У вялікай гутарцы з Вольгай Гарбуновай, прадстаўніцай па сацыяльнай палітыцы ў Кабінеце Святланы Ціханоўскай, мы гаворым пра тое, як гэта – быць у публічнай палітыцы адкрытай лесбіянкай, пра Лукашэнку, Качанаву і дзеячоў Саюза жанчын. Вольга таксама тлумачыць, чаму лічыць, што для вызвалення палітвязняў трэба новая стратэгія, і распавядае, якая яна можа быць. Дзеліцца сваім досведам уцёкаў з «хатняй хіміі» з пералязаннем цераз рэжучую агароджу і «цёплым» прыёмам у ЕС. І распавядае пра няпростыя, вельмі няпростыя адносіны з бацькам, якія прывялі яе ў «Радзіславу», арганізацыю, якая шмат гадоў дапамагала жанчынам, якія пацярпелі ад хатняга гвалту, а ў пачатку 2000-х і дзяўчатам, якія траплялі ў сэксуальнае рабства. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:43 – як змагалася за лясы ля «Цэнтральнага» 03:39 – чаму прапусціла Плошчы 05:39 – пра выбары 1994 года 07:59 – як пералазіла цераз агароджу на мяжы з Літвой 12:24 – памежнікі сказалі: «Можа перакінем яе назад?» 14:06 – чаму вяртаецца да агароджаў з Беларуссю 16:35 – першая міністарка – адкрытая лесбіянка 18:25 – камінг-аўт перад сям’ёй 22:45 – навошта Беларускі саюз жанчын 25:20 – чаму захапляецца гісторыяй Рагнеды 27:38 – пра сустрэчу з Качанавай 28:00 – ці мае ўплыў Абельская 29:38 – Лукашэнка сэксіст? 31:58 – ці ёсць сэксісты ў апазіцыі 36:43 – каго з палітвязняў вызваляюць датэрмінова 39:52 – чаму Лукашэнка ваюе з жанчынамі 42:30 – хто і што можа прымусіць Лукашэнку адпусціць палітвязняў 46:24 – «Навошта нам паслы ў тых краінах, з якімі мы сябруем?» 50:15 – з чым звязаная поўная ізаляцыя Знака, Калеснікавай, Бабарыкі 54:26 – што можа зрабіць Ватыкан 58:03 – пытанне палітвязняў трэба вырашаць асобна ад змены рэжыму 1:04:26 – ці рэкамендуе пісаць прашэнні аб памілаванні 1:08:19 – крытыка службы «Адно акно» 1:12:06 – БЛІЦ: Sex Education ці «Сэкс у вялікім горадзе», Pussy Riot ці Грэта Тунберг 1:13:44 – пасадзіла 100 дрэваў 1:16:13 – пра складаныя стасункі з бацькам 1:23:17 – як дамоў прыйшоў ГУБАЗіК 1:32:00 – калі трэба выходзіць з адносін 1:33:57 – пра Саладуху 1:37:15 – як беларускі трапляюць у рабства 1:43:31 – пра сустрэчу ў камеры ў духу «Чакай мяне» 1:46:17 – дзіўны ліст, які прыйшоў у турму 1:51:55 – самая шчаслівая раніца
Прадстаўнік Белпола Мацвей Купрэйчык даў вялікае інтэрв’ю ТОК, у якім распавёў пра сутнасць канфлікту ў BYPOL і тое, ці замяшаны тут высокапастаўлены экс-супрацоўнік КДБ, які далучыўся да аб’яднання адным з апошніх. Падзяліўся інсайдамі з часоў працы ў аддзеле нораваў, у тым ліку ці ёсць у Мінску бардэлі, якія клубы аблюбавалі «начныя матылькі» і як вёў справу сутэнёра-амапаўца. Згадаў часы навучання ў Акадэміі МУС, дзе ў той жа час сярод курсантаў былі сын міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова і пляменнік экс-міністра Ігара Шуневіча. І, апроч гэтага, паразважаў пра тое, чаму экс-сілавікі, якія падтрымалі пратэст, заўжды ў белым паліто і што трэба змяніць у міліцыі. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:32 – бацька адгаворваў ісці ў міліцыю 01:48 – «У Акадэміі ў цябе два жаданні: спаць і есці» 06:21 – як прамываюць мазгі ў Акадэміі МУС 08:17 – «Пры чым тут Лукашэнка да маёй працы?» 11:13 – пра выкладчыкаў у Акадэміі МУС 13:00 – хто вучыць круціць людзей ластаўкай 14:32 – як працуе АМАП і Алмаз на затрыманнях 16:02 – аб прыніжэннях у міліцыі 17:52 – «Калі людзей б’юць – гэта ненармальна» 20:21– «У Акадэміі МУС мы ўсе пагалоўна гулялі ў «Танкі» 21:13 – «Нехту» чыталі ўсе супрацоўнікі» 22:26 – як трапіў на працу ў аддзел нораваў 30:23 – пра заробкі ў міліцыі і ў Белполе 31:20 – калі вырашыў сысці з міліцыі 33:45 – пра ператрусы ў сваякоў 39:50 – як утварыўся Байпол 42:01 – як губазаўцы тапталі міліцэйскую форму 43:49 – пра сына міністра Кубракова, з якім вучыўся ў Акадэміі 45:39 – за што знялі Караева і чаму на чале пракуратуры паставілі Шведа 46:20 – пра пляменніка Ігара Шуневіча 49:22 – чаму Карпянкоў так шчыраваў 50:09 – пра грамату ад АМАПа 51:36 – чаму Вольгу Чамаданаву адсунулі ад спраў 53:34 – у каго з сілавікоў рэальна стальныя яйкі 54:00 – папярэдзіў экс-калегу аб праслухоўцы – той пайшоў у КДБ 56:39 – чаму так шмат п’юць і мацюкаюцца ў міліцыі 1:00:58 – стаўленне да жанчын у сілавых структурах 1:01:30 – службовую форму хаваў у «Акіяне» 1:03:02 – якую інфармацыю прыносіла агентка «Ламбада» 1:08:06 – «У Беларусі сутэнёры – найчасцей таксісты» 1:11:11 – ці трэба было пакараць Гайдукевіча за дыкпік 1:12:05 – ці мог адбыцца раскол у Байполе праз супрацоўніка КДБ 1:14:31 – аб праверках на паліграфе 1:15:48 – чаму экс-сілавікі заўжды ў белым паліто 1:17:21 – пра палітычную справу, якую даручылі Купрэйчыку 1:18:39 – ці пераходзяць на бок дэмсілаў прыстасаванцы 1:21:21 – чаму падтрымлівае легалайз 1:23:07 – «На мяжы з Расіяй павінна быць агароджа» 1:23:59 – «За Лукашэнку ніхто паміраць не хоча» 1:28:00 – што б змяніў у міліцыі 1:30:49 – калі сілавікі загавораць па-беларуску 1:32:17 – з чым звязвае перамены ў Беларусі
У новым выпуску ТОК мы размаўляем з падпалкоўнікам Валерыем Сахашчыкам, былым камандзірам брэсцкай дэсантнай часці, які пасля выхаду ў адстаўку збудаваў паспяховы прыватны будаўнічы бізнэс, а сёння з’яўляецца «міністрам абароны» ў Аб'яднаным пераходным кабінеце. Цяпер жа Сахашчык рэгулярна ездзіць ва Украіну да байцоў сваёй дэсантна-штурмавой роты, якая з красавіка бязвылазна знаходзіцца на фронце. У вялікай размове Валерый Сахашчык распавядае пра сучасную вайну, зброю, параўноўвае міністра абароны Хрэніна і ўкраінскага галоўнакамандуючага Залужнага, кажа пра патрыятызм сакратара Рады бяспекі Вальфовіча. Тлумачыць, чаму ў Беларусі дагэтуль не выкараненая «дзядуха» і чаму каб пазбавіцца ад яе, трэба пачынаць са школ. Даводзіць, чаму ў беларускай вайсковай сістэме немагчыма не красці. Сахашчык таксама тлумачыць, чаму падзяляе Полк Каліноўскага і яго штаб, і згадвае, як ледзь не загінуў пад «Іскандэрамі». Кажа, ці была спроба яго атруціць і што было ў ягонай машыне, якую абрабавалі ў Чэхіі. Але гэтая размова не толькі пра вайну. Валерый расказвае пра сваіх пяцярых дзяцей і як яго змяніла малодшая пяцігадовая дачка, дзеліцца гісторыяй знаёмства з жонкай, якая адбылася дзякуючы Tut.by, і тлумачыць, як думаць, як бізнэсовец. 00:00 — вырвана з кантэксту 00:58 — чаму Буданаў пахваліў Лукашэнку 02:19 — што павінны зрабіць беларусы, каб з імі пачалі лічыцца ў свеце 07:06 — у Расіі з саюзнікаў толькі армія і флот, а ў Беларусі? 08:24 — «Я для сябе падзяляю Полк Каліноўскага і штаб» 09:44 — «Янкі» лічыць, што для сілавога сцэнара трэба 250 тысяч байцоў. А Сахашчык? 12:39 — ці ёсць у «Янкі» палітычная будучыня 13:32 — пра дзейнасць дэсантна-штурмавой роты Сахашчыка ва Украіне 16:43 — чым адрозніваецца сучасная вайна 17:30 — як ледзь не загінуў пад «Іскандэрамі» 19:03 — чаму пазітыўна ставіцца да Маргелава, хоць той душыў Пражскую вясну 20:29 — ці можа быць жанчына эфектыўным міністрам абароны 21:27 — што супольнага з Чэрчылем 21:47 — як трэніраваў батальён нігерыйцаў у Афрыцы 24:16 — ці была спроба атручэння Сахашчыка 24:36 — што было ў дакументах, якія скралі з машыны Сахашчыка 26:50 — як піў гарэлку з каскі 30:11 — як шмат беларусаў ваявала ва Украіне 32:06 — пра аперацыю ў Мачулішчах 34:41 — як мяняе вайна байцоў 37:10 — стаўленне да Вадзіма Пракоп’ева і Генадзя Манько 38:53 — чаму ўкраінцам не ўдалося прарваць фронт падчас контрнаступу 40:19 — Украіна зможа вызваліць Крым? 42:58 — чаму зараз немагчыма вызваліць Данецк? 44:25 — чым Залужны адрозніваецца ад Хрэніна 46:14 — чым Данілаў адрозніваецца ад Вальфовіча? 47:29 — ці атрымае Качанава ўладу 52:39 — якая альтэрнатыва Лукашэнку 58:50 — пра пяцярых дзяцей 1:01:25 — як пазнаёміўся з будучай жонкай 1:03:55— якая структура больш эфектыўная: ГУР ці ГРУ? 1:04:37 — чаму Расія дагэтуль не прайграла 1:06:36 — што будзе азначаць непараза Расіі ў вайне 1:09:52 — што будзе, калі Лукашэнка памрэ, а Расія нападзе на Беларусь 1:10:28 — ці ёсць у беларускіх генералаў план на выпадак вайны 1:11:22 — як бы мог выглядаць канфлікт Беларусі з НАТА 1:12:16 — БЛІЦ: Рада бяспекі ці спіс Форбс, Клаўзевіц ці Свечын, Рэмарк ці Быкаў, Байдэн ці Трамп 1:15:24 — чаму Лукашэнка не давярае вайскоўцам 1:18:42 — ці ёсць у Беларусі зброя, супастаўная той, якой ваююць украінцы 1:22:26 — далей — вайна робатаў 1:24:27 — ці моцная беларуская армія 1:25:49 — пра бізнэс і вялікія грошы 1:28:17 — за што сорамна перад сям’ёй 1:29:22 — за што беларусам варта паважаць саміх сябе 1:31:07 — мінусы ў структуры Мінабароны 1:31:49 — чаму дагэтуль не выкараненая «дзядуха» ў арміі 1:38:40 — хто самы вялікі хапуга ў арміі 1:44:39 — пра Дзень перамогі і патрыятызм 1:47:52 — ці хапае парадку ў апазіцыі 1:49:40 — мая самая галоўная задача — грамадзянскі дыялог 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў TikTok: https://www.tiktok.com/@tokbelarus 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў Іnstagram: https://www.instagram.com/tokbelarus 👉 ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС: http://patreon.com/nashaniva/
Госць новага выпуску ТОК – палітычны аналітык Еўрапейскай рады па міжнародных адносінах Павел Слюнькін, які больш за 6 гадоў адпрацаваў у беларускім МЗС і сышоў на хвалі пратэстаў. У размове – пра логіку Захаду і Расію, пра Паўночную Карэю і Кітай, і дзякуючы чаму дыктатуры могуць існаваць дзесяцігоддзямі. Пра заробкі ў МЗС, чым кормяць і пояць на дыпламатычных сустрэчах і якія пытанні вырашаюцца ў лазнях. Пра дзейнасць спецслужбаў, інфільтраванасць якіх у МЗС сёння рэкордная. Інсайды з «мінскіх пагадненняў» па Украіне, да арганізацыі якіх спрычыніўся, і перапахавання Каліноўскага ў Вільні, дзе суправаджаў віцэ-прэм’ера Ігара Петрышэнку.
00:00 – вырвана з кантэксту
00:43 – пра мізэрныя заробкі ў МЗС
07:58 – чаму сышоў з МЗС
11:09 – пра апазіцыю ў МЗС
14:48 – закуліссе «мінскіх пагадненняў»
16:44 – уражанні ад Меркель, Парашэнкі, Аланда і Пуціна
22:09 – пра ролю Лукашэнкі ў перамовах
23:07 – пра перапахаванне Каліноўскага ў Вільні і Ігара Петрышэнку
27:33 – КОНКУРС: разыгрываем настолку «Шляхта»
29:31 – чым Алейнік адрозніваецца ад Макея
32:57 – стаўленне да Макея
38:40 – пра беларускую мову ў дыпламатыі
44:35 – як палітычныя пытанні вырашаюцца ў лазнях
49:14 – чым кормяць і чым пояць дыпламатаў
53:00 – хто гатуе дранікі беларускім паслам
54:19 – як Алене Купчыной удалося збудаваць кар’еру ў МЗС
55:36 – як Пяткевіч трымала падначаленых у страху
58:00 – наколькі верагодная вайна ў Беларусі
59:23 – ці ёсць у Захада план па Беларусі
1:05:21 – чаму Захад абрубіў фінансаванне «Байполу»
1:12:10 – ці можна вырашыць расійскае пытанне знутры
1:15:22 – як далёка Беларусі да Паўночнай Карэі, і чаму ніхто нічога не можа зрабіць з дыктатурай
1:20:02 – пра дачку Кім Чэн Ына і Мікалая Лукашэнку
1:23:32 – пра знаёмства з Мікалаем Лукашэнкам
1:29:57 – БЛІЦ: Андрэй Грамыка ці Генры Кісінджэр, Ангела Меркель ці Маргарэт Тэтчар, Корж ці Міхалок
1:33:24 – навошта Лукашэнка забараніў мяняць пашпарты за мяжой
1:36:43 – ці прызнае Еўропа пашпарт «Новай Беларусі»
1:42:57 – што Лукашэнка хоча атрымаць ад Афрыкі
1:46:41 – пра ролю бізнэсоўца Зінгмана
1:48:14 – як працуюць спецслужбы ў МЗС
1:58:04 – каго накіроўваюць працаваць у расійскае пасольства
1:59:39 – чаму экс-сілавікоў Раўкова і Канюка накіравалі пасламі
2:01:44 – хто будзе стратэгічным партнёрам «Новай Беларусі»
2:03:45 – калі ў Беларусь вернецца «Макдональдс»
👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў TikTok: https://www.tiktok.com/@tokbelarus
👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў Іnstagram: https://www.instagram.com/tokbelarus
👉 ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС: http://patreon.com/nashaniva/
У вялікім інтэрв’ю ТОК Вадзім Пракоп’еў распавядае пра чатыры акны магчымасцяў для зменаў у Беларусі, тлумачыць, чаму ён робіць стаўку на Наталлю Качанаву, а не сілавікоў, даводзіць, чаму не атрымалася стварыць полк «Пагоня» ва Украіне і крытыкуе пазіцыю Украіны па Беларусі. Кажа, чаму Аляксей Арастовіч бліскуча выконвае сваю ролю, а прызначэнне Генадзя Манько ва Украіну – здрада. І адказвае на галоўнае пытанне: хто вінаваты і што рабіць. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:40 – як мусіла дзейнічаць беларуская апазіцыя падчас мяцяжу Прыгожына 01:55 – чатыры акны магчымасцяў для зменаў у Беларусі 05:05 – ці з’яўляецца 2025 год акном магчымасцяў 06:14 – ці будуць Качанаву слухаць сілавікі 08:05 – чаму Лукашэнка ставіць на Качанаву 09:49 – пра неманалітнасць і закулісныя гульні эліт Лукашэнкі 14:39 – прароцтва Пракоп’ева 15:56 – БЛІЦ: Сахашчык ці Чэрчэль, Байдэн ці Трамп, любімы пісьменнік і любімы кактэйль 21:50 – пра знаёмства з Сахашчыкам 28:46 – чаму не атрымаўся полк «Пагоня» і што сказалі УСУ 40:12 – Захад зліў Беларусь? 45:46 – пра сям’ю 50:05 – што зразумеў пра беларусаў 53:12 – калі і як скончыцца вайна 55:57 – за што цэніць Арастовіча 58:44 – чаму Арастовіча змялі з палітычнага алімпу 1:00:35 – пра Генадзя Манько, кіраўніка Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве 1:03:39 – чаму знік з публічнай палітыкі 1:05:20 – хто вінаваты, што нічога не атрымалася ў 2020-м 1:12:17 – ацэнка дзейнасці Ціханоўскай і як усіх аб’яднаць 1:22:39 – чаму не быў на канферэнцыі «Новая Беларусь» 1:26:49 – што рабіць: аперацыя Лукашэнкі «Лішнія людзі» 1:33:04 – слабыя месцы Лукашэнкі 1:38:56 – чаму Лукашэнка баіцца Бабарыку 1:40:28 – калі ўсё скончыцца 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў TikTok: https://www.tiktok.com/@tokbelarus 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў Іnstagram: https://www.instagram.com/tokbelarus 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ на Насту: https://www.tiktok.com/@nastassia.rouda 👉 ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС: http://patreon.com/nashaniva/
У 2010-м выйшла кніга Валерыя Карбалевіча «Аляксандр Лукашэнка. Палітычны партрэт» пра дзяцінства, юнацтва і першыя 15 гадоў прэзідэнцтва. І пакуль яшчэ не напісаная другая частка пра наступныя 15 гадоў, мы пагутарылі з палітолагам аб тым, як змяніўся Лукашэнка за гэты час, хто яго атачае і якая роля Рамана Галоўчанкі і Наталлі Качанавай, якім можа быць транзіт улады і калі наступіць канец дыктатуры. Гутарка таксама пра тое, чаму грызуцца прыхільнікі Лукашэнкі, хто і калі спыніць Рыгора Азаронка і Андрэя Мукавозчыка і чаму чыноўнікі слухаюць інфаказачку Вольгу Бондараву. Карбалевіч называе самую моцную фігуру ў атачэнні Ціханоўскай і тлумачыць, чаму лічыць сектай партыю «КХП – БНФ» Зянона Пазняка. Дае ацэнку дзейнасці лідараў апазіцыі і тлумачыць, чаму канфлікты – гэта нармальна. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:35 – ці стала шокам для Лукашэнкі забойства Прыгожына і што будзе з вагнераўцамі ў Беларусі 06:24 – які Лукашэнка перамоўшчык 08:31 – моц Пуціна перабольшаная 11:22 – чаму Лукашэнка не высылае вагнераўцаў у абмен на адкрыццё памежных пераходаў 14:01 – чаму грызуцца праўладныя актывісты: Вараніца супраць Бондаравай і Азаронка 17:58 – чаму чыноўнікі слухаюцца Бондараву 19:54 – хто быў Рыгорам Азаронкам у сталінскім СССР? 22:41 – што азначае прызначэнне Шпакоўскага дарадцам-пасланнікам у Расіі 24:23 – як змяніўся Лукашэнка за апошнія 13 гадоў і ў які момант улада стала для яго сэнсам жыцця 33:06 – ці можа Лукашэнка змяніцца 36:05 – да каго з дыктатараў найбольш падобны Лукашэнка 40:34 – за што Лукашэнку палюбілі ўкраінцы 43:06 – да каго з атачэння прыслухоўваецца Лукашэнка 47:00 – якім можа быць канец Лукашэнкі 48:29 – чаму Лукашэнка працягвае рэпрэсіі і што можа прымусіць яго пайсці на саступкі 52:51 – БЛІЦ: «Слуга народа» ці «Гульня тронаў», «Песняры» ці Міхалок 56:02 – як пройдуць выбары 2025 года 1:03:38 – калі Лукашэнка быў найбольш слабы 1:04:52 – што магло прымусіць Лукашэнку сысці ў 2020-м 1:07:39 – «КХП – БНФ – гэта секта імя Зянона Станіслававіча» 1:12:44 – чаму ў апазіцыі не прыжыўся Валерый Цапкала 1:14:05 – што разбурае беларускую апазіцыю 1:16:12 – пра Аляксандра Азарава 1:16:49 – пра дзейнасць Ціханоўскай 1:18:05 – чаму Павел Латушка – наймацнейшая фігура ў атачэнні Ціханоўскай 1:19:03 – ці ўзмацняе палітычна Бабарыку турма 1:21:23 – калі пачнуцца перамены 1:22:36 – якія новыя сілы ўплыву фарміруюцца пры Лукашэнку 1:25:36 – пра вагу Віктара і Мікалая Лукашэнкаў 1:27:15 – пра фігуру прэм’ера Рамана Галоўчанкі 1:28:23 – навошта Лукашэнку Качанава 1:29:08 – чаму Лукашэнка не размаўляе па-беларуску 1:36:40 – Лукашэнка – гэта гібель Беларусі ці яе нараджэнне? 1:39:22 – навошта Лукашэнка ўвесь час ездзіць да Пуціна 1:41:38 – які план Пуціна наконт Беларусі 1:42:42 – чаму ў Беларусі дагэтуль папулярная асоба Пуціна 1:43:31 – ці можа Беларусь развярнуцца ў бок ЕС 1:47:03 – ці меў рацыю Прэйгерман, які перад выбарамі заклікаў не разгойдваць човен
Гераіня новага выпуску ТОК – прадстаўніца кіберпартызан Юліяна Шаметавец. У вялікай гутарцы Юліяна распавядае пра тое, як удалося выкачаць міліцэйскія базы даных і хто мае да іх доступ. Адказвае на абвінавачванні Пазняка і тлумачыць сувязі са Змітром Шчыгельскім і Паўлам Кулажанкам. Тлумачыць, чаму факт кантактаў з КДБ яшчэ не значыць, што дарога ў апазіцыю перакрытая. Згадвае спробы агентаў інкарпаравацца ўнутр кібераў. Дае парады па бяспецы і акрэслівае палітычную пазіцыю кіберпартызан.
00:43 – пра кіберпартызан унутры Беларусі 02:31 – як стала прадстаўніцай кіберпартызан 08:04 – ці плацяць кіберпартызаны заробак Юліяне 09:40 – як прымаюцца рашэнні і хто галоўны 11:35 – якімі базамі валодаюць кіберпартызаны, хто мае да іх доступ 14:35 – як выкачваліся міліцэйскія базы 18:17 – колькі атак робяць кіберы за год і які сэнс узломліваць «Прэсбол» 20:55 – у чым сэнс тры разы ўзломліваць Акадэмію кіравання Лукашэнкі 21:28 – адказ Пазняку на крытыку пасля ўзлому БДУ 26:43 – «Беларусаў душыць рэжым з аднаго боку, а з іншага – кіберпартызаны»? 32:29 – як ставіцца да Пазняка 35:01 – дзе мяжа хактывізму 39:42 – як кіберпартызаны паралізавалі чыгунку ў часе наступу на Кіеў 43:54 – што з сябе ўяўляе рух «Супраціў» 45:24 – пра сілавы сцэнар 51:39 – ці рыхтуюцца кіберпартызаны да выбараў 2024 і 2025 гадоў 53:51 – ці ёсць у кіберпартызан свой план «Перамога» 55:21 – чаму давярае Шчыгельскаму 58:19 – пра кааліцыю з Вольгай Карач і ШОС 59:38 – што звязвае кіберпартызан з Кулажанкам 1:01:49 – пра кантакты з КДБ 1:07:44 – БЛІЦ: Стыў Джобс ці Біл Гейтс, бургеры ці дранікі, Вольскі ці Міхалок, Сахашчык ці Кабанчук 1:08:24 – палітычная пазіцыя кіберпартызан: за што і за каго 1:12:24 – чаму аб’ядналіся з Палком Каліноўскага, а не Офісам Ціханоўскай 1:14:02 – стаўленне да Ціханоўскай 1:14:24 – кіберпартызаны за Белпол ці Байпол? 1:15:30 – ці маюць сэнс праверкі на паліграфе? 1:16:27 – пра ІТ-роту Лукашэнкі і спробы агентаў увайсці ў кіберпартызаны 1:24:10 – ці перагарнулі айцішнікі старонку 1:25:21 – якіх агентаў Лукашэнка адпраўляе за мяжу 1:29:41 – як падрыхтавацца да спробаў сілавікоў залезці ў гаджэты 1:31:43 – пра злівы баз крамаў са звесткамі беларусаў 1:35:00 – як зрабіць, каб беларусы не глядзелі на Расію 1:37:34 – дзе будзе вырашацца лёс Беларусі: у Беларусі, ва Украіне ці ў Расіі 1:38:14 – як апынулася ў Нью-Ёрку 1:38:56 – пра мужа-амерыканца 1:40:43 – чым зарабляе 1:41:49 – што можа змяніць сітуацыю ў Беларусі
Гераіня новага выпуску ТОК – вядомая актрыса Святлана Зелянкоўская. У 2003 годзе, пасля выхаду беларускага фільма «Анастасія Слуцкая», Святлана прачнулася знакамітай. Але мала хто ведае, што хутка пасля прэм’еры маладая смелая актрыса трапіла ў апалу, калі спачатку адмовілася дарыць кветкі Лукашэнку, а пасля выступіла ў падтрымку беларускай мовы. 17 гадоў Святлана аддала Купалаўскаму тэатру, дзе была зоркай. Аднак у 2016 годзе, калі актрыса пераехала ў Кіеў услед за мужам Сяргеем Міхалком, яе жыццё крута змянілася. Мы сустрэліся са Святланай у Варшаве, дзе яна сёння жыве з дачкой. Іх шляхі з Міхалком разышліся, цяпер кожны ідзе сваёй дарогай. Пра каханне і расстанне, пра сям’ю і дзяцей, пра маці, якая аддавала Святлане ўсю сябе, і бацьку, якога ўпершыню пабачыла ў 26 гадоў. Пра Украіну, здымкі і заробкі, паездку на лімузіне па ранішнім Мінску, якую падарылі купалаўцы, і многае іншае — у вялікім інтэрв’ю ТОК.
Андрэй Павук — аўтар абсалютна ўнікальных тэкстаў самага іранічнага беларускага гурта «Красная Зелень», які ўзнік як рэакцыя на беларускі сюр. Павук — той самы музыка з гітарай у акулярах, які часта застаецца ў цені Маргарыты Ляўчук, але без якога немагчыма ўявіць ніводзін кліп. Андрэй жартуе, што ён — другі чалавек пасля Лукашэнкі, пра якога згадвае беларускі чыноўнік, бо вось ужо шмат гадоў запар ён ім тэлефануе і размаўляе пра набалелае, а пасля выкладвае гутаркі на ютуб, на канал @pakazuharu «Рудабельская паказуха». Павук у геаграфіі званкоў ужо даўно выйшаў за межы свайго раёна, а з нядаўняга часу тэлефануе і ў Расею. Андрэй Павук прагрымеў на ўсю краіну яшчэ ў 2012-м, калі працаваў настаўнікам раённага цэнтра творчасці ў Акцябрскім і напісаў для Ксеніі Дзягелькі песню «Я із деревні». Патрыятычны рэп школьніцы з Акцябрскага з піянерскім гальштукам на шыі, якая бадзёрым голасам дэкларавала дзяржаўныя лозунгі «Даешь процветаніе, даешь стабільность», проста ўзарваў інтэрнэт. Андрэй прызнаецца, што ў той час і баяўся, і лікаваў адначасова, бо загнаў чыноўнікаў у тупік. У гутарцы ТОК Андрэй згадаў гісторыю з Ксеніяй Дзягелькай і што было пасля, як з’явілася «Красная Зелень». Распавёў, чым жывуць людзі ў Акцябрскім, на якой мове гавораць, чаго хоча просты рабочы. Паразважаў пра чыноўнікаў і як з імі трэба гаварыць. Распавёў пра стасункі з бацькамі, знаёмства з жонкай і развод. Патлумачыў, чаму варожа ставіцца да Ціханоўскай і за што падтрымлівае Пазняка. А пры канцы заспяваў палітычныя прыпеўкі, дарэчы, па матывах рэальных падзей.
Байполавец, падпалкоўнік міліцыі Станіслаў Лупаносаў да таго, як далучыўся да апазіцыі, служыў у ГУБАЗіКу. Працаваў ва ўпраўленні па барацьбе з карупцыяй у медыцыне. Да таго працаваў у ГУУС Мінгарвыканкама ва ўпраўленні «К», займаўся работай з big data, яшчэ да таго — у крымінальным вышуку, агулам не хапіла пару месяцаў выслугі да «запаветных» 20 гадоў службы. У гутарцы ТОК мы распытваем Станіслава пра тое, як працуе сістэма праслухоўкі і як сілавікі ідэнтыфікуюць пратэстоўцаў. Даведваемся інсайды справаў Ціханоўскага і праваабарончага цэнтра «Вясна», да якіх падключылі Лупаносава. Аналізуем, чаму сілавікі так трымаюцца за Лукашэнку хто хацеў бы заняць яго крэсла. Праходзімся па персаналіях топ-сілавікоў: міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова і яго намесніка Мікалая Карпянкова, старшыні КДБ Івана Церцеля і іншых. Размаўляем аб прарасейскіх настроях, агентах і кампрамаце.
Берасцейскі блогер Аляксандр Кабанаў, які нядаўна выйшаў на волю, цалкам адбыўшы свой тэрмін, стаяў ля самых вытокаў пратэстаў-2020. Але паколькі затрымалі яго ўжо 15 чэрвеня 2020-га, задоўга да жнівеньскіх падзей, толькі цяпер удалося даведацца важныя дэталі прэзідэнцкай кампаніі, якая змяніла лёс сотняў тысяч беларусаў. У вялікай гутарцы мы гаворым пра тое, калі Ціханоўскі вырашыў удзельнічаць у выбарах і ці мог ён быць праектам Масквы, як Кабанаў вылічыў агента ў атачэнні Святланы Ціханоўскай, каторы расказваў, што рыхтуюцца правакацыі і выбухі. Чаму Кабанаў пайшоў супраць сістэмы, калі ў свой час ён будаваў рэзідэнцыю Лукашэнкі ў Белавежскай пушчы, і як выглядае гэты самы «Прычал». Кабанаў прайшоў праз самую жорсткую калонію Беларусі — наваполацкую. У інтэрв’ю ён распавядае пра суворыя парадкі гэтага месца, жахлівую экалогію, мясцовых дактароў, якіх Кабанаў называе садыстамі. Апісвае розных сукамернікаў: забойцу-стукача і майстра спорту па шахматах. Згадвае, як яго камеры ўдалося абараніць Віктара Куўшынава, якога хацелі кінуць гніць у карцары. І сустрэчу з Віктарам Бабарыкам, якога Кабанаў параўноўвае з ледаколам.
У вялікай гутарцы ТОК твітар-гумарыст і стэндап-комік Міхась Ільін расказвае, што яму падабалася ў размовах з экс-старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай, навошта прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант публікуе камічныя відэа з ім і чаму на яго пакрыўдзіўся палітык Андрэй Дзмітрыеў. Тлумачыць, чаму лічыць найлепшым беларускім комікам Ідрака Мірзалізадэ і як ставіцца да Славы Камісаранкі і Вані Усовіча, каторы працягвае гастраляваць па Расіі. Разважае пра тое, ці можа ў Беларусі з’явіцца свой Зяленскі. Прыгадвае, як уратаваў адно з самых вядомых відэа з пратэстаў. І між іншым расказвае шмат вясёлых гісторый: як уладкаваўся ў дзяржаўную канцэртную залу, а пасля згубіў працу праз Латушку, як размаўляў з кадэбістам, як вазіў цыгарэты і «касіў» ад войска.
Лявон Халатран — колішні кіраўнік руін-бара ОК16, экс-палітвязень, якога затрымалі на другі дзень пасля выбараў за тое, што валанцёрыў у штабе Бабарыкі. Пасля паўгода ў СІЗА Лявону прысудзілі два гады «хіміі», адбываць адправілі ў Сушкі. Гэтае інтэрв’ю дае поўнае ўяўленне пра тое, што такое «хімія» ў Беларусі: як выглядае побыт, як ставяцца да палітвязняў наглядчыкі, колькі плацяць за працу і якую працу даводзіцца рабіць. Аповед Халатрана месцамі больш нагадвае стэндап, а не класічнае інтэрв’ю, але Лявон перакананы, што без гумару ўспрымаць рэчаіснасць немагчыма. Апроч таго, Лявон распавядае пра закуліссе працы штаба Бабарыкі, да якога ён далучыўся пасля званка Марыі Калеснікавай праз пару гадзін пасля таго, як Віктар Бабарыка публічна абвясціў пра намер балатавацца. Апісвае Марыю, выказваецца пра Васкрасенскага і з вялікай любоўю і болем распавядае пра Беларусь і Арменію. (І чаму ў апошняй усё яшчэ горш, чым у Беларусі.)
У біяграфіі Валерыя Кавалеўскага, сябра Аб’яднанага пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай, шмат цікавых фактаў. Вучыўся разам з Віктарам Лукашэнкам, працаваў у МЗС, пасля выбараў 2010-га трапіў на допыты ў КДБ за падтрымку Саннікава, а ў 2020-м кінуў працу мары ў Сусветным банку і сышоў у каманду Ціханоўскай. У вялікай гутарцы ТОК мы распытваем Валерыя пра стасункі з сынам Лукашэнкі, міністраў і чыноўнікаў, куратараў з КДБ. Абмяркоўваем, чаму Анатоль Лябедзька далучыўся да каманды Ціханоўскай, а Зянон Пазняк і Андрэй Саннікаў стаяць у апазіцыі, чаму адкалоліся Цапкалы. Ці было стварэнне Аб’яднанага пераходнага кабінета кампрамісам? Чаму Зяленскі не кантактуе з Ціханоўскай? Як вызваліць палізвязняў? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні — у нашым відэа.
Святлана Курс, вядомая ў літаратуры пад псеўданімам Ева Вежнавец, — адна з найярчэйшых пісьменніц сучаснасці. Яе твор «Па што ідзеш, воўча?», які выйшаў у 2020-м і летась атрымаў найвышэйшую ўзнагароду ў беларускай літаратуры — прэмію Ежы Гедройця, нібы глыбокі калодзеж. Зазірнуўшы ў яго, можна пабачыць душу беларускай вёскі, з яе рамантызмам і паталогіямі. Ды і піша Святлана пра тое, што добра ведае, бо сама вырасла ў вёсцы. Святлана Курс — значная асоба і ў беларускім руху, куды яна трапіла ў 1990-х. Яна добра памятае тую атмасферу свабоды і ўсёдазволенасці, што панавала ў Менску, багемныя вечарыны і гулянні, якія былі часткай будзёнасці інтэлектуальных колаў. Памятае яна і як гэтую свабоду забіралі: 1996 год яна называе забытым 2020-м. У новым выпуску ТОК мы гаворым са Святланай пра нутро беларускай вёскі, шаптух і вядзьмарак, менскую багему, згадваем ужо легендаў — Сыса і Анемпадыстава. Размаўляем аб найважнейшых акцыях пратэсту 1990-х і як паводзілі сябе сілавікі тады. Разважаем пра імперыю Пуціна, культуру гвалту ў Расеі, «рускі мір» у Беларусі і да чаго можа прывесці вайна з Украінай. Згадваем некалькі яркіх эпізодаў з жыцця Святланы — як праца над творам у каліфарнійскім пасёлку для мільянераў, дзе кожны мае верталёт, і гісторыі, пачутыя ад старых людзей, калі Святлана працавала сацыяльнай работніцай у Варшаве.
Павел Лібер — адзін з самых вядомых праграмістаў у Беларусі. Напярэдадні выбараў 2020–га ён сышоў з EPAM пасля 18 гадоў працы на кампанію, каб займацца платформай «Голас». Менавіта сюды беларусы дасылалі фота сваіх бюлетэняў, дзякуючы чаму ўдалося атрымаць доказы масавых фальсіфікацый. Сёння Лібер заняты развіццём платформы «Новая Беларусь», якая ўжо мае больш за 22 000 спамповак. Павел бачыць яе інструментам кансалідацыі і пабудовы моцнай грамадзянскай супольнасці, якая зможа супрацьстаяць лукашэнкаўцам. У вялікай гутарцы ТОК мы размаўляем з Паўлам пра будучыню ПВТ і чысткі ў ІТ, як кашмараць за данаты, як працуе сістэма сачэння за беларусамі, аб магчымым блакаванні сацсетак і ютуба ў Беларусі і далучэнні да расійскага інтэрнэту. Гаворым пра ролю ў падзеях 2020-га Мікіты Мікада, Яраслава ЛІхачэўскага і Максіма Баграцова. У размове Лібер тлумачыць, чаму лічыць, што Лукашэнка застанецца і пасля перамогі ва Украіне, апісвае, як бачыць новыя выбары ў Беларусі. Малюе лічбавую Беларусь, якая зможа супрацьстаяць Пуціну і лабіраваць свае інтарэсы. А таксама распавядае пра дуэт з Маргарытай Ляўчук, аўто за $85 000 і чаму айцішнікі ў Беларусі саромеюцца прызнавацца, што яны айцішнікі.
Анатоль Лябедзька ў беларускай палітыцы амаль столькі ж, колькі і Аляксандр Лукашэнка. Лябедзька працаваў у камандзе апошняга ў 1994-м і спрыяў яго перамозе. Але хутка пасля выбараў і змены курсу з дэмакратызацыі на вяртанне да савецкіх практык перайшоў у апазіцыю. Цэлых 18 гадоў Анатоль Лябедзька кіраваў апазіцыйнай Аб’яднанай грамадзянскай партыяй, аддаўшы кіраванне ёй Мікалаю Казлову толькі ў 2018 годзе. Сёння Лябедзька з’яўляецца прадстаўніком Святланы Ціханоўскай па парламецкай супрацы і Канстытуцыйнай рэформе. Гэтая вялікая гутарка ТОК дзеліцца на тры асноўныя блокі. Першы – пра 1990-я і прыход Лукашэнкі да ўлады, дзе мы гаворым у тым ліку пра Ганчара, Захаранку, Карпенку і як стаў магчымым канстытуцыйны пераварот 1996 года. Другі – пра «старую» апазіцыю, у тым ліку чаму прайграў Мілінкевічу на выбарах адзінага апазіцыйнага кандыдата ў 2006-м, чаму ў 2015-м апазіцыя вылучыла Караткевіч, метамарфоза Ганны Канапацкай, ці была памылкай кааліцыя з Сяргеем Калякіным і камуністамі. І трэці блок – пра Лукашэнку і Пуціна, а таксама новую беларускую апазіцыю, у тым ліку пра тое, што ёсць у Ціханоўскай, чаго яшчэ ніхто ў апазіцыі не меў, хто можа атрымаць уладу ў Беларусі пасля Лукашэнкі і што, калі яе атрымае Мікалай.
Герой новага выпуска ТОК – зорка TikTok, сувядоўца гумарыстычанага ютуб-шоу «о(б)суждаем» Глеб Сямёнаў. Глеб займаецца палітычнай сатырай, таму героямі яго жартаў становяцца і Лукашэнка з Качанавай, і Ціханоўская з Латушкам, і сёстры Груздзевы. Апошнія, дарэчы, пакрыўдзіўшыся на ўвагу Глеба, заявілі, што навядуць на яго псоту. Але для тыктокера гэта быў падарунак: «Дзякуй, дзяўчаты, я ператвару гэта ў мем!» У першым вялікім інтэрв’ю Глеб распавядае пра самых мемных палітыкаў, чаму жарты з Лукашэнкі яму абрыдлі, як і жарты пра дранікі. Кажа пра тое, чаму палітыкам варта зняць фракі і чаму сумуе па «рокерцы» Наталлі Качанавай. Гаворыць пра жыццё ў Рэчыцы, дзе яго ведаў кожны сабака, хэйт і цкаванне. Тлумачыць, чаму палітыка Лукашэнкі такая гамафобная і чаму праца ў гей-клубе – пекла для ахоўніка.
У вялікай гутарцы з Паўлам Латушкам мы размаўляем пра сыход Макея і атачэнне Лукашэнкі. Ці зможа ўтрымаць уладу Наталля Качанава, якая роля Наталлі Эйсмант, што сабой уяўляюць дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч і кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сяргеенка? Абмяркоўваем, ці будуць новыя выбары ў Беларусі і навошта Аляксандру Лукашэнку спатрэбілася ствараць новую КПСС — партыю «Белая Русь». Апроч таго, мы шмат гаворым пра дэмакратычныя структуры і які сэнс іх існавання сёння, пра тое, што, апроч пасадаў, яны даюць? Пытаемся пра адносіны Паўла Латушкі з Франакам Вячоркам і канфлікт з Антонам Матолькам. Дазнаемся, чаму адмовіўся праходзіць паліграф. У размове Павел таксама распавядае пра любімы спектакль Купалаўскага і дзе найлепшае месца ў зале тэатра, гаворыць пра актрысу Вольгу Няфёдаву, якая заняла месца выбітнага рэжысёра Мікалая Пінігіна. Называе, колькі каштуе самы дарагі гарнітур і па чым сумуе ў Беларусі. 00:00 — цытаты 00:48 — пра Макея 08:20 — каго шкадуе ў атачэнні Лукашэнкі 09:37 — пра Качанаву, Эйсмант, Глаза 15:59 — пра Вальфовіча і Сяргеенку 19:09 — хто найбольш уплывае на Лукашэнку 20:43 — навошта Лукашэнку спатрэбілася партыя «Белая Русь» 23:10 — ці будуць новыя выбары ў Беларусі 30:16 — што ўяўляе з сябе НАУ сёння і якія вынікі 42:05 — што дае Кабінет, апроч пасадаў 43:39 — навошта сёння Каардынацыйная рада 51:27 — ці быў канфлікт з Вольгай Кавальковай 53:53 — пра грошы 54:54 — навошта санкцыі і ўзамен на што Лукашэнка вызваліць палітвязняў 59:50 — роля Віктара і Дзмітрыя Лукашэнкаў у сістэме 1:02:29 — чаму разышліся шляхі з Анатолем Котавым і Паўлам Вусавым 1:04:22 — пра Пазняка 1:05:57 — чаму экс-следчая Святлана Хілько пляжыць апазіцыю 1:09:34 — пра Валерыя Цапкалу 1:12:12 — пра адносіны з Франакам Вячоркам 1:13:48 — чаму адмовіўся праходзіць паліграф 1:14:13 — ці памірыўся з Антонам Матолькам 1:15:20 — чаму Сахашчык — падарунак для дэмсілаў 1:16:51 — стыль Ціханоўскай як кіраўніцы 1:19:36 — ці быў страйк Купалаўскага памылкай 1:22:28 — пра Вольгу Няфёдаву, якая стала на чале Купалаўскага пасля пратэстаў 1:24:07 — любімы спектакль Купалаўскага і пра што марыць 1:26:21 — як з супрацоўнікамі МЗС уцякаў ад міліцыянтаў 1:29:10 — пра стрыечнага брата ў турме, дачку і дом 1:31:29 — пра стыль і самы дарагі гарнітур 1:34:02 — Беларусь у ЕС ці ў АДКБ? Дзе купляць газ? 1:36:58 — як дагрукацца да нейтральнай аўдыторыі
Мікіта Мелказёраў — самы вядомы інтэрв’юер Беларусі. Яго ютуб-канал «жыццё-маліна» нядаўна адсвяткаваў прыгожы юбілей — 100 выпускаў. Але жыццё самога Мікіты не менш цікавае, чым герояў яго канала. Пра дзяцінства ў Хабараўску, бабулю-лукашыстку і бабулю-пуціністку, пра Менск і месцы сілы, пра перыяд, калі дзяўчаты былі як спорт, а пасля з’явілася рэальнае каханне. Пра шапагалізм, філасофію татуіровак, апантанасць авіяцыяй, псіхатэрапію і чаму ўжо 14 гадоў не ўжывае алкаголь. І канечне, закуліссе «жыцця-маліны»: што думае пра Чалага і Пазняка і навошта размаўляць з Кацам і Эйдэльман. 00:00 — цытаты 00:41 — пра дзяцінства ў Хабараўску 04:24 — складаныя стасункі з бацькам 09:17 — пра маму-кента 12:20 — пра камунікацыю з бабуляй-лукашысткай і бабуляй-пуціністкай 15:34 — як паўплывала сям’я 16:52 — калі зразумеў, што беларус, а не расіянін 20:27 — пра розніцу паміж беларусамі і расіянамі 26:13 — пра жыццё ў Масюкоўшчыне 30:32 — месцы сілы ў Менску 33:54 — ці перасякаўся з пратэсным Менскам да 2020-га 37:36 — пра ціндар, 50+ дзяўчат і сэкс 46:37 — пра сур’ёзныя стасункі і каханне 50:50 — якія дзяўчаты чапляюць 53:01 — фемініст ці не 55:04 — пра псіхатэрапію 1:00:03 — што думае пра Чалага, Пазняка, Ціханоўскую, Пракоп’ева, Мілінкевіча 1:06:18 — навошта запрашаць у «жыццё-маліну» Каца і Эйдэльман 1:10:38 — стаўленне да Зарэцкай 1:12:00 — чаму больш за 10 гадоў не ўжывае алкаголь 1:16:49 — пра спорт, «Трыбуну» і Onliner 1:23:33 — пра заробкі 1:25:07 — гісторыі татуіровак Мікіты 1:31:56 — пра апантанасць авіяцыяй 1:34:52 — пра гардэроб і шапагалізм 1:40:39 — самыя дарагія красоўкі і жоўтыя кроксы 1:45:22 — Nike і бомбер на Лукашэнку 1:49:04 — пра зорную хваробу 1:52:01 — як выязджаў з Беларусі 1:55:37 — пра Сашу Івуліна, чыё фота стаіць у профілі 1:57:41 — чаму жыццё не маліна