Здароўе

Лайфстайл

Сторытэлінг
Кава з цукрам
Антымэйнстрымны падкаст пра здароўе і харчаванне.
Эпізоды
5
Сартыроўка:
08.11.2023
00:19:18
КАВА З ЦУКРАМ #05: Топ падарункаў для тых, хто дбае пра здароўе.

Абмяркоўваем, якія гаджэты (і не толькі) варта мець у сваім арсенале, каб хутка знізіць стрэс, палепшыць настрой, самаадчуванне і стан арганізму. Падарункі на кожную кішэнь біяхакера.

02.11.2023
00:14:30
КАВА З ЦУКРАМ #04: Халестэрын і ўсе-ўсе-ўсе.

Ці варта баяцца высокага халестэрыну? Якую ролю ён грае ў арганізме? Ці тлустая ежа падвышае халестэрын? Ці шкодныя жывельныя тлушчы? Пра гэта ды іншае слухайце ў новым выпуску. 


24.10.2023
00:14:05
КАВА З ЦУКРАМ #03: Ці варта змагацца з залежнасцю ад цукру?

Чаму цукар насамрэч не галоўная прычына атлусцення, цукровага дыябету, карыесу ці кепскага выгляду скуры? Ці праўда, што ён выклікае залежнасць мацней за псіхаактыўныя рэчывы?

16.10.2023
00:13:50
КАВА З ЦУКРАМ #02: 5 рэкамендацый дыетолагаў, якія насамрэч - міфы

Разбіраем, чаму не варта лічыць калорыі, калі простыя вугляводы лепш за складаныя, чаму не трэба выбіраць нізкатлушчовыя тавары ў крамах, а таксама чаму вегетарыянства не найлепшы выбар для здароўя.


11.10.2023
00:08:32
КАВА З ЦУКРАМ #01: Чаму ў навуку пра здароўе не варта проста верыць?

Свет прапаганды абмяжоўваецца не толькі палітыкай. У галіне аховы здароўя усё тое самае - только са сваім блэкджэкам. Звычайным людзям даволі проста паверыць у "афіцыную версію навукі", пра якую распавядаюць медыйныя "эксперты ад здароўя", бо яны нібыта "разбіраюцца лепш". У той жа час чалавечы арганізм па-ранейшаму застаецца загадкай. Мы больш не ведаем пра яго, чым ведаем. І гэта той выпадак, калі проста верыць на словы экспертам не варта. Бо яны могуць пераследаваць розныя мэты, сярод якіх здароўе можа быць зусім не на першым месцы.

1x
Чэк-чэк, гэта ж плэер! Выбірай эпізод падкаста з каталога і пагналі.