сацсеткі, ютуб, і ўсялякае такое ў апісанні гэтага падкаста далучайцеся, будзем рады вас бачыць!

І памятайце, кожны лайк і камент прасоўвае кантэнт!

15.09.2022
00:10:16
Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Борць
Сезон 1, выпуск 4 - месца, дзе жывуць пчолы, штучнае дупло, якое вырабляе сваімі рукамі і "галавой" бортнік.


У гэтым падкасце мы разам з вамі нарэшце вызначымся пра састаўны тэрмін БОРТніцтва - борць. Даведаемся пра гісторыю і сучаснасць.


Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva


Вялікі сайт - www.bortnictva.by

Сацсеткі, ютуб, і ўсялякае такое ў апісанні гэтага падкаста далучайцеся, будзем рады вас бачыць!

І памятайце, кожны лайк і камент прасоўвае кантэнт!

08.09.2022
00:03:46
Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Бор
Сезон 1, выпуск 3 - традыцыйнае асяроддзя бортніцтва і "другі" дом бортніка - Бор.

Знаёмае нам усім слова "бор" для БОРтніцтва мае іншае значэнне і кантэкст: гістарычна - падатковая сістэма, сістэма меры; просторава - плошча гаспадарчай дзейнасці бортніка.


Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva


Вялікі сайт - www.bortnictva.by

Сацсеткі, ютуб, і ўсялякае такое ў апісанні гэтага падкаста далучайцеся, будзем рады вас бачыць!

І памятайце, кожны лайк і камент прасоўвае кантэнт!

01.09.2022
00:05:38
Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Адзёр
Сезон 1, выпуск 2 - традыцыйнае ўзбудаванне, якое дапамагае бортніку ахоўваць пчол ад.... мядзьведзя - Адзёр.


Гэтым разам мы даведаемся, як раней ахоўвалі борці/калоды і пчол ад вялікага шкодніка ў мінулым. Будаўніцтва такога сродка аховы - гэта сапраўднае майстэрства бортніка-дойліда.


Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva


Вялікі сайт - www.bortnictva.by

Сацсеткі, ютуб, і ўсялякае такое ў апісанні гэтага падкаста далучайцеся, будзем рады вас бачыць!

І памятайце, кожны лайк і камент прасоўвае кантэнт!

18.08.2022
00:03:39
Бортныя хронікі | Тэрміналогія | Астрова

Сезон 1, выпуск 1 - традыцыйнае прыстасаванне бортніка - Астрова.

У гэтым падкасце вы даведаецеся што гэта такое і як прыстасаваннем карыстацца.


Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva

Вялікі сайт - www.bortnictva.by

Сацсеткі, ютуб, і ўсялякае такое ў апісанні гэтага падкаста далучайцеся, будзем рады вас бачыць!


І памятайце, кожны лайк і камент прасоўвае кантэнт!

09.08.2022
00:02:53
Бортныя хронікі - кароценькі ўступ
Вітаю, шаноўныя слухачы ў нулявым падкасце Бортных Хронік - гэта кароценькі ўступ.
У гэтым падкасце Вы паслухаеце што такое Бортныя Хронікі, бортніцтва, а таксама трошкі пра планы.

Спадзяюся Вас усіх бачыць прыхільнікамі і слухачамі ў будучым, калі Бортныя Хронікі адкрыць дзьверы ў таемны свет Бортніцтва.


Далучайцеся і запрашайце!


Слава Пчале і бортнай сасне, лезіву-жэні і вострай пяшне, дуплістаму бору, шырокаму дубу і Слепету ў дупле!

p.s. Пасля ўсіх падкастаў - вы з лёгкасцю зможаце расшыфраваць зварот да Пчалы і ня толькі:)


p.s.s. Не абмініце нас у сеціве ў іншых месцах: web, fb, insta, tm, viber, vk, ok і некаторыя іншыя (спасылкі ў профілі).


1x
Чэк-чэк, гэта ж плэер! Выбірай эпізод падкаста з каталога і пагналі.