Кіно

Культура

Размоўны
Кінатэатр Беларусь
Вітаем! Гэта Тарас і Юля, прафесійны кінакрытык і кінааматарка. І нарэшце мы сабраліся, каб выпусціць першы беларускамоўны падкаст пра кіно і поп-культуру. Мы будзем размаўляць, як пра беларускае, так і пра замежнае. Рабіць агляд стужак, якія паказваць у кіно і на стрымінгах, а таксама дзяліцца ўражаннямі з кінафестываляў ды іншых падзей.
Эпізоды
15
Сартыроўка:
04.09.2026
00:37:27
Кінатэатр Беларусь #15: Чалавек-павук. Новы дзень

Прывітанне! Мы паглядзелі Spider-Man: Brand New Day і вырашылі не чакаць з запісам сваіх уражанняў. Будуць спойлеры! 🕸


А яшчэ напішыце ў каментарах, як вам новы Чалавек-павук 🕷


Таксама 

31:16 Уля глядзіць Stuart Fails to Save the Universe

32:35 Юля паглядзела White snail


Нагадаем, што дапамагчы нам можна ось тут: https://buymeacoffee.com/kinateatrblrs


Вокладка: @rubanau_collage

16.08.2026
00:41:27
Кінатэатр Беларусь #14: “Адысея” Крыстафера Нолана

Прывітанне! Гэта 14-ы выпуск падкаста “Кінатэатр Беларусь”, прысвечаны фільму Крыстафера Нолана “Адысея”. 


І, як тыя Адысеі, мы вярнуліся пасля перапынку! Да таго ж, у новым складзе. Цяпер тут Юля Аляксеева і Уля Рубанава, журналістка, паэтка, сяброўка журы конкурсу “Чырвоны верас”.


Мы не маглі прайсці міма адной з самых гучных кінапрэм’ераў года, і спадзяемся, што вы таксама. Таму чакаем у каментарах вашыя рэакцыі, думкі, крытыку. Мы абяцаем тут падпарадкоўвацца закону Зеўса⚡️



Нагадаем, што дапамагчы нам можна ось тут: https://buymeacoffee.com/kinateatrblrs


Вокладка: @rubanau_collage

20.02.2026
00:52:08
Кінатэатр Беларусь #13: Выпадак з пацаном

Прывіт усім у новым годзе! Мы ачухаліся пасля марозаў і вырашылі адкапаць класіку беларускага кінаандэрграўнда — Выпадак з пацаном (2001 год). Гэта фільм пра звычайнага хлопцы Юрыя, якога выпадкова зацягнула ў вір палітычнага жыцця.

Куды толькі не разкідала стваральнікаў гэтай культавай стужкі, але ўжо цяпер тут, у 13 выпуску КБ сцэнарыст Лёха Чыканас і Паўлюк Канавальчык, удзельнік праекта і выдавец газеты “Навінкі”.

Нагадаем, штоідапамагчы гам можна ось тут: https://buymeacoffee.com/kinateatrblrs

Падзяліцеся, каго б вы хацелі пачуць у наступных выпусках!Вокладка: @rubanau_collage

25.11.2025
01:08:37
Кінатэатр Беларусь #12: Міхаіл Хурсевіч, White snail, Аляксандр Растаргуеў, “Чорная вясна” і Крым

Усім вітанні! Мы паразмаўлялі беларускім аператарам Міхаілам Хурсевічам, які здымаў фільм "Белы смоўж", атрымаўшы дзве ўзнагароды на фестывалі ў Лакарна.  У цэнтры сюжэту — далікатная гісторыя кахання двух аўтсайдэраў, якія пераварочваюць светы адзін аднаго, — Маша, мадэль, якая шукае працу сваёй мары ў Кітаі, і Міша, мастак, які працуе ў моргу.

Кінематаграфіст распавёў, як трапіў у Расію, супрацоўнічаў з расійскімі дакументалістамі, здымаў серыял у акупаваным Крыму і чаму эмігрыраваў у Грузію.


Падтрымаць нас можна тут: https://buymeacoffee.com/kinateatrblrs


00:00 вітаем госця!

00:42 White Snail ці Белы смоўж. Як Міхаіл патрапіў у гэты праект і як здымалі яго ў Мінску

14:27 дакументальнае ці ігравое кіно?

15:43 знаёмства з Аляксандрам Растаргуевым і праца ў дакументальных фільмах у Расіі 2010-х

25:44 пра нацыянальнае ў Расіі ці ў пошуках беларускай ідэнтычнасці ў расійскай індустрыі 

32:15 серыял “Чорная вясна” і здымкі ў Крыме

40:30 чаму Міхаіл з’ехаў з Расіі і абмежаванні ў кіно

50:40 культ 90х у расійскім кіно

57:10 што змянілася ў расійскай кінаіндустрыі пасля 2022га: жанравае кіно і цэнзура

01:03:20 жыццё занава ў эміграцыі

10.10.2025
00:58:19
Кінатэатр Беларусь #11: Сан-Себасцьян і новае амерыканскае кіно

Пятніца… што можа быць лепшым, чым паход на прэм’еру ў кіно? Гэтым разам мы вырашылі вас на гэта натхніць і таму пагутарылі пра тое, што нядаўна глядзелі. Тарас распавёў навінкі і рэтраспектыву ў Сан-Себасцьяне, Юля — гучныя прэм’еры ў варшаўскім пракаце. Дарэчы, падчас мантажу Юля яшчэ паглядзела The Smashing Machine ці “Разбуральную машыну” з Дуэйнам Джонсанам:


— Раю. Нетыповая спартыўная драма, бо не шмат спорту. Візуальна прыгожы олдскул, але і трошку олдскулу там і ў драматургіі (як магу, намагаюся без спойлераў).


Матор, пачынаем!


Падтрымаць нас можна тут: https://buymeacoffee.com/kinateatrblrs


00:00 aiшка запускае шчупальцы ў кінематограф

02:00 вітаем Тарас пасля кінафестывалю ў Сан-Себасцьяне

07:30 паглядзеў 28 стужак! як не памерці ад такой колькасці

09:20 што адбываецца падчас паказаў і прэс-канферэнцый

12:06 сустрэча з Джэніфер Лоўрэнс, Колінам Фарэлам і Эдвардам Бергерам

16.35 пра Ballad of a Small Player рэж. Эдвард Бергер

20:06 пра It Was Just an Accident рэж. Джафар Панахі

24:42 Ланцімас і Сарэнціна 

29:02 пра Nouvelle Vague рэж. Рычард Лінклейтэр

30:48 пра Frankenstein рэж. Гільерма дэль Тора

34:45 дзень рэтраспекцый: Тарас моцна раіць адзін з першым квір-фільмаў Галівуда

37:42 амерыканскі верасень Юлі

38:15 пра Eddington рэж. Ары Астэр

41:23 новая плынь у Галівудзе?

44:00 пра The Long Walk рэж. Фрэнсіс Лоўрэнс

48:00 пра One Battle After Another рэж. Пол Томас Андэрсан і чаму фільма не было на фестывалях


Чакаем вашых каментарыяў і рэакцый. Падзяліцеся, каго б вы хацелі пачуць у наступных выпусках!


Вокладка: @rubanau_collage

04.09.2025
01:40:24
Кінатэатр Беларусь #10: Андрэй Кашперскі пра ўсё!

Да нас прыйшоў беларускі рэжысёр Андрэй Кашперскі, і мы пагаварылі пра ЎСЁ: “Свінгеры”, “Суд мёртвых”, “Працэсы”, ЧынЧынЧэнэл, як шукаць грошы на кіно, як рабіць сатыру і фільмы жахаў, а яшчэ пра вучобу ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, працу на “Беларусьфільме” і кінапрэм’еры гэтага лета.

Падтрымаць нас можна тут: https://buymeacoffee.com/kinateatrblrs


00:00 Юбілейны выпуск з фанатам “Кінатэатра”!

00:51 Здымкі пілотнага выпуску серыяла “Свінгеры”, або як знайсці сродкі ад прыватнага донара на кіно

08:55 Стомленасць ад палітычных тэм і праекты на польскай і англійскай мовах

11:50 Як знайсці сродкі на кінапраекты і фестывальны досвед фільма “Суд мёртвых” як шлях самурая

17:57 Гумар і сатыра ў фільмах Кашперскага, або як чэрпаць ідэі з беларускай рэчаіснасці

21:05 Серыял “Працэсы” — што атрымалася і што не атрымалася

38:12 ЧынЧынЧэнэл — у чым феномен?

40:48 Ці будзе другі сезон “Працэсаў”?

44:45 Што дае вучоба на рэжысёра ў БДАМ?

48:25 Галоўнае правіла сцэнарнага майстэрства!

01:00:40 Чаму не атрымалася супрацоўніцтва з “Беларусьфільмам”

01:04:00 Як вярнуцца да рэжысуры пасля траўмы і YouTube-влог “Гусін”

01:08:40 Пра новае пакаленне рэжысёраў на “Беларусьфільме”

01:11:54 Новая “Фантастычная чацвёрка”

01:15:45 Бясплатная рэклама абанемента ў кіно

01:17:27 “Свет юрскага перыяду: Адраджэнне”

01:18:45 F1 з Брэдам Пітам

01:22:26 “Супермен” Джэймса Гана — ок, а што з “Голым пісталетам”?

01:29:00 Хорар — галоўны жанр цяпер і “Зброя” — фільм, дзеля якога Андрэй да нас прыйшоў

01:34:03 “Праз 28 гадоў” — олды могуць!

01:36:24 “Грэшнікі” — таксама так!


Чакаем вашых каментароў і рэакцый. Падзяліцеся, каго б вы хацелі пачуць у наступных выпусках!


Вокладка: @rubanau_collage

06.08.2025
00:47:13
Кінатэатр Беларусь #9: Андрэй Курэйчык і амерыканская мара

У 2000-х беларускі рэжысёр і драматург Андрэй Курэйчык назбіраў багаж, працуючы ў Расіі над фільмамі “Любоў-маркоў” ці “Ёлкі”. Але ў 2010-х вярнуўся ў Беларусь, дзе рэалізаваў ужо аўтарскія праекты - "Вышэй за неба", "ГараШ", "PARTY-ZAN фільм" ды іншыя. Пасля пратэстаў 2020 года з'ехаў з Беларусі. Ужо некалькі гадоў Курэйчык жыве і выкладае ў ЗША, і збіраецца там працягваць рэалізоўваць кіно. Аб усім гэтым мы і пагаварылі з ім у новым выпуску.


00:00 Чаму Курэйчык не спіць па начах

01:30 серыял "Акрэсціна", чаму праект усё яшчэ не здарыўся?

08.08 Ельскі ўніверсітэт, палітычныя амбіцыі, лекцыі, студэнты і госці

17:14 Bez Buslou Arts будзе пакараць Амерыку

20:48 Калі будзе прэм'ера фільма "Лібертэ”

24:16 Курэйчык vs Беларусьфільм

28:20 У якіх адносінах зараз Курэйчык з расійскімі кінематаграфістамі і сваімі расійскімі фільмамі

34:58 а з беларускімі?

36:04 фільмы Курэйчыка 2010-х — пра любімыя “ГараШ” і “Вышэй за неба” — і што сталася з тымі, хто прымаў у іх удзел

41:53 Што плануе Курэйчык рабіць у ЗША

45:35 Што цяпер глядзіць

01.07.2025
00:34:49
Кінатэатр Беларусь #8: Нефільтраванае кіно

Вяртаемся ў Кінатэатр пасля невялічкага перапынку. Гэтам разам з намі Аляксандр Мартынюк, легендарна мінскіх кінатусовак, сузаснавальнік фестываля “Нефільтравае кіно”, які сёлета прайшоў у новым фармаце. Гутарым пра кінаандэрграўнд 2010-х гадоў, Нефільтр і Беларусьфільм.


Чакаем вашых каментаў і рэакцый. Дзяліцеся, каго захецелі б паслухаць у наступных. выпусках! 


Падтрымаць нас можна тут: https://buymeacoffee.com/kinateatrblrs

29.04.2025
01:17:34
Кінатэатр Беларусь #7: Вольга Раманава і іншая гісторыя беларускага савецкага кіно

Усім прывіт! Гэтым разам у Кінатэатр завітала культуралагіня і аўтарка кнігі "Другая история советского белорусского кино" Вольга Раманава. 


Таму ў гэтым выпуску будзе шмат пра гісторыю, пра культавыя стужкі "Беларусьфільма", пра ідэалогію і каланіальную палітыку СССР, як спрабавалі фармаваць ідэальнага беларусы ды трошкі пра іншае. Дзяліцеся ўражаннямі ў каментарах!

27.03.2025
00:50:20
Кінатэатр Беларусь #6: Мара Тамковіч і “Пад шэрым небам”

Гэта ўжо шосты “Кінатэатр” і другі госць у ім! Вітаем Мару Тамковіч, чыя стужка “Пад шэрым небам” выйшла ў пракат у Польшчы ны гэтым тыдні. 

"Пад шэрым небам" (2024) — гэта фільм, натхнёны гісторыяй беларускіх журналістаў Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша. Ён распавядае пра падзеі ў Беларусі пасля 2020 года, і пра тое, як муж перажывае зняволенне жонкі. 

00.00 Першы мастацкі фільм пра падзеі 2020 года ў Беларусі

02:13 Наколькі цяжка запусціць мікрабюджэтны фільм у пракат у Польшчы

12:00 Ад буціковых паказаў у Італіі да охаў і ахаў у ЗША - як прымаюць фільм па ўсім свеце

18.55 "Я шукала болей чалавечы і меней геройскі бок у гэтых персанажах"

25.35 Што ў фільме ад "Племя" Міраслава Слабашпіцкага і "Бёрдмэна" Алехандра Ін'ярыту

29:00 Чаму для "Пад шэрым небам" перазнялі сцэну з "У жывым эфіры"?

34:37 ​​"Сутыкненне чалавека і сістэмы - гэта тэма, якая мяне цікавіць"

38.10 Як Мара пакінула журналістыку, пачала здымаць кіно і балансуе паміж сям'ёй і кар'ерай

45:30 Любімыя фільмы і што апошняе паглядзела

07.03.2025
01:06:57
Кінатэатр Беларусь #5: Як Юрый Сямашка і "Лебядзіная песня Фёдара Озерава" скаралі Берлінале

Вітаем! Гэта Юля і Тарас, і эксперыментальны выпуск “Кінатэатра Беларусь”. Гэтым разам вы запрасілі госця — рэжысёра Юрыя Сямашку, чый фільм “Лебядзіная песня Фёдара Озерава” быў сёлета паказаны на Берлінале. Таму ў гэтым выпсуку будзе і пра фестываль, і пра саму стужку, і пра шлях Юры ў кіно. 


Дарэчы, у нас з’явіўся buymeacoffee, дзе вы можаце падтрымаць “Кінатэатр”, які мы робім на ўласныя грошы ці без іх. 

https://buymeacoffee.com/kinateatrblrs


Незалежна ад таго, сядзіце вы за кампом, ці пойдзеце на шпацыр, прыемнага праслухоўвання!

31.01.2025
01:01:00
Кінатэатр Беларусь #4: Дэвід Лінч, Юры Сямашка, Оскар

Вітанні! Тут Тарас і Юля, мы ўварваліся ў новы год, і тут ужо столькі ўсяго адбылося. 


У выпуску абмяркоўваем: фільмы Дэвіда Лінча, “Лебядзіную песню Фёдара Озерава” Юрыя Сямашкі ды намінацыі на “Оскар”. А таксама свежачок, фільмы “Насферату” і “Пуцін”.

30.12.2024
00:39:09
Кінатэатр Беларусь #3: падводзім вынікі года і стагоддзя белкіно

Вітаначкі! Гэта апошні выпуск у гэтым годзе, таму ў ім мы размаўляем пра тое, што нам сёлета спадабалася сярод прагледжанага, абмяркоўваем стагоддзе беларускага кіно, а таксама дзелімся фільмамі для падтрымкі святочнага настрою.

Асобна Юля выбачаецца за хваравіты голас і вітае кожнага, хто даслухаў да адпаведнага саўнд эфекта.

З надыходзячым новым годам!

30.11.2024
00:53:47
Кінатэатр Беларусь #2: Расчараваныя Канамі, зачараваныя палітычнымі фільмамі

Вітаем! Гэта Тарас і Юля, прафесійны кінакрытык і кінааматарка. Троху часу прайшло, каб мы змаглі аклемацца пасля першага выпуску, і не марна. За гэты месяц мы шмат чаго паглядзелі і гатовыя падзяліцца сваімі назіраннямі.

У гэтым эпізодзе мы разносім "Анору" Шона Бэйкера, абмяркоўваем палітычныя фільмы, як "Вучань" Алі Аббасі ці "Канклаў" Эдварда Бергера, фэйспалмім ад другога "Гладыятара" Рыдлі Скота, здымаем капялюш перад "Мегалаполісам" Фрэнсіса Форда Копалы ды крытыкуем беларускія кінафестывалі, а разам з імі стужку Мары Тамковіч "Пад шэрым небам".

Уваходзьце, уладкоўвайцеся камфортнее, слухайце і дыскутуйце!

30.10.2024
00:40:41
Кінатэатр Беларусь #1: Хэлаўін, "Пад вулканам" і расійскае кіно

Вітаем! Гэта Тарас і Юля, прафесійны кінакрытык і кінааматарка. Гэта першы выпуск падкаста, у якім плынь размовы панесла нас праз Хэлаўін, польскага кандыдата на "Оскар", расійскае кіно ў мінскім кінатэатрах, але таксама праз сусветныя навінкі, як "Джокер" і "Бітлджус, Бітлджус". Далучайцеся да размовы і запрашаем у Кінатэатр Беларусь!

1x
Чэк-чэк, гэта ж плэер! Выбірай эпізод падкаста з каталога і пагналі.