Грамадства

Культура

Гісторыя

Інтэрв’ю
Vandrounaja ptashka
«Вандроўная пташка» – падкаст пра культурніцкія з'явы і валанцёрства. Беларусам пра Беларусь.
Эпізоды
11
Сартыроўка:
17.08.2026
01:44:58
Забытыя расліны беларускіх лугоў і садоў

Выпуск падкаста Vandrounaja ptashka 🐦#11 "Забытыя расліны беларускіх лугоў і садоў".

Госць выпуска -- ландшафтная архітэктарка і даследчыца лугоў Еля Вярбіцкая.


У гэтым выпуску:


🔷Як дзіцячая цікаўнасць і мара ведаць усе расліны на лузе зматывавала вывучаць раслінны свет

🔷Якія расліны найбольш сустракаюцца ў абрадавым беларускім календары

🔷 Адрозненні гібрыдных і дзікіх раслін

🔷Як і хто выкарыстоўвае ў свах садах мясцовыя дзікарослыя расліны

🔷 Як выглядае і з якіх раслін складаецца чароўны беларускі сад у адным з дворыкаў у Гародні, створаны Еляй і яе калегамі

🔷Якія бываюць віды лугоў, як яны ўтвараюцца і развіваюцца

🔷 Парады ад Елі як стварыць беларускі сад на сваім уласным участку






01.07.2026
01:15:18
Гліняныя народныя цацкі і кераміка
Выпуск падкаста Vandrounaja ptashka 🐦#10 "Гліняныя народныя цацкі і кераміка".

Госць выпуска -- майстрыца Воля Жарнасек.




У гэтым выпуску:




🔷Хто і як падштурхнуў Волю вырабляць цацкі




🔷 Вёска Харосіца - адзіны цэнтр па вырабленні цацак з гліны




🔷Свісцёлкі з калекцыі Волі і іх гучанне




🔷Традыцыйныя тэхналогіі па вырабу керамікі: паліваная, глазураваная чорна-дымлёная кераміка





🔷Крэўскі "Кукуць" як цацка-брэнд Крэва




🔷 Як правільна эксплутаваць малачоны посуд

20.05.2026
01:01:59
Традыцыі беларускага сыраварства
Выпуск падкаста Vandrounaja ptashka 🐦#9 "Традыцыі беларускага сыраварства".

Госць выпуска -- даследчыца  і сыраварка Воля Жарнасек.


У гэтым выпуску:


🔷Як  і чаму Воля пачала варыць сыры


🔷 Беларускія традыцыйныя сыры: літоўскі, сычужны і клінковы


🔷 Сыр Нарвежскі "Бруност" і "Адыгейскі"


🔷Сыр па рэцэпце 1848 года Ганны Цюндзявіцкай


🔷Сыр "Нябожчык" і гісторыя яго з'яўлення


🔷 Гаспадарка Волі і прылады,якія яна выкарыстоўвае




02.09.2024
00:51:19
Як нашы продкі ўпрыгожвалі дамы з дапамогай "Відзікаў"
Выпуск падкаста Vandrounaja ptashka 🐦#8 "Традыцыя роспісу па шкле "Відзікі"".

Госць выпуска -- даследчыца Вольга Трубач.


Відзікі - беларускі традыцыйны роспіс па шкле канца 19 - сярэдзіны 20ст. Нашы продкі мелі досыць сціплыя інтэр'еры і каб расквеціць жыццё фарбамі, упрыгожыць пакоі і ствараліся карцінкі "Відзікі".


У гэтым выпуску:

🔷Як даследчыца даведалася сам назоў "Відзікі"

🔷 Ці можна лічыць "Відзікі" наіўным мастацтвам

🔷Адкуль да нас прыйшла традыцыя роспісу па шкле

🔷Як "Відзікі" трапляюць у калекцыю да Вольгі

🔷 Як і хто вырабляў "Відзікі"

🔷Дзе можна на ўласныя вочы пабачыць карцінкі

🔷 Мугіры - роспіс па шкле беларускіх татар


07.08.2023
01:26:13
Таямніцы Велямічаў
Выпуск падкаста Vandrounaja ptashka 🐦#7" Таямніцы Велямічаў ".

Госця выпуска - жыхарка Велямічаў, якая вывучае гісторыю вёскі, захоўвае і распаўсюджвае памяць пра яе, Аляксандра Гушча



Падкаст з серыі "Вусная гісторыя", дзе Саша дзеліцца сваімі ведамі пра гісторыю роднай вёскі.


У гэтым выпуску вы даведаецеся:


🔷 Сямейныя гісторыі і мянушкі 


🔷 Чаму бацька Сашы абраў мянушку Саід?


🔷 Успаміны пра шаптух і шаптаноў


🔷 Тэорыі пра  паходжанне назвы вёскі


🔷 Як брытанскі генерал апынуўся ў Беларсі


🔷 Дзе схаваныя званы з царквы


🔷 Чым ахвяравалі галодныя людзі з Усходняй Беларусі


🔷 Як людзі ўспрымалі немцаў і партызанаў


05.03.2023
01:12:57
Вексілалогія Беларусі
Выпуск падкаста Vandrounaja ptashka 🐦#6" Вексілалогія Беларусі ".

Госць выпуска -- даследчык навуковай дысцыпліны "Вексілалогія" - Андрусь Шулаеў.


Кожная краіна мае свой сцяг, але не ўсе ведаюць пра навуковую дысцыпліну вексілалогію, што вывучае сцягі. Вандроўная пташка паразмаўляла з Андрусём Шулаевым, адзіным у Беларусі даследчыкам у галіне вексілалогіі і дзеліцца з вамі захапляльнай інфармацыяй.


У гэтым выпуску вы даведаецеся:

🔷 Як і калі Андрусь зацікавіўся вексілалогіяй

🔷 Што такое вексілалогія

🔷 Адрозненні вексілалогіі ад іншых навуковых дысцыплін

🔷 З чаго складаліся сцягі

🔷 Колькасць захаваных у Беларусі і суседніх краінах сцягоў, датычных да гісторыі сучаснай Беларусі

🔷 У чым адметнасць беларускай вексілалогіі




19.10.2022
01:33:01
Пахавальная культура Ганцавіцкага Палесся альбо як паляшукі ставіліся да смерці
Выпуск падкаста Vandrounaja ptashka 🐦#5"Пахавальная культура Ганцавіцкага Палесся".

Госць выпуска -- даследчык Ганцавіцкага Палесся Уладзімір Кандраценя.


Ганцавіцкае Палессе -- унікальны рэгіён, які ўвабраў у сябе культуру памежных з ім тэрыторый. Безліч паганскіх вераванняў і традыцый так і засталіся жыць у багне разам з жыхарамі вёсак. Запрашаем паслухаць пра таямніцы і цікавосткі ў новым выпуску падкаста.


У гэтым выпуску:


🔷Падрыхтоўка пакойніка да пахавання


🔷 Дамавіна: з чаго і як яе рабілі


🔷Як паводзіў сябе чалавек, які хацеў нарабіць чараў


🔷 Традыцыі, што ўразілі даследчыка падчас экспедыцый


🔷Запавольванне часу па-паляшуцку


🔷 Традыцыя апранння крыжоў


🔷Іншасвет як успрыманне свету памерлых


04.10.2022
01:34:26
Беларускі традыцыйны строй ці як апраналіся нашыя продкі
Выпуск падкаста Vandrounaja ptashka 🐦#4 "Belaruski tradycyjny stroj".

Госця выпуска -- культурны антраполаг і кіраўнічка праекта "Традыцыйны строй" Анэля Крэйн.


У гэтым выпуску:

🔷Панятак "традыцыйны строй", складаныя часткі строя

🔷 Этнаграфічныя рэгіёны і іх асаблівасці

🔷Дзе можна пабачыць традыцыйны строй

🔷Дзе і як можна пашыць строй

🔷Ці мае ўсё ж схаваныя сэнсы беларускі арнамент

🔷 Каталог як падсумаванне працы праекта

🔷 Шлях Беларусі ў развіцці сучаснага ўспрымання традыцыйнага строя





25.09.2022
01:00:15
Музей гарадской памяці альбо пра што распавядаюць магілы памерлых
Выпуск падкаста, прысвечаны Музею гарадской памяці. МГП як метафара памяці нашчадкаў пра продкаў, які не толькі напаўняе духоўна і аднаўляе сілы, але і спрыяе пазнанню сябе. Пазнай сябе і сваю культуру разам з падкастам "Вандроўная пташка"!
13.09.2022
00:45:29
Генеалогія ці чаму варта ведаць продкаў
Госць выпуска "Генеалогія" Павал Хадзінскі. Будучы журналістам і фатографам Паша даследуе свой радавод досыць даўно.

У гэтым выпуску вы даведаецеся: 

што такое генеалогія;

з чаго пачаць чалавеку, які толькі зацікавіўся гісторыя роду;

як збіраць і якія крыніцы выкарыстоўваць;

цікавосткі з генеалагічных пошукаў Пашы;

страчаная семейная рэліквія.


06.09.2022
00:20:34
#1 Размаўляем з Марыяй пра аднаўленне палаца Радзівілаў у Паланечцы.
Пра валанцёрства ў Паланечцы, як даехаць і як адпачыць, пасля цяжкой працы. Слухайце ў падкасце "Вандроўная пташка".
1x
Чэк-чэк, гэта ж плэер! Выбірай эпізод падкаста з каталога і пагналі.