Адносіны

Грамадства

Персанальны дзённік
Размоўны
Усё складана
Гэты падкаст — сэйф-спейс, дзе можна шчыра абмяркаваць тое, што нас хвалюе і часам раніць, падтрымаць адна адну і ўсё ж такі разабрацца, як пабудаваць тыя стасункі, у якіх партнёры падтрымліваюць і паважаюць адзін аднаго. Таму запрашаем паслухаць нашу сяброўскую балбатню і разам правесці рамантычнае расследванне: што ж усё-такі хаваецца за статусам “усё складана”!
Эпізоды
18
Сартыроўка:
03.09.2024
00:29:19
Разлады харчовых паводзінаў і вялікая палітыка
Абмяркоўваем нутрыцыялогію, паліталогію і разлады харчовых паводзінаў з Алінай Харысавай.
03.09.2024
00:39:41
Аргазмы, пранікнення і "правільны сэкс"
Абмяркоўваем рознае пра сэкс, акутыўную згоду і межы з Зояй Прышывалкай.
03.09.2024
00:30:24
Камунацыя без гвалту і наш краш
Абмяркоўваем негвалтоўную камунікацыю, мужчынскую гендарную сацыялізацыю і антыфашызм з Валдзісам Фугашам.
03.09.2024
00:29:19
Вясёлыя трэнінгі
Абмяркоўваем нефармальную адукацыю з Машай Колб. 


Наш інстаграм: @use_skladana

Пошта: [email protected]

Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы MediaPort Belarus.

03.09.2024
00:35:57
Актывізм у рэгіёнах, жыццё за КАДам, хрысціянскія летнікі і крынж ад Марк Фармэль
Разам са Стасяй Цярэнцьявай абмяркоўваем тое, як цяжка жыць, калі ты не нарадзі:лася ў Мінску.


Наш інстаграм: @use_skladana

Пошта: [email protected]

Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы MediaPort Belarus.

03.09.2024
00:27:48
Сэкс-асвета, цялесныя межы, манахіні ў школе і выбух прэзерватыва
Абмяркоўваем сэксуальную адукацыю разам з Кацяй Дансковай.


Наш інстаграм: @use_skladana

Пошта: [email protected]

Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы MediaPort Belarus.

12.04.2024
00:17:20
Кунілінгус – гэта база, ведзьмарскае камьюніці і пераезд у Варшаву
Хэй! Мы вяртаемся да вас з 2 сезонам нашага падкаста!

У першым выпуску мы разганяемся і абмяркоўваем нашае паўсядзённае жыццё: пераезд у Варшаву і сэкс у краіне, дзе забаронены аборты, сны пра Менск у Марні і інсайты пра вядзьмарства ад Дашы. А яшчэ вырашаем, хто мы з "Тоталі Спайс": Кловер, Сэм ці Алекс? Абавязкова напішыце ў каментарах, хто вы 🌝

Ну што? Пагналі! 


Наш інстаграм: @use_skladana

Пошта: [email protected]

Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы MediaPort Belarus.

20.12.2023
00:30:29
Віктымблэймінг: чаму мы (не) верым пацярпелым?
Пад калядную ялінку прынеслі вам апошні выпуск першага сезона 🎄

У гэтым выпуску мы гутарым з Сашай Сакаловай, якая з'ўляецца эксперткай у сферы гендарнага гвалту. Даша ўсё яшчэ намагаецца прайсці чэк-ліст на аб'юзіўнасць. Марні распавядае, як таксама магла завікцімблэйміць. А Саша выдае базу, чаму трэба гаварыць «пацярпелыя», а не «ахвяры», і чаму віктымблэймінг — гэта небяспечна для грамадства ўвогуле.

Захавайце гэты выпуск ці дашліце тым, каго ён можа падтрымаць ❤
І дзякуй, што былі з намі гэтыя 10 выпускаў. Абнялі!

Наш інстаграм: @use_skladana

Пошта: [email protected]

Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы MediaPort Belarus.

12.11.2023
00:35:19
«Мне яшчэ пашанцавала»: быт жанчын ў турмах, рэабілітацыя пасля і мары аб adidas
У гэтым выпуску мы размаўляем з журналісткай і заснавальніцай ініцыятывы «Палітвязынка» Яўгеніяй Доўгай. Жэня распавядае пра тое, з чым сутыкаюцца беларускі ў турме, як турма ўплывае псіхіку і што мы можам зрабіць, каб дапамагчы з рэабілітацыяй тым, хто прайшоў праз досвед зняволення.

  • Як з'явіўся праект «Палітвязынка»?
  • Гвалт параджае гвалт: як гэта працуе з тымі людзьмі, якія прайшлі праз гвалт у турме?
  • Як дапамагчы зняволенным беларускам і парадаваць іх перадачкай?

* Падчас выпуску мы гаворым, што не ведаем пра якую-небудзь ініцыятыву, якая мэтанакіравана займаецца толькі рэабілітацыяй палітзняволенных. Але яна ёсць, і гэта ініцыятыва «Вольныя». 
** Таксама мы ўзгадавалі праект «Лабірынт». Гэты праект дапамагае жанчынам, якія сутыкнуліся з хатнім гвалтам падчас эміграцыі.

Захавайце гэты выпуск ці дашліце тым, каго ён можа падтрымаць ❤

Інстаграм ініцыятывы «Палітвязынка»: @politvyazynka. Падтрымаць праект ахвяраваннем: www.paypal.me/jenyaseng.

Наш інстаграм: @use_skladana

Пошта: [email protected]

Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы MediaPort Belarus.

07.11.2023
00:44:39
Квір-стасункі, «зараз не да гэтага» і лесбійкі ў вёсцы

Гутарым з нізавай актывісткай, маці дзвюх дзяцей і адкрытай лесбіянкай Настай Базар.

У гэтым выпуску вы пачуеце нашы разважанні пра дыскрімінацыю ЛГБТ-супольнасці, а таксама пра асаблівасці гвалту ў квір-стасунках.
А яшчэ шмат пра інклюзію, чуллівасць і прывелеі, якія ў нас ёсць і якіх у нас няма.
Захавайце гэты выпуск ці дашліце тым, каго ён можа падтрымаць ❤

Наш інстаграм: @use_skladana

Пошта: [email protected]

Гэты выпуск зроблены пры падтрымке MediaPort Belarus.

29.10.2023
00:33:41
Закон пра хатні гвалт, былы з труной і крынжовыя загалоўкі артыкулаў
У гэтым выпуску мы сустрэліся з праваабаронцай Даша Чурко і паразмаўлялі пра законы і юрыдычныя моманты, якія датычацца хатняга гвалту.

Таксама разабраліся, што такое «сацыяльна небяспечнае становішча» і як гэта (не)уплывае на беларускія сем'і. 

Захавайце гэты выпуск ці дашліце тым, каго ён можа падтрымаць ❤

Калі вам патрэбна юрыдычная ці псіхалагічная падтрымка ў сітуацыі хатняга гвалту, мы раім звярнуцца да безкаштоўнага сэрвіса «Справка»: @spravka.guide (Instagram), @spravka_help (Telegram).

Наш інстаграм: @use_skladana

Пошта: [email protected]

Гэты выпуск зроблены пры падтрымке MediaPort Belarus.

25.10.2023
00:46:22
Актыўная згода і як размаўляць пра сэкс, фемінізм і БДСМ
Воў-воў-воў! Ці чакалі вы падкаст, дзе сабраліся тры феміністкі абмеркаваць БДСМ-культуру? Калі чакалі, то гэты выпуск для вас!

Нават калі вам не цікава паслухаць пра БДСМ-практыкі — яшчэ мы шмат абмяркоўваем культуру згоды, і чаму гэта мусіць быць ✨базай✨ у любых стасунках!

Каб пагутарыць пра сэксуальныя практыкі мы запрасілі актывістк:ку і пісьменні:цу тоні лашдэн.

Таксама у гэтым выпуску:

  • як зразумець, ці мы насамрэч хочам атрымаць сэксуальны досвед, ці гэта наваколе цісне на нас;
  • уводзіны ў БДСМ для "імбрычкаў";
  • як звязаны паміж сабой патрыярхат і БДСМ?

Iнстаграм тоні: @lashden
Наш інстаграм: @use_skladana

Пошта: [email protected]

Чакаем на каментары, жарцікі і ўражанні!

Гэты выпуск зроблены пры падтрымке MediaPort Belarus.

19.10.2023
00:47:43
Макіяж, каб выкінуць смецце, размовы пра сэкс з бацькамі і разбор «Масква слязам не верыць»
Хэй-хо! У гэтым выпуску мы сустракаемся з феміністкай, актывісткай і палітыкесай Юляй Міцкевіч і абмяркоўваем, як фем-оптыка ўплывае на нашы стасункі.

Марні распавядае пра «бостанскія шлюбы», Юля разважае пра нереалістычныя стандарты да жанчын у жыцці і кіно, а Даша зноў пацеша вас сваім ведамі часопіса «Ліза» і залатымі цытатамі з яго.

І нарэшце вы даведайцеся, хто ж гэты Гоша з тызеру нашага падкаста!

Тэлеграм-канал Юлі Міцкевіч «ПОЛИТИКЕССА»

Наш інстаграм: @use_skladana

Пошта: [email protected]

Чакаем на каментары, жарцікі і ўражанні!


13.10.2023
00:40:58
Культура, медыя і гвалт: Пакахонтас і «канфлікт» з 10 нажавымі
Размаўляем пра тое, як (не)ўплывае культура і медыя на стасункі і гвалтоўныя практыкі, разам з Антанінай Сцебур, куратаркай і даследчыцай мастацтва.

Антаніна дзеліцца рознымі мастацкімі праектамі, якія пераасэнсоўваюць гвалт, Марні ўспамінае дыснееўскія мульты з дзяцінства і пра ралевые мадэлі з іх, а ў Дашы зноў для вас знойдзецца крынж-гісторыя з школьных часоў пра фізру і месячныя.

У падкасце ўзгадваюцца: 

  • Дабрачынная медыя-платформа «Імена»
  • Дабрачынная арганізацыя «Радзіслава»
  • Мастацкі праект «Дама зручная ў побыце»
  • Фотапраекты «Кожная трэцяя», «Артэфакты гвалту»
  • Suzanne Lacy «Three Weeks in May»
  • Gayatri Spivak «Can a Subaltern Speak?»
  • Марына Напрушкіна «Новае суседства / Моабіт»

Наш інстаграм: @use_skladana

Пошта: [email protected]

Чакаем на каментары, жарцікі і ўражанні!

Гэты выпуск зроблен пры падтрымке MediaPort Belarus.

06.10.2023
00:41:26
Асертыўнасць, уласныя межы, самаабарона і чаму бывае складана сказаць: "Не!"
У гэтым выпуску мы працягваем разбірацца з тэрмінамі, якія з'ўляюцца ў нашым жыцці, і часам не зусім зразумела што-ж-гэта-такое. Госця гэтага выпуска ― Воля Ланеўская, трэнерка па Wen-do, самаабароне пра жанчын. Разам з ёй прэпаруем «асертыўнасць», «уласныя межы», і як гэта працуе ў стасунках з іншымі людзьмі.

Захавайце гэты выпуск ці дашліце тым, каго ён можа падтрымаць ❤

Iнстаграм Волі: @vola_olga

Сачыць за анонсамі трэнінгаў па Wen-do у Кракаве можна у Інстаграме: @fundacja_autonomia

Наш інстаграм: @use_skladana

Пошта: [email protected]

Чакаем на каментары, жарцікі і ўражанні!
Гэты выпуск зроблены пры падтрымке MediaPort Belarus.

29.09.2023
00:40:26
Аб'юз: што гэта такое насамрэч, адкуль бярэцца, і што з ім рабіць
У гэтым выпуске мы сустрэліся з гештальт-тэрапеўткай Мартай, каб паразмаўляць, што ж ўсё-такі хаваецца за словам "аб'юз". Даша праходзіць чэк-ліст на аб'юзіўныя патэрны, Марта чытае першы (у гісторыі!) верш пра каханне, а Марні разбіраецца з тым, што рабіць, калі твая сяброўка апынулыся ў сітуацыі аб'юза.

Iнстаграм Марты: @orbano_banana
Наш інстаграм: @use_skladana

Пошта: [email protected]

Чакаем на каментары, жарцікі і ўражанні!

21.09.2023
00:37:15
Падлеткавыя часопісы, рамантычныя стасункі і ўсё складана ЎКантакце і ў жыцці
Даша распавядае пра прызнанні ў каханні ў туалеце НацБібліятэкі, а Марні разважае пра тое, як падлеткавыя часопісы ўплываюць на наша ўяўленне пра рамантычныя стасункі.
Таксама вас чакае шмат крынжовых гісторый пра першыя стасункі і сэкс, відосы Веранікі Сцяпанавай і "Лёшачак".

Наш інстаграм: @use_skladana
Пошта: [email protected]
Чакаем на каментары, жарцікі і ўражанні ( ͡° ͜ʖ ͡°)
16.09.2023
00:01:23
Тызер ⁘ Першы сезон
Гэта Даша, Марні і падкаст "Усё складана"!
Запрашаем вас да нашых сяброўскіх гутарак пра ✨рамантычныя стасункі✨ і чаму з імі часам бывае усё складана.

Iнстаграм: @use_skladana
Пошта: [email protected]
Чакаем на каментары, жарцікі і ўражанні ( ͡° ͜ʖ ͡°)

1x
Чэк-чэк, гэта ж плэер! Выбірай эпізод падкаста з каталога і пагналі.