Гісторыя

Ментальнае здароўе

Адносіны

Сторытэлінг
Што ты тут забыў
Першы беларускамоўны падкаст пра псіхалогію і гістарычную памяць. Якая «ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына»? Ці нясем мы адказнасць за мінулае сям'і, группы, краіны? Як зрабіць так, каб нават цяжкае мінулае працавала на нас, а не супраць нас?
Эпізоды
8
Сартыроўка:
06.03.2024
00:29:34
7. Уплыў сталінскіх рэпрэсій на нашчадкаў ахвяр - працяг

Вітаю, сябры. Сення публікую 7 выпуск падкасту, у якім вы знойдзеце працяг аповеда пра даследванне ўплыву сталінскіх рэпрэсій на сем'і нашчадкаў ахвяр. 


Большую частку гэтага матэрыялу я запісала яшчэ ў верасні 2023 - да вайны ў Ізраілі, заставалася змантаваць і дадаць неабходныя невялічкія дэталі. Але жыцце зрабіла драматычны кульбіт, вайна, пераезд запланаваны, але ў зусім незапланаваных абставінах, страты, шматлікія развітанні, арышт блізкага чалавека, валізы, дакументы, новыя кватэры, снег, вясна і шмат чаго яшчэ. І каб вярнуцца да творчасці - а падкаст для меня гэта працэс творчы, раскоша, магчымая пры наяўнасці вольнага часу і вольнай душэўнай энергіі - спатрэбілася амаль паўгады і не ведаю колькі джоўляў душэўнай працы па ператраўліванню рэчаіснасці.


Як душа чалавека, перажыўшага траўму, падобная на коўдру з лапікаў, так і гэты выпуск скроены з кавалкаў рознай гучнасці, розных галасоў, рознай апрацоўкі. Але мне здаецца важным усе ж такі выпусціць яго і тым самым завяршыць тое, што было распачата ў другім жыцці. 


Падчас запісу я звярнулася да вас за дапамогай у агучцы і была вельмі расчулена водгукам і жаданнем паўдзельнічаць у стварэнні выпуску, некаторыя з запісаў мне ўдалося знайсці і ўключыць у падкаст, некаторыя не змагла знайсці, таму калі вы не пачуеце сябе ў выпуску, гэта адбылося не наўмысна, спадзяюся, што мы яшчэ загучым разам.

--- Send in a voice message: https://podcasters.spotify.com/pod/show/shto-ty-tut-zabyu/message
26.09.2023
00:22:01
6. Уплыў сталінскіх рэпрэсій на нашчадкаў ахвяр

Вітаю, шаноўныя слухачы!

Вельмі рада нарэшце вярнуцца да вас з новым выпускам. У шостым эпізодзе мы паразмаўляем пра ўплыў сталінскіх рэпрэсій на жыцце нашчадкаў ахвяр рэжыму. Дакладней, пачнем размову і скончым яе у наступным эпізодзе. Размова будзе асноўвацца на даследванні псіхологаў Кэтрын Бэйкер і Юліі Гіпенрэйтэр, якое было зроблена ў 1993-1994 гадах. 

--- Send in a voice message: https://podcasters.spotify.com/pod/show/shto-ty-tut-zabyu/message
11.06.2023
00:21:25
5. Праклен нацыі: ці магчыма разарваць заганнае кола гістарычных паўтарэнняў

Вітаю, паважаныя слухачы! Вашай увазе - 5 выпуск, якім мы пачынаем тэму таталітарнай трансгенерацыйнай спадчыны. Кожны б, верагодна, жадаў у спадчыну атрымаць рахунак у швейцарскім банке, але наша такая. Жадаем мы гэтага ці не, уведамляем ці не, мы нашчадкі людзей, якія жылі ў таталітарным грамадстве і якія перадалі нам паттэрны паводзінаў і каштоўнасці, што дапамагалі ім у гэтым грамадстве выжываць.

Я планую цыкл выпускаў, якія будуць асноўвацца на кнізе доктаркі псіхалогіі з Cambridge College Алены Чарапанаў, кніга называецца "Разуменне трансгенерацыйнай спадчыны таталітарных рэжымаў: парадоксы культурнага навучання" (2020).

Шчыра дзякую патронам за падтрымку, усім слухачам за праслухоўванні і цікавасць да падкасту!

У выпуску ўзгадваліся:

  • Галіна Руднік "Птушкі пералетныя"

https://knihi.com/Halina_Rudnik/Ptuski_pieralotnyja.html

https://soundcloud.com/svaboda/sets/halina-rudnik-ptuski-pieralotnyja

  • "Ніколі зноў. Успаміны рэпрэсаваных гарадзенцаў" https://allegro.pl/oferta/nikoli-boliej-uspaminy-represavanych-haradziencau-13620465498
  • "Обыкновенный фашизм" (Міхаіл Ромм) https://www.youtube.com/watch?v=vIAFJ7QIU7k&t=256s
  • Сначала немецкий плен, потом ГУЛАГ: страшная судьба 25 тысяч казахов-военнопленных https://www.currenttime.tv/a/28817390.html



--- Send in a voice message: https://podcasters.spotify.com/pod/show/shto-ty-tut-zabyu/message
03.05.2023
00:25:32
4. "Але мне патрэбна маці"

Вітаю, сябры! Гэтым выпускам мы скончым міні-цыкл, прысвечаны тэме бацькоўства і сацыяльнай траўмы на прыкладзе даследвання ізраільскіх псіхолагаў Дана Бар-Она і Юліі Хаіцін. Даведаемся, якая мадэль бацькоўства дапамагае захаваць эмацыйную раўнавагу ў сэрцы дзіцяці, наколькі гэта магчыма ва ўмовах крызіснай сітуацыі. Даслухаем аповед жанчыны, што 3-гадовай дзяўчынкай прайшла праз пекла і засталася жывой і звонку і усярэдзіне. І чый досвед патрэбен не толькі яе сям'і, але і грамадству той краіны, дзе яна жыве. Пазнаемімся з яшчэ адной формай памяці, прызначанай для самых маленькіх.


У падкаста з'явіўся Patreon - https://www.patreon.com/shto_ty_tut_zabyu, па гэтый спасылцы можна падтрымаць і яго, і мяне, і тэму трансгенерацыйнай перадачы траўмы. Мы ўтрох будзем вельмі ўдзячныя !





--- Send in a voice message: https://podcasters.spotify.com/pod/show/shto-ty-tut-zabyu/message
15.04.2023
00:25:00
3. “Я абяцаю табе, што вярнуся”

Вітаю, паважаныя слухачы. Не прайшло і месяца (прайшоў, на самай справе), як запрашаю вас да праслухоўвання трэцяга эпізоду падкасту “Што ты тут забыў”. 


Сення паразмаўляем з вамі пра тое, што дапамагае захаваць пазітыўны вобраз маці нават у самыя цяжкія часы. Вобраз і памяць, якія могуць суправаджаць і абараняць, нават калі блізкага чалавека ўжо няма побач.


Спусцімся ў святая святых - сховішча музея Халакосту “Яд-Вашэм” у Іерусаліме, каб паглядзець на рэчы ацалелай дзяўчынкі, якой нягледзячы на жудасны досвед удалося захаваць свае сэрца жывым. Трошкі паразмаўляем з даследчыкам Халакосту Яўгенам Розіным пра музей і артэфакты.


Прысвячаю гэты выпуск сваей любай бабулі, што сышла 2 гады таму з гэтыга свету, але застаецца ў маім сэрцы назаўжды.


У эпізодзе спасылаюся на фільм і інтэрв'ю з Якавам Векслерам


Падтрымаць падкаст праз Patreon


--- Send in a voice message: https://podcasters.spotify.com/pod/show/shto-ty-tut-zabyu/message
02.03.2023
00:30:16
2. Сацыяльная траўма і бацькоўства. Як цяжкія часы зменьваюць адносіны ў сям’і

На прыкладзе даследванняў ізраільскіх псіхолагаў паглядзім на тое, як сацыяльная траўма ўплывае на сям'ю, бацькоў і дзяцей, бабуль з дзядулямі і ўнукаў. Трошкі пашпацыруем па мемарыяльным лесе і паглядзім, у якіх формах можа жыць памяць.


Падтрымаць падкаст праз Patreon


--- Send in a voice message: https://podcasters.spotify.com/pod/show/shto-ty-tut-zabyu/message
09.02.2023
00:23:06
1. Пілотны - што я тут забыла

У пілотным выпуску я распавяду, як 13 гадоў таму я пачала цікавіцца трансгенерацыйнай псіхалогіяй яшчэ не ведаючы, што гэта яна. Раскажу пра "таемную" спадчыну, якую нам перадаюць нашыя продкі.

У выпуску згадваліся:

Кнігі

  • "Жизнь сапожок непарный" Тамара Петкевіч
  • "Путь" Вольга Адамава-Слёзберг
  • "Колымские рассказы" Варлам Шаламаў
  • "Архипелаг ГУЛАГ" Аляксандр Салжаніцын
  • "Крутой маршрут" Яўгенія Гінзбург

Дакументальныя фільмы

  • "Подстрочник" рэжысёр Алег Дорман (1997)
  • "Жизнь — сапожок непарный" рэжысёр Марына Разбежкіна (2001)

Вітаю вашыя пытанні, прапановы і іншую адваротную сувязь тут - https://forms.gle/3CMRvXMe1YeyMy9u9

Падтрымаць падкаст праз Patreon

--- Send in a voice message: https://podcasters.spotify.com/pod/show/shto-ty-tut-zabyu/message
31.01.2023
00:01:03
Тызер падкасту "Што ты тут забыў"

У гэтым падкасце мы будзем размаўляць пра трасгенерацыйную псіхалогію і гістарычную памяць. Пра тое, як учора маей сям'і, супольнасці, краіны ўплывае на мае асабістае і наша агульнае сення і заўтра.


Падтрымаць падкаст праз Patreon

--- Send in a voice message: https://podcasters.spotify.com/pod/show/shto-ty-tut-zabyu/message
1x
Чэк-чэк, гэта ж плэер! Выбірай эпізод падкаста з каталога і пагналі.