Аўтар і вядучы: Тарас Шчыры
Прадзюсер: Антон Каляга
Мантаж: Саша Маніту
Падкаст на ўсіх платформах: https://pc.st/1535183965
Зроблена ў студыі Onlíner
Падкаст на ўсіх платформах: https://podcast.ru/1535183965
Тэлеграм-канал Антона Дзянісава «Батискаф историка»: https://t.me/Sovietbelarus1920
Аўтар і вядучы: Тарас Шчыры
Прадзюсер: Антон Каляга
Мантаж: Віталь Аляхновіч
Зроблена ў студыі Onlíner
Сёння мы ў чарговы раз распавядаем пра самых цікавых людзей беларускай зямлі. І ў гэты раз размова пойдзе пра адзнаго з найвялікшых фотамастакоў сваёй эпохі, Ян Булгака. У гісторыю нашай культуры Ян Булгак увайшоў найперш як мастак-фатограф, выкладчык, этнограф і краязнавец. Булгак вучыўся ў Вільні ды Кракаве і ў фотамайстра Гуга Эрфурта ў Дрэздэне. А яго каласальны архіў са здымкамі заслугоўвае па-сапраўднаму велічэзнай увагі. У гэтым матэрыяле і нашым новым падкасце мы разам з Сяргеем Харэўскім распавядзем пра яго вельмі цікавую асобу і надзвычайны талент.
Гэта наш чарговы матэрыял пра самых таленавітых і цікавых людзей беларускай зямлі. І гэтым разам мы распавядзем пра чалавека, імя якога вы дакладна чулі. Казімір Семяновіч стаў вядомы як вынаходнік шматступеньчатай ракеты. Ён першым выказаў, абгрунтаваў і апісаў яе ідэю. І таму яна стала прататыпам тых ракет, што больш за паўстагоддзя выводзяць на арбіты касмічныя апараты і могуць вывесці самую небяспечную зброю. А пра вельмі плённы лёс вынаходніка мы распавядаем сёння разам з гісторыкам Алегам Дзярновічам.
Гэта наш чарговы аповед пра самых таленавітых прадстаўнікоў Беларусі. І сёння мы пагутарым пра аднаго з найбольш цікавых архітэктараў беларускай зямлі. Лявон Вітан-Дубейкаўскі быў не толькі выбітным стваральнікам беларускага стылю ў архітэктуры. Ён удзельнічаў і ў палітычным жыцці, працаваў педагогам і нават пісаў творы па-беларуску. Пра плённую дзейнасць гэтага чалавека мы разам з мастаком Сяргеем Харэўскім распавядаем у нашым новым матэрыяле і падкасце.
Сёння мы пагаворым пра Эдварда Вайніловіча, будаўніка Чырвонага касцёла. Калі сказаць, што героем сённяшняй размовы будзе кіраўнік Сельскагаспадарчага таварыства часоў Расійскай Імперыі, гэта прагучыць не вельмі цікава, але ж рэч у тым, што ён стаў і своеасаблівым ахоўнікам нашага горада. Разам з гісторыкам Цімафеем Акудовічам мы распавядаем цікавую гісторыю адной з галоўных постацей беларускай сталіцы.
Гэта наш другі тэкст пра выбітных айчынных мастакаў з незвычайным лёсам. Нагадаем, у серыі падкастаў «Метадычка сапраўднага беларуса» мы гутарым з гісторыкамі і знаўцамі культуры, якія распавядаюсь нам пра слаўных землякоў. І гэтым разам у нас у гасцях мастак Сяргей Харэўскі. З матэрыялу вы даведаецеся пра бурнае жыццё пяці яго беларускіх калег, якія сталі вядомымі праз свае творы, незвычайны лёс і дасягненні ў грамадскім жыцці.