21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. UNESCO прыдумала
яго 17 лістапада 1999 года. Акурат пад сёлетняя свята на дыджытал-пляцоўках
беларусы дропнулі аўдыякнігу «Мова 404». Гэта зборнік асабістых гісторый, героі
якіх сутыкнуліся з неразуменнем, хэйтам і нават гвалтам праз тое, што
карыстаюцца беларускай мовай у жыцці.
Агучкай кнігі займаліся каманды праектаў «Кніжны воз» і audiobooks.by.
У стварэнні аўдыяверсіі маглі паўдзельнічаць усе, каму то было цікава і важна.
У выніку 127 уласных гісторый былі агучаныя 101 голасам. Тэкст начытвалі не
прафесійныя акторы ў студыі, а самыя розныя беларускі і беларусы, розных
узростаў і з розных краін, на мікрафон ці проста на тэлефон, дома ці на працы.
Ідэя кнігі прыйшла да ўдзельніцы ініцыятывы «Умовы для мовы» Аліны
Нагорнай праз лічны досвед. У Беларусі вельмі няпроста атрымаць адукацыю
па-беларуску, часта немагчыма заключыць па-беларуску дамову, у некаторых крамах
не адпусцяць тавар, калі паспрабуеш замовіць нешта на родной мове. Менавіта
таму з’явілася назва «Мова 404»: па законах беларуская мова – адна з дзяржаўных
у Беларусі, але дэ-факта існуе безліч абставінаў, у якіх ты не вырашыш сваіх
патрэбаў, калі не пяройдзеш на рускую мову.
Спачатку з’явілася папяровае выданне, сродкі на яго збіралі талакой у 2021 годзе. «Першы крок для вырашэння любой
праблемы – асэнсаванне» – лічаць аўтары праекта. Канешне, пашырэнне аўдыторыі,
на якую гісторыі распаўсюдзяцца, – лепшы спосаб пасеяць жвавае зернейка, «каб
ня ўмёрлі».
Паслухаць «Мову 404» можна на Spotify, Apple, Google Podcasts, Castbox, Kobo,
YouTube.
Text by Zamandarin