«Статус стасункаў "Усё складана" ставілі звычайна ў падлеткавым узросце, калі быў нейкі чалавек, да якога ў цябе былі пачуцці, але ў вашых стасунках нічога не было зразумела», – кажа Дар’я Гардзейчык у першым выпуску падкаста.
Сапраўды, стасункі паміж двума людзьмі – не
самая простая ў свеце рэч. Яшчэ больш складанымі яны становяцца праз наш
траўматычны досвед праз адносіны са значнымі дарослымі ў дзяцінстве, праз
папярэднія рамантычныя стасункі і праз усе тыя стэрэатыпы, якія ў нас укладае
масавая культура.
Праз абмеркаванне свайго досведу стасункаў,
размовы са спецыялісткамі ў розных галінах і жарты пра былых Марні і Даша
разбіраюцца, што рабіць, калі ў стасунках «усё складана», і як урэшце
пабудаваць здаровыя стасункі.
У першым выпуску слухач_ак чакаюць разважанні
пра тое, як падлеткавыя часопісы паўплывалі на ўяўленні вядоўцаў пра тое, як
трэба паводзіць сябе з хлопцамі і чаго варта ад іх чакаць. Даша прыгадала, як у
свае 15 гадоў прызнавалася ў каханні ў Нацыяльнай бібліятэцы, а Марні – як
спаткалася з хлопцам, з якім не мела нічога агульнага, акрамя любві да гурта
«Сплін».
У першым выпуску шмат настальгічных успамінаў
пра «нулявыя» і пачатак «дзясятых». Таму акрамя асабістых гісторый пра дзіўныя
аб’екты кахання вы пачуеце шмат успамінаў пра папяровыя часопісы для дзяўчын,
сцяну «УКантакце» і старыя рок-гурты.
У наступных выпусках
дзяўчыны абяцаюць больш структураваную інфармацыю пра праблемы ў стасунках і
каментары профільных экспертак, але «крынжовыя» гісторыі з жыцця мусяць
застацца.
Слухаць усе выпускі падкаста «Усё складана» можна тут.
Text by Belarus Podcast Hub