Як працуе Венчурны Фонд? Адкуль у ім грошы? Хто такія LP & GP у VC? Як прымаюцца рашэньні куды інвеставаць? Якія ё чырвоныя і зялёныя "сцягі" ў фаўндэрах? Ці сапраўды беларускія фаўндеры лепей?
Пра ўсе гэта Вы можаце даведацца ад самай лепшай крыніцы з магчымых! Ігар Маханёк - знакаміты беларускі ангел-інвестар, кіраўнік венчурнага фодну і, ў мінулым, праграміст.
Сёньня Ігар кіруе вельмі пасьпяховым фондам https://geek-ventures.com/ памерам 23 мільёна даляраў і інвестуе ў стартапы на раніх стадыях.
Зрабілі з Філіпам выпуск пра штучны інтэлект, яго ўплыў на эканоміку і тэхналагічную сінгулярнасць. Запрашаем да праслухоўвання!
Ацэнка бізнэсу разам з Максімам Адаскевічам, віцэ-прэзідэнтам дэпартаменту ацэнкі кампаніі Kroll. Разглядаем асноўныя метады ацэнкі кампаній, а таксама вызначэньне "сапраўднай" вартасці бізнэсу.
Максім распавядае яшчэ шмат прыкладаў са сваёй працы, ўсе робіцца зразумелым!
Дэбаты Ягор і Філіпа пра стартапы: ці зьяўляюцца стартапы "захайпаванай" тэмай, якая не стварае ніякай эканамічнай вартасьці, ці ўсё ж істотна ўплываюць на сусветную эканоміку? Пагутарылі пра вызначэньне стартапу, класічную дынаміку жыцьцёвага цыклу такіх кампаніяў і вядомыя прыклады беларускіх стартапаў.
У новым выпуску падкасту «Сігнал&шум» Філіп з Ягорам абмяркоўваюць асноўныя фінансавыя паняцці, такія як скалданы працэнт і рызыка, а таксама ўзгадваюць анекдот пра тры працэнты.
Трэці выпуск падкасту пра тое, чаму важна пачаць інвеставаць, і якія інвестыцыйныя магчымасці ёсць у Беларусі і па-за яе межамі.
У другім макраэканамічным выпуску падкаста Філіп распавядае пра тое, з чаго складаецца і як працуе эканоміка.
Сябры, запісалі з Філіпам Дайнэкам першы пілотны выпуск беларускамоўнага падкасту пра фінансы, эканоміку і бізнэс. Запрашаем да праслухоўвання!