Чаму мы пачынаем сварыцца паміж сабой і гуляем па правілах Лукашэнкі і Пуціна? Як не даць агрэсіі атруціць адносіны? Што рабіць, калі “зрывае накрыўку”? І як прымусціць сваю агрэсію працаваць на карысць?
Разбіраемся пры дапамозе псіхалагіні, што шмат працуе з беларускімі суполкамі.
Што такое агрэсія і навошта яна нам патрэбная? Як гэта звязана з магчымасцю ствараць перамены і вывучанай бездапаможнасцю? Што ў гэтай сферы можа пайсці не так, і як гэтага пазбегнуць?
Нам дапамагае разабрацца ў гэтым псіхалагіня, што шмат працуе з беларускімі суполкамі.
Сімптомы дэпрэсіі, посттраўматычнага расстройства ці проста дрэнны настрой? Як адрозніць?
Якія прыкметы таго, што дакладна варта звярнуцца па дапамогу да спецыяліста?
І да каго ісці? Чым адрозніваюцца псіхолаг, псіхатэрапеўт і псіхіятр? І чаму ні да каго з іх не сорамна і не страшна звярнуцца?
А таксама чаму нашы непрыемныя станы – насамрэч часам нашыя добрыя памагатыя?
Дапамагае разабрацца крызісная псіхалагіня Алена Грыбанава, якая 17 гадоў працавала ў Міністэрстве надзвычайных справаў, выязджала на пажары, катастрофы, працавала з ахвярамі і сведкамі цяжкіх трагедый, была перамоўцай пры пагрозах суіцыду. У 2021 годзе была вымушаная з’ехаць з Беларусі праз крымінальны пераслед за валанцёрскую дзейнасць.
Што пісаць у турму, калі не ведаеш, што пісаць? Што адбывецца пасля вызвалення? Як паводзіцца з палітзняволенымі і чаго рабіць не варта? Як сапраўды дапамагаць і не згубіць сябе?
Разбіраемся з гэтымі пытаннямі разам з магістрам псіхалогіі і гештальт-тэрапеўткай Марынай Качановіч. Досвед працы з праваабаронцамі і актывістамі 7 гадоў. З 2020 года працуе з пацярпелымі ад гвалту і пераследу беларусамі, былымі зняволенымі, рэлакантамі, а таксама з людзьмі, што ім дапамагаюць.
Што такое крызіс, і якія стадыі ў яго ёсць? На якой з іх мы знаходзімся зараз? Чаму нельга павярнуцца ў дваццаты год, нават калі вельмі хочацца?
Паразважаем аб гэтым разам з крызіснай псіхалагіняй Аленай Грыбанавай.
Як траўма, перажытая бацькамі, уплывае на дзяцей і падлеткаў? Што рабіць, каб дапамагчы ім? А чаго рабіць не варта? Чаму не трэба “абараняць” дзяцей ад цяжкай праўды?
Распавядае псіхалагіня Аліна Аляшкевіч.
Чаму варта вучыць мову новай краіны? І як нам браць прыклад з коцікаў? Працягваем размаўляць пра траўму вымушанага пераезду з псіхалагіняй Наталляй Станкевіч
Кантроль, Ідэнтычнасць, Здароўе, Адзінота…
Якія крызісы нас непазбежна чакаюць пры растанні з Радзімай, і як даць ім рады? Расказвае псіхалагіня Наталля Станкевіч
Як праз віну мы забараняем сабе жыць? І чаму не варта гэтага рабіць. Разбіраемся з гэтымі пытаннямі разам з Ганнай Матуляк - крызіснай псіхалагіняй, гештальт - тэрапеўткай, трэнеркай, сябрай EAGT.
Віна і сорам - у чым розніца? Ці сваю віну мы адчуваем?
Разбіраемся з гэтымі пытаннямі разам з Ганнай Матуляк - крызіснай псіхалагіняй, гештальт - тэрапеўткай, трэнеркай, сябрай EAGT.