Кар’ера

Лайфстайл

Хобі

Размоўны
Праца, грошы, рок-н-рол
Сумесны падкаст САМі і Забі зяпу на тэму працы, заробка і творчай дзейнасці. Дзе беларускай моладзі шукаць сябе і грошы? Чым адрозніваецца фрыланс і сталая праца? Як сумяшчаць творчы шлях і добры заробак? І што з перспектывамі?
Эпізоды
3
Сартыроўка:
08.05.2023
00:28:44
#3 Праекты і валантэрства: дзеля чаго ўсё гэта?

Заключны выпуск сезона пра праектную працу і валантэрства. На чым трымаецца праца без грошаў? Чаго каштуе валантэрская дзейнасць і як прыйсці да манетызацыі? Якія добрыя магчымасці адкрывае праектная дзейнасць?

Уладзь з Забі зяпу і Саша да Каця з САМі распавялі пра тое, як пачыналі свае праекты і на што трэба звярнуць увагу тым, хто хоча ладзіць нешта сваё. Падглядзелі ў закуліссе каманднай працы і даведаліся пра сапраўдную матывацыю да дзейнасці.

Абавязкова да праслухоўвання тым, хто зацікаўлены ў творчым развіцці і імкнецца да большага!


23.04.2023
00:33:38
#2 Фрыланс: начны кашмар або салодкі сон?

Другі выпуск прысвячаем тэме фрыланса. Як шмат меркаванняў і пытанняў круцяцца вакол часовай працы, так і шмат людзей, якія плануюць або пачынаюць свой шлях у фрылансе.

Аб сваім удалым і няўдалым вопыце распавялі Уладзь з Забі зяпу і Каця з Сашай з САМі. Паразважалі аб асалбівых магчымасцях, якія фрылнс дае, і цяжкасцях, якіх ў ім не мала. Нарэшце, адкрыта паразмаўлялі пра свой заробак у сферах аператарства, відэамантажу, ілюстрацыі, анімацыі і капірайтэнга.

Асцярожна! Магчыма змена стаўлення да фрыланса пасля праслухоўвання)



05.04.2023
00:37:28
#1 Сталая праца: цяжка знайсці, лёгка згубіць і немагчыма забыць

Сезон адкрываецца тэмай сталай працы. Па-іншаму беларуская моладзь яшчэ называе яе "праца на дзядзьку". Так што за дзязька такі, і як пабудаваць з ім добрыя адносіны?

Пра свой досвед распавялі Уладзь з Забі зяпу і Каця з Сашай з САМі. Паразважалі над рэалізацыяй сваёй творчасці і магчымым шляхам станаўлення "карпаратыўным чарвяком". Агучылі свае страхі: ад думкі "я што, проста зарабляю грошы?" да выкарыстоўвання слова "стабільнасць". Супраць іх вызначылі і добрыя магчымасці, якія дае толькі сталая праца.

Адным словам пра выпуск: насычана!

1x
Чэк-чэк, гэта ж плэер! Выбірай эпізод падкаста з каталога і пагналі.