Літаратура

Размоўны
Супердудко
Самы суб'ектыўны аўтарскі падкаст пра беларускую літаратуру. Татальная густаўшчына і лепшыя суразмоўцы на гэтай/той палове Беларусі.
Эпізоды
8
Сартыроўка:
01.08.2023
00:53:40
Ілля Сін

Наступны госць "Супердудко" — празаік-авангардыст, перформер, лаўрэат прэміі Гедройца за раман “Libido” Ілля Сін. Удзельнік шматлікіх мастацкіх суполак, Ілля заўсёды схіляўся да радыкальных мастацкіх выказванняў, але апошнім часам прыйшоў да сюжэтнай прозы, што прынесла яму прэмію Гедройца.


Ілля Сін прыйшоў у літаратуру ў чатырнаццаць гадоў і стаў самым маладым удзельнікам першага пакалення Бум-Бам-Літа, знакамітага літаратурнага руху дзевяностых гадоў. Што гэта быў за рух, якія ў яго былі правілы, і чаму ён хаваў у сабе небяспеку для беларускага літпрацэсу тых часоў? Таксама пагутарым пра ўплыў індустрыяльнай музыкі на літаратуру і пра духоўнае ў мастацтве.


0:00 Глыбокія авангардысцкія карані рамана “Libido”. Першыя пяць кніг Іллі Сіна

1:44 Уплыў новай беларускай літаратуры, мадэрнісцкага крыла "Тутэйшых"

5:27 Нязмушаны, выпадковы пачатак Бум-Бам-Літа

9:00 Паходжанне псеўданіма

15:30 Самвыдат бумбамлітаўскай пары

19:50 Нараджэнне групы Schmerzwerk. Бум-Бам-Літ спляжыў усе межы і ўсе іерархіі

24:50 Бум-Бам-Літ загубіў беларускі літпрацэс?

33:15 Тэатр псіхічнай неўраўнаважанасці

36:38 Выдуманы музыка гурта Zoviet France

42:36 “Libido” вырасла з зярнятак, пасеяных у папярэдніх тэкстах?

46:15 Сувязь рэлігіі і авангарда



28.06.2023
00:54:02
Вера Бурлак

Вера Бурлак — мастачка неверагоднасцяў, аўтарка з суполкі запозненых авангардыстаў бум-бам-літаўцаў. Самая ракенрольная сярод нашых паэтак. Шмат гадоў яна нязменна працуе ў беларускай літаратуры адказнай за вытворчасць цуду. І ўдала гуляецца з рознымі вымярэннямі свайго таленту. Вы даведаецеся пра суплёт дзіцячага і эксперыментальнага, манаграфічную паэтыку, патаемны альянс Купалы і Кэрала, гумарыстычны бок авангарду і што гэта за навука такая — патафізіка. 


0:00 Першы цалкам беларускамоўны выпуск падкасту "Супердудко"

3:35 "Засралі казарму", "Рацыянальная дыета", "Henry Cow", "Slapp Happy", "Depeche Mode"

11:15 Цікаўнасць да дзіцячай літаратуры, манаграфія "Дзіцячая літаратура сярэбранага веку"

16:09 Якімі літаратуразнаўчымі даследваннямі займаецца Вера Бурлак зараз?

17:06 Паходжанне псеўданіма Джэці

19:58 Рукапісны часопіс "Сельское кладбище", ён жа "Вясковыя могілкі"

25:44 Стаўленне да графаманаў

33:14 Што Вера Бурлак чытае для асалоды ў вольны час?

36:36 Гумарыстычны бок авангарду

38:25 Мікс Купалы і Кэрала. Перакладаць дух, а не літару

43:35 "Творы соннага жанру" — гэта сны?

45:40 Жанр прозы, у якім працуе Вера Бурлак, у заходняй літаратуры завецца “патафізіка”

07.06.2023
00:46:00
Аляксей Кавалёў

Наступны госць "Супердудко" Аляксей Кавалёў разам з Паўлам Валатовічам напісаў ужо дзве кнігі, якія можна назваць бэстсэлерамі беларускага кніжнага рынку: "Огромная тень дождевого червя" і "От Паниковки до Шайбы”. Гайд по тусовочному Минску девяностых". Калялітаратурная размова пра "Нейра Дзюбель", тусовачны Мінск, даследчую літаратурную працу, які клуб Мінска найлепшы і чаму Ядвіга Паплаўская з Аляксандрам Ціхановічам — недаацэненыя іконы беларускага андэграўнду.


0:00 Як стаць журналістам?

6:43 Праца над першай кнігай

12:13 Кайфануў падчас расследавання

13:42 Наталля Паваляева не толькі пісьменніца, але і мастачка, якая афармляла вокладкі "Нейра Дзюбель"

18:02 Паэзія Кулінковіча

23:00 Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч — недаацэненыя фігуры?

28:24 "От Паниковки до Шайбы"

33:58 Бойка Максіма Жбанкова з Артурам Клінавым у "Цэнтральным" ды іншыя фрагменты мінулага

37:00 "Реактор" — найлепшы канцэртны клуб Мінска?

39:30 Відэа канцэртнага турнэ “Нейра Дзюбеля”

41:33 "Девочки, пойдемте ко мне домой, я вам секс включу"

17.05.2023
00:50:14
Уладзімір Казлоў

Наступны госць самага суб'ектыўнага падкасту пра беларускую літаратуру — магілеўчанін Уладзімір Казлоў, аўтар культавых кніг "Гопники", "Школа", "СССР" ды шматлікіх іншых. Уладзімір здолеў напісаць яскравую дэбютную кнігу, якая адразу зрабіла яго папулярным. Потым прыйшла супраца з буйнымі выдавецтвамі, замовы на нон-фікшн пра моладзевыя субкультуры. Але мода на незалежны рух хутка сыйшла. Як жыве пісьменнік далей? Ці змяніліся яго погляды, густы і творчыя прынцыпы?


0:00 "Гопники" — яскравы дыбют, падобны на дэбют рок-гурта

4:44 Цікаўнасць да субкультур

11:08 Супраца з буйнымі выдавецтвамі

14:37 Дзевяностыя, крымінал, рэкет у Польшчы

17:57 Візуальны стыль, уплыў кінематографа

21:32 Ці можна назваць Уладзіміра Казлова контркультурным аўтарам? Што такое панк-літаратура?

25:47 Панк-гурт Уладзіміра Казлова

29:00 Пра пісьменнікаў, якія "вы*бваюцца сваім стылем"

32:42 "Пишу для себя, мне важно творчество, а не где-то там засветиться"

35:30 Куды сышла парнаграфія з твораў?

38:37 Эксплуатацыя радыкальных ідэяў

41:20 Мікіта Лаўрэцкі. Ці ёсьць кінапаслядоўнікі ва Уладзіміра Казлова?

44:44 Новыя кнігі — "Внутренняя империя" і "Вавилония"

03.05.2023
01:28:31
Усевалад Сцебурака

Наступны госць падкасту "Супердудко" Усевалад Сцебурака прыйшоў да беларушчыны дзякуючы Караткевічу і Толкіну. Далей ў спісе вартага — Жлобін і Вілейка, гісторыкі-рамантыкі і літпрацэс пачатку нулявых. Як Усевалад стаў маршалкам і навошта кінуў пісаць мастацкую прозу. Чаму кніга "Сцебуракаў лёс" вартая ўвагі і як самому даведацца столькі ж пра свой род. У чым сэнс "Залатога апострафа" за вершы апошніх гадоў. І чаму гэта ўвогуле лепшая вершаванка паэта Сцебуракі.


0:00 Савецкае дзяцінства

13:46 Гісторыкі і нацыянальны рамантызм

20:10 Паэтычны дэбют

34:47 Як экстравертны склад асобы дапамог стаць маршалкам

41:57 Народны паэт без звання

48:33 Беларускае пакаленне LAST і аб'ектыўны песімізм

54:24 "Сцебуракаў лёс" — кніжка на зайздрасць

1:12:53 Праца ў архівах

1:18:36 "Залаты апостраф" за лепшыя вершы Усевалада Сцебуракі

19.04.2023
01:05:16
Канстанцін Сцешык

Новы госць падкасту — драматург Канстанцін Сцешык. Спектаклі па яго п'есах шырока ставяць у тэатрах Расіі і Беларусі. А летась выйшаў раман "Сердце горбуна". Цягам размовы Сцешык патлумачыць усё пра ўсё. Чаму ягоны раман працуе на мяжы прозы і драматургіі. Пры чым тут Стывен Кінг, Філіп Дзік і Ягор Летаў. Пра вучобу з саўдзельнікам па “новай драме” Паўлам Пражко. Чаму насамрэч няма ніякага феномена беларускай “новай драмы”. А таксама з-за чаго растуць гарбы і чаму кладуць у труны.


0:00 Салігорск 90-х

6:52 Вывучэнне драматургіі ва ўніверсітэце культуры

15:56 Феномен беларускай “новай драмы”

26:53 Фільм "Диалоги"

36:40 "Летели качели" і культ Летава

45:49 Дакументальныя спектаклі

50:18 Пераклады і замежныя пастаноўкі

54:16 Мяжа драматургія/проза

1:01:48 "Если бы Стешик не занялся драматургией, он был бы радикальным священником"

05.04.2023
01:24:48
Уладзімір Сцяпан

Новы госць падкасту “Супердудко” — выбітны майстар малой прозы, аўтар кніг “Адна капейка” і “Хвалі” Уладзімір Сцяпан. Сёлета яму споўнілася 65 гадоў. Андрэй Дудко вырашыў павіншаваць аўтара і падрабязна распытаць пра ягоны доўгі і пярэсты творчы шлях. Поўны поспеху, грошай, славы і нават велічы — хаця і не ў тым амплуа, у якім хацелася б.


0:00 Уладзімір Сцяпан — самы любімы беларускі пісьменнік Андрэя Дудко

9:39 “Я разбіраюся ў мастацтве лепш, чым у літаратуры”

18:22 “У часы перабудовы тэкст зрабіўся больш значным, чым выяўленчае мастацтва”

29:05 Як на прозу Сцяпана рэагавалі савецкія класікі?

34:08 “Тутэйшыя” і літаратурны працэс тых часоў

40:30 “Наклад маіх кніг — мільён экземпляраў”

46:43 Беларускі Хэмінгуэй

54:40 У “Адной капейкі” на Livelib адзнака 5, але яна нават не ўвайшла ў шорт Гедройца

1:03:39 Як мастацтва мусіць рэагаваць на актуальную павестку

1:10:09 “В результате моего гордого, безразличного и даже презрительного отношения к судьбе моих книг доблесть и честность после долгой борьбы так и не одержали победу над посредственностью и дешевизной”

1:16:25 Літаратура будучыні

21.02.2023
00:57:38
Наста Грышчук

Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае юнацтва. Размова пра літаратурную крытыку як мастацтва. І густ як найвышэйшага суддзю.


Таймлайн

0:00 Першы выпуск Супердудко пад таматны гозэ

3:58 Вершы Насты Грышчук – што гэта было

7:55 Насце 19 гадоў, а яна ўжо ўсё ведае

12:50 Крытыка – навука ці мастацтва?

18:56 Беларускі пісьменнік у правінцыі

23:34 ЛіМ

29:40 Пасрэднасці прагнуць знішчыць крытыку?

34:40 Трэба быць вар'ятам, каб успрымаць мастацтва?

39:55 Якая карысць ад мастацтва

44:59 Ці ёсць у літаратуры будучыня?

46:45 Вяртанне да Першаслова

51:30 Функцыя смешнага ў крытыцы

1x
Чэк-чэк, гэта ж плэер! Выбірай эпізод падкаста з каталога і пагналі.