Грамадства

Культура

Размоўны
Інтэрв’ю
Як я без цябе тут
Падкаст пра тое, як беларусы застаюцца беларусамі за мяжой. У кожным эпізодзе я, Яўген, запрашаю кагосьці з беларускай дыяспары каб абмеркаваць, як жа нам жывецца не ў Беларусі. Гутарыць будзем на тэмы супольнасці, ідэнтычнасці, стасункаў з мясцовымі жыхарамі і стаўлення да нас, культурнага і палітычнага жыцця ў нашым становішчы, складанасцяў і пераваг.
Эпізоды
11
Сартыроўка:
10.04.2024
00:04:29
Новы падкаст ад Яўгена і трошкі навінаў
Прывітанне! У гэтым караценькім запісу я расказваю пра свой новы праект: НАЙС КОК, падкаст пра стасункі з мужчынамі. 
Буду вельмі ўдзячны, калі вы яго паслухаеце!

Паслухаць яго на ўсіх вашых улюбёных платформах можна тут: https://nicecockcast.mave.digital/

Таксама буду рады вашым парадам і ідэям па развіцці падкаста "Як я без цябе тут"

Звязацца са мной можна:

Праз электронную пошту - [email protected]

Праз Тэлеграм або Інстаграм - @yauhen_vagyok

21.04.2023
01:01:42
Нарвегія, прывілегіі і Марыя Галагуцкая
У канцавым эпізодзе першага сезона да мяне нарэшце далучылася госця, што жыве не ў Літве - з Марыяй мы паразмаўлялі аб тым, як ў яе (не) будуюцца стасункі з людзьмі ў Нарвегіі.

--

Сувязь з аўтарам:

Telegram - @yauhen_vagyok

E-mail - [email protected]

14.04.2023
01:05:54
Інтэграцыя ў літоўскае грамадства і Максім Халецкі
Нарэшце мы дайшлі да вельмі важнай тэмы для, імаверна, кожнага мігранта - інтэграцыі ў мясцовую супольнасць, і ў гэтым абмеркаванні да мяне далучыцца спадар Максім Халецкі.


Ініцыятыва "Двары Вільні" - https://t.me/dvary_vilni

Клуб знаёмстваў для беларусаў "Альтанка" адкрывае набор кожныя месяц-два. Сачыце за вашымі ўлюбёнымі беларускамоўнымі крыніцамі, каб не прапусціць наступны.

--

Сувязь з аўтарам:

Telegram - @yauhen_vagyok

E-mail - [email protected]

05.04.2023
01:09:48
Няшкодны здароўю беларускі кантэнт і Шура Піліповіч-Сушчыц
Прывітанне! Гэтым разам мы з Шурай абмеркавалі нашыя стасункі з беларускім кантэнтам у эміграцыі. Атрымалася карысна!


Анлайн-кінатэатр "Водбліск" - https://vodblisk.northernlightsff.com/

Фестываль "Паўночнае ззянне" - https://www.northernlightsff.com/


-- 

Сувязь з аўтарам:

E-mail: [email protected]

Telegram: @yauhen_vagyok


24.03.2023
00:33:19
Малыя супольнасці і Наста Крывашэева
У гэтым эпізодзе я і Наста размаўляем пра тое, што варта рабіць, калі хтосьці апынуўся ў месцы, дзе беларусаў_к не так шмат, а беларускага так не хапае.


Медыязона Беларусь - https://mediazona.by/ або @mediazona_by у Тэлеграме

Памятайце, што на тэрыторыі РБ, на жаль, гэты рэсурс прызнаны экстрэмістскім 

Захоўвайце асцярогу!

--

Сувязь з аўтарам:

Telegram - @yauhen_vagyok

E-mail - [email protected]

16.03.2023
00:57:31
Дэпартамент міграцыі і Ксенія Гадзецкая
Гэтым разам да мяне далучылася Ксенія Гадзецкая, з якой мы абмеркавалі балючую тэму для ўсіх мігрантаў - легалізацыю сябе ў іншай краіне. Атрымалася амаль гадзіна скаргаў на міграцыйныя службы Літвы, насалоджвайцеся!


Гурток народных спеваў "Беларускі цуд" - https://www.instagram.com/belarusmiracle/

Майстэрня паштовак салідарнасці - https://www.instagram.com/majsternia_ps/

--

Сувязь з аўтарам:

Telegram - @yauhen_vagyok

E-mail - [email protected]




08.03.2023
00:46:15
Каханне, стасункі з іншаземцамі і Настасся Апановіч
У гэтым выпуску мы з Насцяй Апановіч паразважалі, як жа беларусам кахацца за мяжой і пра якія культурныя асаблівасці варта распавядаць на першым спатканні. 


Паслухаць альбом "Жакі" гурта Leibonik можна тут: https://band.link/n3vtO

А "Годныя песні" ад Вольнага хора - тут: https://ffm.to/hodnyjapiesni


--

Сувязь з аўтарам:

Telegram - @yauhen_vagyok

E-mail - [email protected]

01.03.2023
01:05:15
Каштоўнасці, АБФ і Саша Гушча
У гэтым эпізодзе да мяне далучылася Саша Гушча, з якой мы абмеркавалі  становішча нашых каштоўнасцяў сярод іншых беларусаў і як на гэта паўплываў пераезд.

А яшчэ мы шмат разоў ўзгадвалі АБФ.


Што такое АБФ? - https://abfby.org/

Інстаграм Сашы - https://www.instagram.com/evil.sasha/

Ют'юб Сашы - https://www.youtube.com/@evilsasha


Сувязь з аўтарам:

E-mail: [email protected]

Telegram: @yauhen_vagyok

21.02.2023
00:49:43
Сувязь з Беларуссю, згушчонка і Зміцер Гамеза
У гэтым выпуску да мяне далучыўся адзін з заснавальнікаў праекта "Дамова" - Зміцер Гамеза - з якім мы пагутарылі, як падтрымліваць сувязь з тымі, хто застаўся ў Беларусі. А яшчэ пра каточкаў!


Праект "Дамова" - https://www.youtube.com/@damovaa

Страшны і таксічны Фэйсбук Зміцера - https://www.facebook.com/radzimahareza


-- 

Сувязь з аўтарам:

E-mail: [email protected]

Telegram: @yauhen_vagyok

14.02.2023
00:42:33
Дзеці, пакаленні і Паліна Маслянкова
У гэтым эпізодзе да мяне далучылася Паліна Маслянкова, стваральніца праектаў Пакрысе і АловакМаг. Разам мы абмеркавалі, як гадаваць дзяцей-беларусаў, знаходзячыся не на Радзіме, а таксама далейшныя перспектывы беларускіх традыцый і ці чакае нас светлая будучыня. Спойлер: нам падаецца, што чакае. А чаму - даведаецеся ў падкасце!


Блог Паліны "Пакрысе" - https://www.instagram.com/pakrysie

ALOVAK - https://alovakmag.by/

Рэтрапрагляд Еўрабачання 1997 - https://www.facebook.com/events/1140395143267830

--

Сувязь з Яўгенам:

E-mail: [email protected]

Telegram: @yauhen_vagyok

Facebook: https://www.facebook.com/profile.php?id=100079991277012

07.02.2023
00:47:42
Ідэнтычнасць, падкастынг і Даша Гардзейчык
Першы эпізод падкасту "Як я без цябе тут", у якім я і вопытная падкастарка Дар'я Гардзейчык крыху паразважалі пра тое, што такое беларуская ідэнтычнасць за мяжой, ці проста яе пазнаць і захаваць, а потым раптам звярнулі ў бок беларускага падкастынгу і якая будучыня яго чакае. Карацей, на кожнага слухача знойдзецца штосьці цікавае!

Праекты Дашы:

Старонка ў Instagram: https://www.instagram.com/daryahardzeichyk/

Падкаст "Утульны горад": https://cozycity.mave.digital/

Падкаст "Гісторыя беларускага сэксу": https://podcast.ru/1577858726

--

Сувязь з Яўгенам:

E-mail: [email protected]

Telegram: @yauhen_vagyok

Facebook: https://www.facebook.com/profile.php?id=100079991277012

1x
Чэк-чэк, гэта ж плэер! Выбірай эпізод падкаста з каталога і пагналі.